Отработка боевого слаживания военнослужащими 8-й разведывательной штурмовой бригады добровольческого корпуса Южной группировки войск - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лаўроў назваў умовы сустрэчы прэзідэнта Расіі Пуціна і Зяленскага

© Sputnik / Наталья СеливерстоваБудынак МЗС РФ
Будынак МЗС РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2025
Падпісацца
Кіраўнік МЗС РФ адзначыў, што Масква павінна атрымаць рэакцыю Кіева на прапановы, якія прагучалі на сустрэчы Пуціна і Трампа ў Анкорыджы.
МІНСК, 18 вер – Sputnik. Сустрэчы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Уладзімірам Зяленскім павінна папярэднічаць рэакцыя Кіева на прапановы РФ, якія былі агучаны падчас расійска-амерыканскага саміту на Алясцы, заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў.

"Прэзідэнт (Пуцін) сказаў, што гатоў сустракацца, але гэта павінна быць добра падрыхтавана", - заявіў Лаўроў у праграме "Большая игра" ў эфіры "Первого канала" ў чацвер.

Пры гэтым ён растлумачыў, што ад Кіева няма рэакцыі на тыя прапановы, якія агучваліся на аляскінскім саміце.
"(…) мы павінны атрымаць рэакцыю на тыя прапановы, якія мы прасоўвалі, і на тыя падыходы, якія ў Анкорыджы абмяркоўваліся", - адзначыў Лаўроў.
Ён паведаміў, што паводле наяўнай інфармацыі, кіеўскі рэжым адхіліў тыя пасылы, якія Вашынгтон рабіў пасля перагавораў на Алясцы.

"Па нашых даных яна (Украіна - Sputnik) гэта адхіліла. Ёй былі перададзены праз Стывена Уіткафа тыя меркаванні, якія амерыканцы вынеслі пасля Аляскі, і якія адлюстроўвалі разуменне першапрычын і неабходнасць гэтыя першапрычыны ўстараняць. Яны былі адхілены", - сказаў Сяргей Лаўроў.

Сустрэча Пуціна і Трампа адбылася на Алясцы на ваеннай базе Эльмендорф-Рычардсан 15 жніўня. Як заяўляў расійскі прэзідэнт, бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, у тым ліку магчымае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу на справядлівай аснове. Асаблівая ўвага была ўдзелена тэме стратэгічнай стабільнасці і рэгіянальнай бяспекі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Расіі і ЗША - Sputnik Беларусь, 1920, 17.09.2025
Рабкоў: дыялог Расіі і ЗША працягваецца па розных лініях
Стужка навiн
0