https://bel.sputnik.by/20250916/unkalnaya-vystava-ab-vyalkay-aychynnay-vayne-adkrylasya--barysave-1099926096.html
Унікальная выстава аб Вялікай Айчыннай вайне адкрылася ў Барысаве
Унікальная выстава аб Вялікай Айчыннай вайне адкрылася ў Барысаве
Sputnik Беларусь
Выстаўка адлюстроўвае гераічныя моманты перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія апавядаюць аб вызваленні тэрыторый СССР і краін Еўропы ад фашысцкага прыгнёту. 16.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-16T10:11+0300
2025-09-16T10:11+0300
2025-09-16T10:11+0300
саўінфармбюро
медыягрупа "россия сегодня"
выстава
фота
фотаздымкі
савецкае фота
гісторыя
смі
вялікая айчынная вайна
другая сусветная вайна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/0f/1099918368_0:118:1260:827_1920x0_80_0_0_d791469ac567d537a67d6f4df1999ccc.jpg
МІНСК, 16 вер – Sputnik. Унікальная дакументальная фотавыстава "Освобождение. Мир народам": "Освобождение. 1943-1945 гг." адкрылася напярэдадні ў Барысаве, у аснове экспазіцыі – фотаархіў "Совинформбюро", праваўладальнікам якога з’яўляецца медыягрупа "Россия сегодня".Раней прадстаўленыя на выставе фотаздымкі знаходзіліся ў архівах "Совинформбюро" і не дэманстраваліся шырокай публіцы, адзначыла дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х Каладзеева Алена Капыток."Гэта ўжо трэцяя такая экспазіцыя ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы пасля выстаў "Освобождение Беларуси" і "Освобождение Европы", - сказала яна.З іх дапамогай, падкрэсліла Алена Капыток, робіцца спроба паказаць, што памяць захоўваецца не толькі ў кнігах, часопісах і газетах, але і ў фатаграфіях – важных сведках той эпохі."Упэўнена, што кожны, хто ўважліва паглядзіць хаця б на адзін са здымкаў, зможа адчуць напал страсцей і эмоцый, якія перажывалі людзі ў тыя часы", - дадала яна.Алена Капыток падкрэсліла, што ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі выстава стане яшчэ адным інфармрэсурсам, і выказала надзею, што яе наведае шмат людзей.Праект "Освобождение. Мир народам" накіраваны на фарміраванне гістарычных каштоўнасцей, вяртанне гістарычнай памяці, станаўленне і ўмацаванне патрыятызму сярод жыхароў Беларусі. На кожным планшэце – не толькі ўнікальная фатаграфія і апісанне падзей, але і QR-код, перайшоўшы па якім, любы наведвальнік выставы зможа даведацца шмат інфармацыі па тэме.Па дадзеных фатаграфіях можна адсачыць асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны: Сталінградскую і Курскую бітвы, фарсіраванне Дняпра, вызваленне левабярэжнай і правабярэжнай Украіны, выхад Чырвонай арміі да меж Савецкага Саюза, распавёў бібліёграф Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Аляксандр Балябін.Ён звярнуў увагу, што асноўны ўпор у фатаграфіях зроблены не на баявых дзеяннях, а на вызваленні населеных пунктаў.Фотавыстава працягне сваю працу да 19 кастрычніка, а пасля перамесціцца ў Барысаўскае кадэцкае вучылішча (Мінская вобласць).Праект "Освобождение. Мир народам" рэалізуецца пры падтрымцы прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў і накіраваны на святкаванне 80-годдзя Перамогі над мілітарысцкай Японіяй і заканчэння Другой сусветнай вайны. Гэта працяг праектаў "Освобождение" і "Освобождение. Путь к победе", якія за два гады сабралі шматмільённую аўдыторыю. Праект уключае ў сябе правядзенне фотавыстаў як на тэрыторыі Расіі, так і за мяжой. Таксама ў яго праграме – асветніцкія мерапрыемствы з выкарыстаннем мабільных экспазіцый.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250709/fotavystava-sputnik-belarus-uvayshla--pragramu-slavyanskaga-bazaru-1097972526.html
барысаў
беларусь
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2025
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    саўінфармбюро, медыягрупа "россия сегодня", выстава, фота, фотаздымкі, савецкае фота, гісторыя, смі, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, навіны , грамадства, культура, барысаў, беларусь, у беларусі
саўінфармбюро, медыягрупа "россия сегодня", выстава, фота, фотаздымкі, савецкае фота, гісторыя, смі, вялікая айчынная вайна, другая сусветная вайна, навіны , грамадства, культура, барысаў, беларусь, у беларусі
Унікальная выстава аб Вялікай Айчыннай вайне адкрылася ў Барысаве
Выстаўка адлюстроўвае гераічныя моманты перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія апавядаюць аб вызваленні тэрыторый СССР і краін Еўропы ад фашысцкага прыгнёту.
