https://bel.sputnik.by/20250913/lenfilm--belarusflm-padpsal-pagadnenne-ab-supratsontstve-1099850528.html
"Ленфильм" і "Беларусьфільм" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
"Ленфильм" і "Беларусьфільм" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Sputnik Беларусь
Пагадненне прадугледжвае сумесную вытворчасць фільмаў, а таксама абмен тэхналогіямі і выкарыстанне вытворчых магутнасцей. 13.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-13T16:34+0300
2025-09-13T16:34+0300
2025-09-13T16:34+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
пагадненне
кіно
"беларусьфільм"
культура
грамадства
навіны
санкт-пецярбург
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0a/1097096545_56:0:1181:633_1920x0_80_0_0_014b4e7e8502a0bd0df5123aa2e393f7.jpg
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Кінастудыі "Ленфильм" і "Беларусьфільм" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі ў расійскай кінакампаніі.Удакладняецца, што дакумент быў падпісаны 12 верасня ў рамках ХІ Санкт-Пецярбургскага міжнароднага форуму аб’яднаных культур.З расійскага боку дагаворы падпісалі дырэктар кінастудыі "Ленфильм" Надзея Андрушчанка і гендырэктар "Лендока" Аляксей Цяльноў, з беларускага – гендырэктар "Беларусьфільма" Дзмітрый Сямёнаў.Гэтыя дакументы прадугледжваюць сумесную вытворчасць фільмаў, а таксама абмен тэхналогіямі і выкарыстанне вытворчых магутнасцей."Беларусьфільм" і "Ленфильм" звязваюць глыбокія гістарычныя карані, актыўнае сучаснае супрацоўніцтва і агульныя творчыя мэты", - прыведзены ў паведамленні словы Андрушчанкі.Яна адзначыла, што партнёрства дзвюх кінастудый не толькі выгаднае ў плане эканомікі, але і садзейнічае захаванню і развіццю кінематаграфічных традыцый Расіі і Беларусі."Мы і "Лендок" падпісваем пагадненне з "Беларусьфільмам" працягваючы традыцыі і адкрываючы новую старонку супрацоўніцтва і агульнага развіцця", - заявіла дырэктар "Ленфильма".У паведамленні ўдакладняецца, што бакі будуць развіваць сумесную вытворчасць як гульнявога, так і дакументальнага кіно.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250906/zakryty-peradpakaz-belaruskaga-flma-klasnaya-praysho-u-ldze--vdea-1099613820.html
санкт-пецярбург
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/06/0a/1097096545_196:0:1040:633_1920x0_80_0_0_681e6331584d2f9eddb5781889229f94.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, пагадненне, кіно, "беларусьфільм", культура, грамадства, навіны , санкт-пецярбург, расія, беларусь, "ленфильм"
саюзная дзяржава, пагадненне, кіно, "беларусьфільм", культура, грамадства, навіны , санкт-пецярбург, расія, беларусь, "ленфильм"
"Ленфильм" і "Беларусьфільм" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Пагадненне прадугледжвае сумесную вытворчасць фільмаў, а таксама абмен тэхналогіямі і выкарыстанне вытворчых магутнасцей.
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Кінастудыі "Ленфильм" і "Беларусьфільм" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі ў расійскай кінакампаніі.
Удакладняецца, што дакумент быў падпісаны 12 верасня ў рамках ХІ Санкт-Пецярбургскага міжнароднага форуму аб’яднаных культур.
"(…) адбылося падпісанне двух дагавораў аб супрацоўніцтве паміж кінастудыямі "Ленфильм", "Лендок" і "Беларусьфільм", - гаворыцца ў паведамленні.
З расійскага боку дагаворы падпісалі дырэктар кінастудыі "Ленфильм" Надзея Андрушчанка і гендырэктар "Лендока" Аляксей Цяльноў, з беларускага – гендырэктар "Беларусьфільма" Дзмітрый Сямёнаў.
Гэтыя дакументы прадугледжваюць сумесную вытворчасць фільмаў, а таксама абмен тэхналогіямі і выкарыстанне вытворчых магутнасцей.
"Беларусьфільм" і "Ленфильм" звязваюць глыбокія гістарычныя карані, актыўнае сучаснае супрацоўніцтва і агульныя творчыя мэты", - прыведзены ў паведамленні словы Андрушчанкі.
Яна адзначыла, што партнёрства дзвюх кінастудый не толькі выгаднае ў плане эканомікі, але і садзейнічае захаванню і развіццю кінематаграфічных традыцый Расіі і Беларусі.
"Мы і "Лендок" падпісваем пагадненне з "Беларусьфільмам" працягваючы традыцыі і адкрываючы новую старонку супрацоўніцтва і агульнага развіцця", - заявіла дырэктар "Ленфильма".
У паведамленні ўдакладняецца, што бакі будуць развіваць сумесную вытворчасць як гульнявога, так і дакументальнага кіно.
“Гэта не проста падпісанне пагаднення, гэта ўжо першы важны этап для далейшага супрацоўніцтва і руху да сумеснай прадукцыі. Безумоўна, у нас агульная гісторыя, зразумелыя нам традыцыі, зразумелыя нам каштоўнасці. І, канешне, мы ўсе гаворым на адной мове, на мове кінематографа. Мове, якая нас аб’ядноўвае, збліжае. Мы ўсё робім для таго, каб у нас атрымалася якаснае кіно, якое будзе радаваць гледача як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі", - адзначыў гендырэктар "Беларусьфільма" Дзмітрый Сямёнаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"