https://bel.sputnik.by/20250913/mg-31-z-kinzhalom-adpratsaval-dar-na-vuchennyakh-zakhad-2025-1099852417.html
МіГ-31 з "Кинжалом" адпрацавалі ўдар на вучэннях "Захад-2025"
МіГ-31 з "Кинжалом" адпрацавалі ўдар на вучэннях "Захад-2025"
Sputnik Беларусь
Усе палёты самалётаў ПКС РФ выконваюцца ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі правіламі выкарыстання паветранай прасторы, падкрэслілі ў Мінабароны Расіі. 13.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-13T18:02+0300
2025-09-13T18:02+0300
2025-09-13T18:02+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
ваенныя вучэнні
навіны
"захад-2025"
міністэрства абароны рф
бяспека
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0f/1065813838_0:272:3071:1999_1920x0_80_0_0_679cb9d85db847bc92c0eaaf02b751f5.jpg
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Самалёты МіГ-31 з гіпергукавым комплексам "Кинжалом" на сумесных беларуска-расійскіх вучэннях "Захад-2025" адпрацавалі ўдар па крытычна важных аб’ектах умоўнага праціўніка, паведамілі ў Мінабароны РФ у суботу.Там удакладнілі, што палёт экіпажаў самалётаў МіГ-31 з авіяцыйным комплексам "Кинжалом" быў выкананы над нейтральнымі водамі Баранцава мора.Паводле яго інфармацыі, палёт доўжыўся каля чатырох гадзін, а вучэбна-баявыя задачы выконваліся з улікам баявога вопыту, атрыманага падчас спецаперацыі ва Украіне.У Мінабароны Расіі падкрэслілі, што ўсе палёты самалётаў Паветрана-касмічных сіл Расіі выконваюцца ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі правіламі выкарыстання паветранай прасторы.Вучэнні Беларусі і РасііСумесныя стратэгічныя вучэнні армій Беларусі і Расіі "Захад-2025" пачаліся 12 верасня і прадоўжацца па 16 верасня. Па іх задуме будзе адпрацавана адбіццё ўдараў праціўніка з паветра. Акрамя таго, вайскоўцы адпрацуюць абарончы бой. У адзін з дзён вучэнняў будзе адпрацоўвацца і разгром праціўніка, які ўклініўся ў абарону.Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч раней звяртаў увагу на тое, што вучэнне мае абарончы характар. Сярод яго мэт – адпрацоўка пытанняў, звязаных з забеспячэннем ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250913/khrenn-naveda-adzn-z-rana-pravyadzennya-vuchennya-zakhad-2025-1099850977.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0f/1065813838_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_26b5673e0bd490cb335f448027ee40fd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, ваенныя вучэнні, навіны , "захад-2025", міністэрства абароны рф, бяспека, расія, беларусь
саюзная дзяржава, ваенныя вучэнні, навіны , "захад-2025", міністэрства абароны рф, бяспека, расія, беларусь
МіГ-31 з "Кинжалом" адпрацавалі ўдар на вучэннях "Захад-2025"
Усе палёты самалётаў ПКС РФ выконваюцца ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі правіламі выкарыстання паветранай прасторы, падкрэслілі ў Мінабароны Расіі.
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Самалёты МіГ-31 з гіпергукавым комплексам "Кинжалом" на сумесных беларуска-расійскіх вучэннях "Захад-2025" адпрацавалі ўдар па крытычна важных аб’ектах умоўнага праціўніка, паведамілі ў Мінабароны РФ у суботу.
Там удакладнілі, што палёт экіпажаў самалётаў МіГ-31 з авіяцыйным комплексам "Кинжалом" быў выкананы над нейтральнымі водамі Баранцава мора.
"Пры выкананні вучэбна-баявога задання экіпажы адпрацавалі нанясенне ўмоўнага авіяцыйнага ўдару па крытычна важных аб’ектах умоўнага праціўніка", - праінфармавалі ў міністэрстве.
Паводле яго інфармацыі, палёт доўжыўся каля чатырох гадзін, а вучэбна-баявыя задачы выконваліся з улікам баявога вопыту, атрыманага падчас
спецаперацыі ва Украіне.
У Мінабароны Расіі падкрэслілі, што ўсе палёты самалётаў Паветрана-касмічных сіл Расіі выконваюцца ў строгай адпаведнасці з міжнароднымі правіламі выкарыстання паветранай прасторы.
Сумесныя стратэгічныя вучэнні армій Беларусі і Расіі "Захад-2025" пачаліся 12 верасня і прадоўжацца па 16 верасня. Па іх задуме будзе адпрацавана адбіццё ўдараў праціўніка з паветра. Акрамя таго, вайскоўцы адпрацуюць абарончы бой. У адзін з дзён вучэнняў будзе адпрацоўвацца і разгром праціўніка, які ўклініўся ў абарону.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч раней звяртаў увагу на тое, што вучэнне мае абарончы характар. Сярод яго мэт – адпрацоўка пытанняў, звязаных з забеспячэннем ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"