Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды напярэдадні Дня народнага адзінства

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці ў Мінску
Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 16.09.2025
Падпісацца
Сярод узнагароджаных – прэм’ер-міністр Беларусі, спартсмены, вучоныя, а таксама прадстаўнікі іншых сфер.
МІНСК, 16 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер у Палацы Незалежнасці напярэдадні Дня народнага адзінства.
"Цяжка пераацаніць ваш уклад у захаванне маральных каштоўнасцей, культурных традыцый, выхаванне падрастаючага пакалення", - звярнуўся да ўдзельнікаў цырымоніі беларускі лідар.
Ён падзякаваў прысутным за работу, адданасць прафесіі і Айчыне і павіншаваў з Днём народнага адзінства.
Кіраўнік дзяржавы ўручыў ордэн Айчыны ІІІ ступені прэм’ер-міністру Беларусі Аляксандру Турчыну, ордэн Айчыны ІІ ступені – гендырэктару дзяржаўнага НДА парашковай металургіі – дырэктару Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа Аляксандру Ільюшчанку.
Звання "Заслужанага майстра спорту" ўдастоены вядомыя беларускія спартсмены Анастасія Шкурдай і Ілья Шымановіч.
Сярод тых, каго таксама ўзнагародзіў Аляксандр Лукашэнка, – аграрыі за іх уклад у харчовую бяспеку дзяржавы, таксама вучоныя, педагогі, юрысты і артысты.

Дзень народнага адзінства

Узнагароджанне беларусаў напярэдадні Дня народнага адзінства ўжо стала традыцыйным. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, па сутнасці, гэты дзень стаў краевугольным каменем згуртаванасці і адзінства нацыі.

"З вышыні мінулых дзесяцігоддзяў дзень 17 верасня 1939 года, калі была сцёртая штучная ганебная мяжа паміж Заходняй і Усходняй Беларуссю, успрымаецца як акт аднаўлення гістарычнай справядлівасці (так яно і было). І як адзін з паваротных момантаў у летапісе беларускай дзяржаўнасці, які трывала звязаў нябачнай ніткай эпохі і пакаленні", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што эстафета пакаленняў сімвалічна працягваецца, калі ва ўрачыстай абстаноўцы атрымліваюць заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды тыя працаўнікі, якія кожны дзень уносяць уклад у жыццё краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасадка на АУД на вучэннях Захад-2025 - Sputnik Беларусь, 1920, 16.09.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
"Калі хочам жыць, мы павінны ўмець усё": Лукашэнка аб вучэннях "Захад-2025"
Стужка навiн
0