https://bel.sputnik.by/20250917/brendon-u-nas-zamena-zsha-na-intervidenii-pradstavts-spyavachka-vassy-1099970622.html
Брэндан, у нас замена! ЗША на "Интервидении" прадставіць спявачка Vassy
Брэндан, у нас замена! ЗША на "Интервидении" прадставіць спявачка Vassy
Sputnik Беларусь
Як стала вядома, Брэндон Ховард не зможа ўдзельнічаць у музычным конкурсе ў Расіі, яго месца зойме выканаўца аўстралійскага паходжання. 17.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-17T15:05+0300
2025-09-17T15:05+0300
2025-09-17T15:07+0300
"интервидение"
конкурс
расія
у свеце
зша
музыка
грамадства
культура
навіны
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/11/1099969727_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_4ca810c367eede337bd609d02a9bd9e4.jpg
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Спявачка Vassy прадставіць ЗША на "Интервидении", паведаміла прэс-служба конкурсу.На сцэне яна заменіць амерыканца Брэндана Ховарда, які не зможа прыехаць у Расію "па непрадбачаных сямейных абставінах".Спявачка Vassy (сапраўднае імя – Васілікі Карагіоргас) нарадзілася ў Аўстраліі ў 1983 годзе. Яна стала першай жанчынай, якая атрымала прэмію EDMA ICON AWARD у 2023 годзе (гэтая ўзнагарода прысуджаецца за лепшую кампазіцыю ў жанры электроннай танцавальнай музыкі).Яе калабарацыі з сусветна вядомымі дыджэямі Tiësto і David Guetta займалі топавыя пазіцыі ў амерыканскіх радыёчартах і станавіліся мультыплацінавымі ў 30 краінах свету. У стрымінгавых сэрвісах кампазіцыі Vassy набралі некалькі мільёнаў праслухоўванняў.Разам з Vassy у Расію прыедзе легенда сусветнага року – экс-фронтмен Deep Purple і Rainbow, аўтар і выканаўца хіта Stone Cold Джо Лін Тэрнер. Ён прадставіць ЗША ў міжнародным журы "Интервидения-2025".Раней паведамлялася, што членам журы ад Беларусі на гэтым конкурсе будзе генеральны прадзюсер Белтэлерадыёкампаніі Вольга Шлягер.Конкурс "Интервидение"Музычны конкурс "Интервидение" пройдзе 20 верасня на "Live Арене" ў Маскве. Удзельнічаць у ім будуць прадстаўнікі 21 краіны. Расію ў музычным спаборніцтве прадставіць спявак Shaman, Беларусь – маладая выканаўца Наста Краўчанка.Прамую трансляцыю конкурсу можна будзе ўбачыць у эфіры беларускага тэлебачання.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250917/nazvany-mny-mzhnarodnykh-vyaduchykh-konkursu-intervidenie-1099961540.html
расія
зша
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/11/1099969727_223:0:2778:1916_1920x0_80_0_0_f3b7ce29cf737fd8e9172df080058220.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"интервидение", конкурс, расія, у свеце, зша, музыка, грамадства, культура, навіны , масква
"интервидение", конкурс, расія, у свеце, зша, музыка, грамадства, культура, навіны , масква
Брэндан, у нас замена! ЗША на "Интервидении" прадставіць спявачка Vassy
15:05 17.09.2025 (абноўлена: 15:07 17.09.2025) Як стала вядома, Брэндон Ховард не зможа ўдзельнічаць у музычным конкурсе ў Расіі, яго месца зойме выканаўца аўстралійскага паходжання.
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Спявачка Vassy прадставіць ЗША на "Интервидении", паведаміла прэс-служба конкурсу.
На сцэне яна заменіць амерыканца Брэндана Ховарда, які не зможа прыехаць у Расію "па непрадбачаных сямейных абставінах".
"Я не змагу прысутнічаць у гэтым годзе, але я рад, што змагу перадаць гонар і магчымасць прадстаўляць сваю краіну і выступаць пад шчаслівым пятым нумарам выдатнай спявачцы Vassy", - сказаў ён у відэазвароце, апублікаваным у Telegram-канале конкурсу.
Спявачка Vassy (сапраўднае імя – Васілікі Карагіоргас) нарадзілася ў Аўстраліі ў 1983 годзе. Яна стала першай жанчынай, якая атрымала прэмію EDMA ICON AWARD у 2023 годзе (гэтая ўзнагарода прысуджаецца за лепшую кампазіцыю ў жанры электроннай танцавальнай музыкі).
Яе калабарацыі з сусветна вядомымі дыджэямі Tiësto і David Guetta займалі топавыя пазіцыі ў амерыканскіх радыёчартах і станавіліся мультыплацінавымі ў 30 краінах свету. У стрымінгавых сэрвісах кампазіцыі Vassy набралі некалькі мільёнаў праслухоўванняў.
Разам з Vassy у Расію прыедзе легенда сусветнага року – экс-фронтмен Deep Purple і Rainbow, аўтар і выканаўца хіта Stone Cold Джо Лін Тэрнер. Ён прадставіць ЗША ў міжнародным журы "Интервидения-2025".
Раней паведамлялася, што членам журы ад Беларусі на гэтым конкурсе будзе генеральны прадзюсер Белтэлерадыёкампаніі Вольга Шлягер.
Музычны конкурс "Интервидение" пройдзе 20 верасня на "Live Арене" ў Маскве. Удзельнічаць у ім будуць прадстаўнікі 21 краіны. Расію ў музычным спаборніцтве прадставіць спявак Shaman, Беларусь – маладая выканаўца Наста Краўчанка.
Прамую трансляцыю конкурсу можна будзе ўбачыць у эфіры беларускага тэлебачання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"