Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: у выпадку прамой пагрозы Беларусь адкажа вокамгненна

© Пресс-служба президента БеларусиАлександр Лукашенко
Александр Лукашенко - Sputnik Беларусь, 1920, 15.09.2025
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што не раіць правяраць трываласць абароны рэспублікі.
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Агрэсарам, якія зробяць замах на беларускую тэрыторыю, будзе дадзены вокамгненны адказ, сіл і сродкаў у Беларусі для гэтага хапае, заявіў у інтэрв'ю расійскаму часопісу "Разведчик" прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны прайшло 80 гадоў, аднак на Захадзе да гэтага часу лічаць РФ і Беларусь пагрозай. У сувязі з гэтым НАТА узбройвае Еўропу, а Польшча і дзяржавы Балтыі ўводзяць на ўсходніх межах ахоўныя меры. Такім чынам, недружалюбная палітыка Захаду ў адносінах да рэспублікі перарастае ў агрэсіўную. Такія дзеянні суседніх краін не садзейнічае забеспячэнню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне.
Лукашэнка назваў мініраванне меж, мільённыя марнаванні на стварэнне на іх фізічных загарод, напампоўванне армій войскамі і тэхнікай вар'яцтвам, якое небяспечнае для саміх дзяржаў-суседзяў.
Ён канстатаваў, што, на шчасце, напрыклад, простыя людзі выступаюць супраць такіх авантур. Так, больш за палову палякаў не хочуць мірыцца з марнаваннем урада не на сацыяльную сферу, а на ваенныя патрэбы.

"Вядома, мы сочым за развіццём абстаноўкі на заходніх рубяжах. У выпадку прамой пагрозы вокамгненна адкажам любому, хто паквапіцца на беларускую зямлю", - сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што калі хто-небудзь пяройдзе ад слоў да справы, – "мала не здасца".
"Для таго, каб нанесці непрымальную шкоду агрэсару, у нас ёсць усё неабходнае. Правяраць не раю", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён у чарговы раз паўтарыў, што суседзяў не выбіраюць, і Беларусь заўсёды прапаноўвала Польшчы, Літве і Латвіі жыць па-добрасуседску, але яны не жадаюць гэтага рабіць.
У той жа час прэзідэнт падкрэсліў, што, на жаль, узаемаадносіны рэспублікі і той жа Польшчы далёкія ад ідэалу, але не па віне Мінска, які хоча дружбы з Варшавай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Краіны НАТА праводзяць цэлую серыю вучэнняў каля меж Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.09.2025
Інфаграфіка
Краіны НАТА праводзяць цэлую серыю вучэнняў каля меж Беларусі
Стужка навiн
0