МІНСК, 16 вер – Sputnik. Унікальная дакументальная фотавыстава "Освобождение. Мир народам": "Освобождение. 1943-1945 гг." адкрылася напярэдадні ў Барысаве, у аснове экспазіцыі – фотаархіў "Совинформбюро", праваўладальнікам якога з’яўляецца медыягрупа "Россия сегодня".
"Сёння нам дадзена магчымасць пазнаёміцца з фотаработамі, якія адлюстроўваюць гераічныя імгненні перыяду Вялікай Айчыннай вайны, якія апавядаюць аб вызваленні тэрыторый Савецкага Саюза і краін Еўропы ад фашысцкага прыгнёту, захаванымі вядомымі ваеннымі карэспандэнтамі", - расказала начальнік аддзела дырэктара Барысаўскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі фонд міру" Таццяна Чуйкова.
Раней прадстаўленыя на выставе фотаздымкі знаходзіліся ў архівах "Совинформбюро" і не дэманстраваліся шырокай публіцы, адзначыла дырэктар Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х Каладзеева Алена Капыток.
"Гэта ўжо трэцяя такая экспазіцыя ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы пасля выстаў "Освобождение Беларуси" і "Освобождение Европы", - сказала яна.
З іх дапамогай, падкрэсліла Алена Капыток, робіцца спроба паказаць, што памяць захоўваецца не толькі ў кнігах, часопісах і газетах, але і ў фатаграфіях – важных сведках той эпохі.
"Упэўнена, што кожны, хто ўважліва паглядзіць хаця б на адзін са здымкаў, зможа адчуць напал страсцей і эмоцый, якія перажывалі людзі ў тыя часы", - дадала яна.
Алена Капыток падкрэсліла, што ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі выстава стане яшчэ адным інфармрэсурсам, і выказала надзею, што яе наведае шмат людзей.
Праект "Освобождение. Мир народам" накіраваны на фарміраванне гістарычных каштоўнасцей, вяртанне гістарычнай памяці, станаўленне і ўмацаванне патрыятызму сярод жыхароў Беларусі. На кожным планшэце – не толькі ўнікальная фатаграфія і апісанне падзей, але і QR-код, перайшоўшы па якім, любы наведвальнік выставы зможа даведацца шмат інфармацыі па тэме.
Па дадзеных фатаграфіях можна адсачыць асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны: Сталінградскую і Курскую бітвы, фарсіраванне Дняпра, вызваленне левабярэжнай і правабярэжнай Украіны, выхад Чырвонай арміі да меж Савецкага Саюза, распавёў бібліёграф Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Аляксандр Балябін.
Ён звярнуў увагу, што асноўны ўпор у фатаграфіях зроблены не на баявых дзеяннях, а на вызваленні населеных пунктаў.
"На здымках захавана, як савецкія салдаты ўваходзілі ў знакавыя для нас гарады – Курск, Белгарад, Арол. Асабліва ўразіў кадр, на якім бачны салдат, які вызваляе родныя мясціны, і сустракае ўцалелых сваякоў. Гэты момант сапраўды кранае да глыбіні душы", - сказаў ён.
Фотавыстава працягне сваю працу да 19 кастрычніка, а пасля перамесціцца ў Барысаўскае кадэцкае вучылішча (Мінская вобласць).
Праект "Освобождение. Мир народам" рэалізуецца пры падтрымцы прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў і накіраваны на святкаванне 80-годдзя Перамогі над мілітарысцкай Японіяй і заканчэння Другой сусветнай вайны. Гэта працяг праектаў "Освобождение" і "Освобождение. Путь к победе", якія за два гады сабралі шматмільённую аўдыторыю. Праект уключае ў сябе правядзенне фотавыстаў як на тэрыторыі Расіі, так і за мяжой. Таксама ў яго праграме – асветніцкія мерапрыемствы з выкарыстаннем мабільных экспазіцый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"