https://bel.sputnik.by/20250917/lukashenka-ab-savetskm-mnulym-nelga-razburats-stvoranae-papyarednm-pakalennyam-1099970199.html
Лукашэнка аб савецкім мінулым: нельга разбураць створанае папярэднімі пакаленнямі
Лукашэнка аб савецкім мінулым: нельга разбураць створанае папярэднімі пакаленнямі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы не адмаўляецца ад савецкага мінулага, наадварот, імкнецца ўзяць адтуль найлепшыя прыклады. 17.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-17T14:26+0300
2025-09-17T14:26+0300
2025-09-17T14:26+0300
аляксандр лукашэнка
свята
дзень народнага адзінства
палітыка
гісторыя
грамадства
навіны
беларусь
у беларусі
ссср
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/1f/1098552362_0:241:1785:1246_1920x0_80_0_0_44d154d0d3e981889f13b9d87427e20e.jpg
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Нельга разбураць тое, што было створана папярэднімі пакаленнямі, гэта трэба выкарыстоўваць, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Кіраўнік дзяржавы праводзіць у сераду вялікую сустрэчу з ідэалагічным актывам, гістарычнай і экспертнай супольнасцю, прысвечаную Дню народнага адзінства. Гэтае свята прымеркавана да гадавіны пачатку ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, яно было заснавана ў 2021 годзе.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён мае на ўвазе тое, што не адмаўляецца ад мінулага, а стараецца ўзяць адтуль найлепшыя прыклады."А шмат добрага было. Мы сталі нараўне з сусветнай імперыяй. І ніводнае пытанне без нас не вырашалася. Часам залазілі туды, куды не трэба было залазіць такім чынам", - падкрэсліў прэзідэнт.Ён адзначыў, што вопыт СССР часткова можна прымяніць і ў плане эканомікі. "Стаўшы прэзідэнтам, я на носе сабе зарубіў, што нельга разбураць тое, што стварылі да нас. Трэба гэта выкарыстоўваць, развіваць, мадэрнізаваць", - звярнуў увагу беларускі лідар.Ён дадаў, што, як савецкі чалавек, спрабаваў захаваць усё тое, што стварыў неймавернымі намаганнямі і працай народ Беларусі. Гэта датычыцца ў прыватнасці сельскагаспадарчай галіны, будаўніцтва.Лукашэнка падкрэсліў, што з савецкага мінулага было ўзята найлепшае. "Упэўнен, што вы падтрымлівалі і падтрымліваеце такую практыку і палітыку", - рэзюміраваў кіраўнік дзяржавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250917/lukashenka-prapanava-sfarmravats-panteon-natsyyanalnykh-geroya-1099966153.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/1f/1098552362_86:0:1785:1274_1920x0_80_0_0_779818597b842092490fb748b1f0bc00.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, свята, дзень народнага адзінства, палітыка, гісторыя, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі, ссср
аляксандр лукашэнка, свята, дзень народнага адзінства, палітыка, гісторыя, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі, ссср
Лукашэнка аб савецкім мінулым: нельга разбураць створанае папярэднімі пакаленнямі
Кіраўнік дзяржавы не адмаўляецца ад савецкага мінулага, наадварот, імкнецца ўзяць адтуль найлепшыя прыклады.
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Нельга разбураць тое, што было створана папярэднімі пакаленнямі, гэта трэба выкарыстоўваць, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы праводзіць у сераду вялікую сустрэчу з ідэалагічным актывам, гістарычнай і экспертнай супольнасцю, прысвечаную Дню народнага адзінства. Гэтае свята прымеркавана да гадавіны пачатку ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, яно было заснавана ў 2021 годзе.
"Калі я кажу, што я савецкі чалавек, гэта не значыць, што я прымаю ўсё тое, што было", - цытуе БелТА словы Лукашэнкі.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён мае на ўвазе тое, што не адмаўляецца ад мінулага, а стараецца ўзяць адтуль найлепшыя прыклады.
"А шмат добрага было. Мы сталі нараўне з сусветнай імперыяй. І ніводнае пытанне без нас не вырашалася. Часам залазілі туды, куды не трэба было залазіць такім чынам", - падкрэсліў прэзідэнт.
Ён адзначыў, што вопыт СССР часткова можна прымяніць і ў плане эканомікі. "Стаўшы прэзідэнтам, я на носе сабе зарубіў, што нельга разбураць тое, што стварылі да нас. Трэба гэта выкарыстоўваць, развіваць, мадэрнізаваць", - звярнуў увагу беларускі лідар.
Ён дадаў, што, як савецкі чалавек, спрабаваў захаваць усё тое, што стварыў неймавернымі намаганнямі і працай народ Беларусі. Гэта датычыцца ў прыватнасці сельскагаспадарчай галіны, будаўніцтва.
Лукашэнка падкрэсліў, што з савецкага мінулага было ўзята найлепшае. "Упэўнен, што вы падтрымлівалі і падтрымліваеце такую практыку і палітыку", - рэзюміраваў кіраўнік дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"