https://bel.sputnik.by/20250918/charga-legkavykh-ato--ltvu-za-sutk-vyrasla--10-razo-1099998208.html
Чарга легкавых аўто ў Літву за суткі вырасла ў 10 разоў
Чарга легкавых аўто ў Літву за суткі вырасла ў 10 разоў
Sputnik Беларусь
Чарга грузавога транспарту на літоўскім напрамку павялічылася з 850 да 950 фур. 18.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-18T14:25+0300
2025-09-18T14:25+0300
2025-09-18T14:25+0300
калючая загарода еўрасаюза
мяжа
беларусь
у беларусі
літва
навіны
грамадства
дпк беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102065/42/1020654259_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_16189d194f775429b1e2682924e0fb0f.jpg
МІНСК, 18 вер – Sputnik. Чарга легкавых аўто на беларуска-літоўскай мяжы за суткі павялічылася ў 10 разоў, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, у Літву праз гэтыя пагранічныя пераходы праехалі 53% легкавых аўтамабіляў. Па стане на 12:00 чацвярга, 18 верасня, у "Каменным Логу" выезду на літоўскі бок чакалі 200 аўто, у ПП "Беняконі" – 100.Вырасла і чарга грузавога транспарту на літоўскім напрамку – з 850 да 950 фур (440 стаяць у "Каменным Логу", 510 – у "Беняконях"). Як удакладнілі ў ведамстве, літоўскі бок за мінулыя суткі прапусціў усяго 15% грузавікоў ад нормы.Што да Латвіі, то там выезду чакаюць 250 фур. У пункце пропуску "Патэрніекі" (з беларускага боку "Грыгароўшчына") за мінулыя суткі аформлена 50% вялікагрузаў. Чаргі легкавушак на гэтым напрамку няма.Усе тры ПП для выезду ў ЕСПасля таго, як Польшча 12 верасня закрыла ўсе свае пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, з Беларусі ў Еўрасаюз наземным шляхам можна трапіць толькі праз Літву ці Латвію.З літоўскага боку дзейнічаюць два пункты пропуску: "Мядзінінкай" (з беларускага боку "Каменны Лог") і "Шальчынінкай" (з беларускага боку "Беняконі"). На беларуска-латвійскай мяжы працуе толькі адзін пункт пропуску – Патэрніекі" (з беларускага боку "Грыгароўшчына").Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250917/ryzhanko-polshcha-knula-svakh-pradprymalnka-a-my-pratsyagvaem-ruku-dapamog-1099977480.html
беларусь
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102065/42/1020654259_0:0:2663:1997_1920x0_80_0_0_1ad9dc9c296f72376826c86cbacc55fb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мяжа, беларусь, у беларусі, літва, навіны , грамадства, дпк беларусі
мяжа, беларусь, у беларусі, літва, навіны , грамадства, дпк беларусі
Чарга легкавых аўто ў Літву за суткі вырасла ў 10 разоў
Чарга грузавога транспарту на літоўскім напрамку павялічылася з 850 да 950 фур.
МІНСК, 18 вер – Sputnik. Чарга легкавых аўто на беларуска-літоўскай мяжы за суткі павялічылася ў 10 разоў, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
"За суткі чарга перад літоўскімі пунктамі пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі") павялічылася з 30 да 300 легкавых аўто", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, у Літву праз гэтыя пагранічныя пераходы праехалі 53% легкавых аўтамабіляў. Па стане на 12:00 чацвярга, 18 верасня, у "Каменным Логу" выезду на літоўскі бок чакалі 200 аўто, у ПП "Беняконі" – 100.
Вырасла і чарга грузавога транспарту на літоўскім напрамку – з 850 да 950 фур (440 стаяць у "Каменным Логу", 510 – у "Беняконях"). Як удакладнілі ў ведамстве, літоўскі бок за мінулыя суткі прапусціў усяго 15% грузавікоў ад нормы.
Што да Латвіі, то там выезду чакаюць 250 фур. У пункце пропуску "Патэрніекі" (з беларускага боку "Грыгароўшчына") за мінулыя суткі аформлена 50% вялікагрузаў. Чаргі легкавушак на гэтым напрамку няма.
Усе тры ПП для выезду ў ЕС
Пасля таго, як Польшча 12 верасня закрыла ўсе свае пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, з Беларусі ў Еўрасаюз наземным шляхам можна трапіць толькі праз Літву ці Латвію.
З літоўскага боку дзейнічаюць два пункты пропуску: "Мядзінінкай" (з беларускага боку "Каменны Лог") і "Шальчынінкай" (з беларускага боку "Беняконі"). На беларуска-латвійскай мяжы працуе толькі адзін пункт пропуску – Патэрніекі" (з беларускага боку "Грыгароўшчына").
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"