https://bel.sputnik.by/20250913/mnsk-snnya-adznachae-958-goddze-1099836894.html
Мінск сёння адзначае 958-годдзе
Мінск сёння адзначае 958-годдзе
Sputnik Беларусь
Асноўныя святочныя пляцоўкі: Палац спорту, набярэжная Свіслачы, Верхні горад і Парк Горкага. 13.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-13T09:49+0300
2025-09-13T09:49+0300
2025-09-13T09:49+0300
мінск
свята
культура
грамадства
навіны
беларусь
у беларусі
дзень горада
дзень горада мінска
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/09/1079310138_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_1697fa54525419dbca3c1fe6497af1fb.jpg
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Мінск адзначае 958 дзень нараджэння, традыцыйна гэтае свята адзначаецца ў другую суботу верасня. Для мінчан і турыстаў арганізаваны ўрачыстыя мерапрыемствы.Афіцыйныя мерапрыемствы ў Дзень горада пачнуцца з ускладання кветак каля абеліска "Мінск – горад-герой". На пляцоўцы каля Цэнтральнай брамы Парку Перамогі разгорнецца маштабнае мерапрыемства – міжнародныя спаборніцтвы "Мацнейшы пажарны-ратавальнік".На набярэжнай ракі Свіслач пройдзе фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны". Аб удзеле ў мерапрыемстве заявілі 500 рэканструктараў з трох краін – Беларусі, Расіі і Кітая. На гэтай відовішчнай урачыстасці можна будзе акунуцца ў мінулае, напрыклад, убачыць рыцарскія баі і пастраляць з лука. Наведаць можна і гарадское свята "Адкрый свет яркіх магчымасцей" на летняй эстрадзе Палаца дзяцей і моладзі, Фестываль прафесій у парку Горкага.Сёння пройдзе таксама мотапрабег H.O.G. Rally Minsk 2025 маршрутам ад Кургана славы да Палаца спорту, у сувязі з чым па шляху руху матацыклістаў будзе кароткачасова абмежаваны рух для іншых транспартных сродкаў. Арганізатары адзначаюць, што ў мотапрабегу прыняць удзел можа матацыкліст без папярэдняй рэгістрацыі.Каля Палаца спорту 13 верасня адбудзецца Алімпійскі дзень. На гэтым інтэрактыўным спартыўным квэсты ўдзельнікі ад 3 да 14 гадоў будуць змагацца за прызы, а самыя актыўныя змогуць атрымаць смарт-гадзіннік. Там жа пройдзе канцэртная праграма, хэдлайнерам якой стане спецыяльна запрошаны госць – выканаўца МОТ, акрамя яго выступяць кавер бэнды, знакамітыя дыджэі, папулярныя артысты. Завершыцца свята феерверк-шоу ў скверы "Старасцінская слабада" ў 23:00.Каля Палаца спорту таксама размесціць свае пляцоўкі і МУС. На міліцэйскай акцыі "За бяспеку – разам" чакаюцца выступленні кінолагаў і Духавога аркестра ГУУС Мінска, выстава аўтамабіляў і ўзбраення, палявая кухня, фотазоны і розныя конкурсы.МУС зазначае, што асобныя пункты пропуску на святочныя мерапрыемствы будуць абсталяваны для ветэранаў, інвалідаў, цяжарных жанчын, грамадзян з малалетнімі дзецьмі.Уваход на мерапрыемствы з хатнімі жывёламі, а таксама сродкамі персанальнай мабільнасці будзе забаронены. Акрамя таго, нельга праносіць алкаголь, зброю, піратэхніку.Мерапрыемствы пройдуць не толькі ў цэнтры горада, але і ў кожным раёне сталіцы – там чакаюцца канцэрты, шоу-праграмы, фестывалі і іншыя мерапрыемствы ў рамках святкавання Дня горада.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250902/dzen-gorada--mnsku-dze-proyduts-galonyya-merapryemstvy--nfagrafka-1099325627.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/09/1079310138_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_49e6f118cb4d99896daae6090ced7a47.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, свята, культура, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі, дзень горада, дзень горада мінска
мінск, свята, культура, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі, дзень горада, дзень горада мінска
Мінск сёння адзначае 958-годдзе
Асноўныя святочныя пляцоўкі: Палац спорту, набярэжная Свіслачы, Верхні горад і Парк Горкага.
МІНСК, 13 вер – Sputnik. Мінск адзначае 958 дзень нараджэння, традыцыйна гэтае свята адзначаецца ў другую суботу верасня. Для мінчан і турыстаў арганізаваны ўрачыстыя мерапрыемствы.
Афіцыйныя мерапрыемствы ў Дзень горада пачнуцца з ускладання кветак каля абеліска "Мінск – горад-герой". На пляцоўцы каля Цэнтральнай брамы Парку Перамогі разгорнецца маштабнае мерапрыемства – міжнародныя спаборніцтвы "Мацнейшы пажарны-ратавальнік".
На набярэжнай ракі Свіслач пройдзе фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны". Аб удзеле ў мерапрыемстве заявілі 500 рэканструктараў з трох краін – Беларусі, Расіі і Кітая. На гэтай відовішчнай урачыстасці можна будзе акунуцца ў мінулае, напрыклад, убачыць рыцарскія баі і пастраляць з лука. Наведаць можна і гарадское свята "Адкрый свет яркіх магчымасцей" на летняй эстрадзе Палаца дзяцей і моладзі, Фестываль прафесій у парку Горкага.
Сёння пройдзе таксама мотапрабег H.O.G. Rally Minsk 2025 маршрутам ад Кургана славы да Палаца спорту, у сувязі з чым па шляху руху матацыклістаў будзе кароткачасова абмежаваны рух для іншых транспартных сродкаў. Арганізатары адзначаюць, што ў мотапрабегу прыняць удзел можа матацыкліст без папярэдняй рэгістрацыі.
Каля Палаца спорту 13 верасня адбудзецца Алімпійскі дзень. На гэтым інтэрактыўным спартыўным квэсты ўдзельнікі ад 3 да 14 гадоў будуць змагацца за прызы, а самыя актыўныя змогуць атрымаць смарт-гадзіннік. Там жа пройдзе канцэртная праграма, хэдлайнерам якой стане спецыяльна запрошаны госць – выканаўца МОТ, акрамя яго выступяць кавер бэнды, знакамітыя дыджэі, папулярныя артысты. Завершыцца свята феерверк-шоу ў скверы "Старасцінская слабада" ў 23:00.
Каля Палаца спорту таксама размесціць свае пляцоўкі і МУС. На міліцэйскай акцыі "За бяспеку – разам" чакаюцца выступленні кінолагаў і Духавога аркестра ГУУС Мінска, выстава аўтамабіляў і ўзбраення, палявая кухня, фотазоны і розныя конкурсы.
МУС зазначае, што асобныя пункты пропуску на святочныя мерапрыемствы будуць абсталяваны для ветэранаў, інвалідаў, цяжарных жанчын, грамадзян з малалетнімі дзецьмі.
Уваход на мерапрыемствы з хатнімі жывёламі, а таксама сродкамі персанальнай мабільнасці будзе забаронены. Акрамя таго, нельга праносіць алкаголь, зброю, піратэхніку.
Мерапрыемствы пройдуць не толькі ў цэнтры горада, але і ў кожным раёне сталіцы – там чакаюцца канцэрты, шоу-праграмы, фестывалі і іншыя мерапрыемствы ў рамках святкавання Дня горада.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"