https://bel.sputnik.by/20250913/golas-yak-ne-zavagasya-70-gado-legendze-rasyskaga-telebachannya-tatstsyane-mtkovay-1099838318.html
Голас, які не завагаўся: 70 гадоў легендзе расійскага тэлебачання Таццяне Мітковай
Голас, які не завагаўся: 70 гадоў легендзе расійскага тэлебачання Таццяне Мітковай
Sputnik Беларусь
Сёння журналістка, за плячамі якой тысячы эфіраў і любоў гледачоў усёй краіны, адзначае юбілей. 13.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-13T10:58+0300
2025-09-13T10:58+0300
2025-09-13T10:58+0300
смі
таццяна міткова
тэлебачанне
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0d/1099836380_0:133:2736:1672_1920x0_80_0_0_26b406fe6059e4fc0e2b9db19bb909ea.jpg
На ТБ Міткова прыйшла ў 17 гадоў і прайшла шлях ад памочніка рэжысёра да вядучай Цэнтральнага тэлебачання СССР. Потым стала тварам НТБ. "Хутка, дакладна і сумленна" – так яна бачыць асноўныя прынцыпы сваёй працы. Калегі адзначалі яе наватарскі стыль і самастойнасць у кадры, якія зрабілі фурор у тэлеэфіры.Яна не раз даказвала вернасць сваім поглядам і прафесіі. У 2001 годзе, калі шмат хто сышоў з НТБ, яна вярнулася і працягвае працаваць там дагэтуль. Міткова асвятляла найскладанейшыя падзеі ў гісторыі краіны, уключаючы дзве чачэнскія вайны, называючы гэты час "неверагодным болем". Сёння яна кіраўнік дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання НТБ і шматразовы лаўрэат узнагарод, уключаючы ТЭФІ, Ордэн Дружбы і Ордэн "За заслуги перед Отечеством" IV ступені.Адзін з самых яркіх учынкаў – адмова ад літоўскай дзяржузнагароды ў 2014 годзе. Міткова зрабіла гэта ў знак салідарнасці з гендырэктарам "России сегодня" Дзмітрыем Кісялёвым, якога прэзідэнт Літвы Грыбаўскайтэ выкрасліла са спіска. Гэты медаль абодва журналісты атрымалі ў 1994 годзе за асвятленне Віленскіх падзей 1991 года.Быць рускай для яе – гэта "падтрымліваць краіну, падтрымліваць людзей, дапамагаць, чым можна і перш за ўсё не рабіць паскудстваў". Яна падтрымала СВА, а, трапіўшы пад санкцыі Канады, заявіла: "Працаваць будзем яшчэ лепш".Нягледзячы на гады, Міткова не збіраецца сыходзіць з прафесіі: "Я працавала на ТБ усё сваё жыццё і нічога іншага рабіць не ўмею… Лепш стамляцца, чым мучыцца ад гультайства".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0d/1099836380_59:0:2667:1956_1920x0_80_0_0_053699cc07490ea2eb4c92e141fe3f29.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смі, таццяна міткова, тэлебачанне, расія, навіны
смі, таццяна міткова, тэлебачанне, расія, навіны
Голас, які не завагаўся: 70 гадоў легендзе расійскага тэлебачання Таццяне Мітковай
Сёння журналістка, за плячамі якой тысячы эфіраў і любоў гледачоў усёй краіны, адзначае юбілей.
На ТБ Міткова прыйшла ў 17 гадоў і прайшла шлях ад памочніка рэжысёра да вядучай Цэнтральнага тэлебачання СССР. Потым стала тварам НТБ. "Хутка, дакладна і сумленна" – так яна бачыць асноўныя прынцыпы сваёй працы. Калегі адзначалі яе наватарскі стыль і самастойнасць у кадры, якія зрабілі фурор у тэлеэфіры.
Яна не раз даказвала вернасць сваім поглядам і прафесіі. У 2001 годзе, калі шмат хто сышоў з НТБ, яна вярнулася і працягвае працаваць там дагэтуль. Міткова асвятляла найскладанейшыя падзеі ў гісторыі краіны, уключаючы дзве чачэнскія вайны, называючы гэты час "неверагодным болем". Сёння яна кіраўнік дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання НТБ і шматразовы лаўрэат узнагарод, уключаючы ТЭФІ, Ордэн Дружбы і Ордэн "За заслуги перед Отечеством" IV ступені.
Адзін з самых яркіх учынкаў – адмова ад літоўскай дзяржузнагароды ў 2014 годзе. Міткова зрабіла гэта ў знак салідарнасці з гендырэктарам "России сегодня" Дзмітрыем Кісялёвым, якога прэзідэнт Літвы Грыбаўскайтэ выкрасліла са спіска. Гэты медаль абодва журналісты атрымалі ў 1994 годзе за асвятленне Віленскіх падзей 1991 года.
Быць рускай для яе – гэта "падтрымліваць краіну, падтрымліваць людзей, дапамагаць, чым можна і перш за ўсё не рабіць паскудстваў". Яна падтрымала СВА, а, трапіўшы пад санкцыі Канады, заявіла: "Працаваць будзем яшчэ лепш".
Нягледзячы на гады, Міткова не збіраецца сыходзіць з прафесіі: "Я працавала на ТБ усё сваё жыццё і нічога іншага рабіць не ўмею… Лепш стамляцца, чым мучыцца ад гультайства".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"