https://bel.sputnik.by/20250917/gryzlo-belarus--rasyu-gstoryya-ne-raz-pravyarala-surovym-vyprabavannyam-1099963462.html
Грызлоў: Беларусь і Расію гісторыя не раз правярала суровымі выпрабаваннямі
Грызлоў: Беларусь і Расію гісторыя не раз правярала суровымі выпрабаваннямі
Sputnik Беларусь
Расійскі пасол у Беларусі адзначыў, што расіянам зразумелы кантэкст свята Дня народнага адзінства, якое 17 верасня адзначаецца ў рэспубліцы. 17.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-17T11:05+0300
2025-09-17T11:05+0300
2025-09-17T11:05+0300
барыс грызлоў
пасол
навіны
беларусь
у беларусі
свята
пасольства рф у беларусі
віншаванне
гісторыя
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/02/1095047887_0:201:3000:1889_1920x0_80_0_0_516f2a92dc466f2c98d3d27f998983aa.jpg
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Гісторыя не аднойчы правярала Беларусь і Расію суровымі выпрабаваннямі; расіянам як нікому зразумелы гістарычны кантэкст дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Беларусі, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол РФ Барыс Грызлоў.17 верасня Беларусь адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Ён прымеркаваны да гадавіны пачатку ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР. У верасні 1939 года Чырвоная армія перайшла мяжу з Польшчай, вынікам гэтага паходу стала далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.Паводле яго слоў, у гады Вялікай Айчыннай беларусы і расіяне разам змагаліся супраць фашыстаў, у адным страі бралі Берлін, а пасля – разам аднаўлялі Савецкі Саюз.Гістарычны кантэкстГрызлоў адзначыў, што гістарычны кантэкст і эмацыянальны складальнік Дня народнага адзінства Беларусі зразумелыя і блізкія расіянам.Менш як праз два месяцы, 4 лістапада, Расія будзе адзначаць свой Дзень народнага адзінства, які быў заснаваны ў памяць аб выратаванні Радзімы ў Смутны час, адзначыў дыпламат."Тады, у 1612 годзе, лёс краіны вісеў на валаску. Але ў час, калі Расія стаяла на мяжы страты сваёй незалежнасці, прадстаўнікі ўсіх саслоўяў, нацыянальнасцей і веравызнанняў сталі на абарону Айчыны", - падкрэсліў Грызлоў.Стратэгічнае партнёрстваРасійскі пасол таксама асабліва адзначыў, што Расія і Беларусь, стаўшы незалежнымі пасля распаду СССР, пайшлі курсам на захаванне і далейшае ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва. Масква і Мінск будуюць адносіны ў духу раўнапраўнага стратэгічнага партнёрства, што прывяло да стварэння ўнікальнага інтэграцыйнага праекта – Саюзнай дзяржавы, дадаў ён.Грызлоў падкрэсліў, што нязменную ўзаемную падтрымку дзвюх краін сімвалізуе Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250917/lukashenka-pavnshava-belarusa-z-dnm-narodnaga-adznstva-1099960652.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/02/1095047887_155:0:2822:2000_1920x0_80_0_0_822a3f4a38fd24489233ab74990e1fb9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
барыс грызлоў, пасол, навіны , беларусь, у беларусі, свята, пасольства рф у беларусі, віншаванне, гісторыя, палітыка, грамадства, саюзная дзяржава
барыс грызлоў, пасол, навіны , беларусь, у беларусі, свята, пасольства рф у беларусі, віншаванне, гісторыя, палітыка, грамадства, саюзная дзяржава
Грызлоў: Беларусь і Расію гісторыя не раз правярала суровымі выпрабаваннямі
Расійскі пасол у Беларусі адзначыў, што расіянам зразумелы кантэкст свята Дня народнага адзінства, якое 17 верасня адзначаецца ў рэспубліцы.
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Гісторыя не аднойчы правярала Беларусь і Расію суровымі выпрабаваннямі; расіянам як нікому зразумелы гістарычны кантэкст дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Беларусі, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол РФ Барыс Грызлоў.
17 верасня Беларусь адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Ён прымеркаваны да гадавіны пачатку ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР. У верасні 1939 года Чырвоная армія перайшла мяжу з Польшчай, вынікам гэтага паходу стала далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.
"Гісторыя не раз правярала нас на трываласць самымі суровымі выпрабаваннямі. Таму мы ведаем сапраўдную цану свабоды і незалежнасці. Расіяне і беларусы заўсёды былі побач: у 1919-1921 гадах разам адбівалі польскую агрэсію, у 1939 годзе дабіліся ўз’яднання беларускага народа", - заявіў расійскі пасол у інтэрв’ю "Российской газете".
Паводле яго слоў, у гады Вялікай Айчыннай беларусы і расіяне разам змагаліся супраць фашыстаў, у адным страі бралі Берлін, а пасля – разам аднаўлялі Савецкі Саюз.
Грызлоў адзначыў, што гістарычны кантэкст і эмацыянальны складальнік Дня народнага адзінства Беларусі зразумелыя і блізкія расіянам.
Менш як праз два месяцы, 4 лістапада, Расія будзе адзначаць свой Дзень народнага адзінства, які быў заснаваны ў памяць аб выратаванні Радзімы ў Смутны час, адзначыў дыпламат.
"Тады, у 1612 годзе, лёс краіны вісеў на валаску. Але ў час, калі Расія стаяла на мяжы страты сваёй незалежнасці, прадстаўнікі ўсіх саслоўяў, нацыянальнасцей і веравызнанняў сталі на абарону Айчыны", - падкрэсліў Грызлоў.
Расійскі пасол таксама асабліва адзначыў, што Расія і Беларусь, стаўшы незалежнымі пасля распаду СССР, пайшлі курсам на захаванне і далейшае ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва. Масква і Мінск будуюць адносіны ў духу раўнапраўнага стратэгічнага партнёрства, што прывяло да стварэння ўнікальнага інтэграцыйнага праекта – Саюзнай дзяржавы, дадаў ён.
Грызлоў падкрэсліў, што нязменную ўзаемную падтрымку дзвюх краін сімвалізуе Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"