https://bel.sputnik.by/20250919/kalyuchka-drony--agarod-mn-yak-prarval-abaronu--serabranskm-lyasntstve-1100016301.html
"Калючка", дроны і "агарод" мін: як прарвалі абарону ў Серабранскім лясніцтве
"Калючка", дроны і "агарод" мін: як прарвалі абарону ў Серабранскім лясніцтве
Sputnik Беларусь
Шматкіламетровае спляценне "калючкі" расійскія вайскоўцы пераадолелі спосабам, вядомым яшчэ з часоў Першай сусветнай вайны. 19.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-19T09:48+0300
2025-09-19T09:48+0300
2025-09-19T09:48+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
расія
украіна
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/0b/1098046066_0:0:3066:1725_1920x0_80_0_0_911e735127ad824f37ae8f4996a04b8c.jpg
МІНСК, 19 вер – Sputnik. УСУ арганізавалі тры лініі абароны ў Серабранскім лясніцтве, аблытаўшыся калючым дротам, замініраваўшы тэрыторыю і кантралюючы падыходы дронамі, пра гэта распавёў РІА Навіны расійскі вайсковец з пазыўным "Ром".Агенцтва апублікавала відэаролік, у якім вайсковец распавёў, як украінскія фарміраванні абсталявалі лінію абароны, якую вельмі доўга не ўдавалася прарваць.Паводле яго слоў, падыходы да кожнай агнявой пазіцыі былі аблытаныя шматкіламетровымі спляценнямі калючага дроту – гэта было зроблена для таго, каб ускладніць абход з фланга і зайсці ў тыл."Як пераадольваюць яго (калючы дрот - Sputnik) – закідваюць бярвеннем, каб не губляць часу. І па бярвеннях перабягаюць", - распавёў вайсковец.Пры гэтым, паводле слоў расійскага ваеннага, падысці да "калючкі" таксама адразу не было магчымым – перашкаджалі шматлікія мінныя загароды супраць пяхоты і тэхнікі. З трэцяй лініі падыходы прыкрывыалі дрона праціўніка, якія каардынавалі дзеянні артылерыі.Удар па ўсіх лініях абароны"Ром" удакладніў, што прарыў лініі абароны стаў вынікам добра скаардынаванай працы расійскіх падраздзяленняў – наступленне вялося адразу на шырокім участку фронту разам з кропкавымі ўдарамі па ўсіх эшалонах абароны УСУ. Першая лінія была практычна поўнасцю знішчана.Другая лінія абароны трымалася нядоўга – з-за імклівага наступлення расійскіх вайскоўцаў. Многія пазіцыі ўцалелі, таму што абаронцы хутка пакінулі свае ўмацаванні."Большасць тут – гэта не нашы рэчы, а праціўніка. Ён пачаў тут умацаванне. Але нямоцна ён паспеў гэта зрабіць. Па часе не чакаў, не паспеў – адзін накат бярвення, гэта вельмі слаба", - распавёў баец з пазыўным "Арчы".Ён адзначыў, што трэцяя лінія абароны была менш абаронена, але вельмі добра замаскіравана – з паветра пазіцыі было складана выявіць. Тут знаходзіліся і ўкраінскія аператары дронаў, частка з іх паспела збегчы, астатнія былі знішчаны.У мінулую сераду начальнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў паведаміў, што расійскія вайскоўцы ўвайшлі і вядуць баявыя дзеянні ў населеным пункце Ямполь, праціўнік таксама цалкам выбіты з Сярэбранскага лясніцтва.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250918/putsn-nazva-peramogu--sva-adnoy-z-klyuchavykh-zadach-ras-1100009241.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/0b/1098046066_156:0:2887:2048_1920x0_80_0_0_b0b7d7af31a5514cc564b992673887ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, бяспека
спецаперацыя, навіны , расія, украіна, бяспека
"Калючка", дроны і "агарод" мін: як прарвалі абарону ў Серабранскім лясніцтве
Шматкіламетровае спляценне "калючкі" расійскія вайскоўцы пераадолелі спосабам, вядомым яшчэ з часоў Першай сусветнай вайны.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. УСУ арганізавалі тры лініі абароны ў Серабранскім лясніцтве, аблытаўшыся калючым дротам, замініраваўшы тэрыторыю і кантралюючы падыходы дронамі, пра гэта распавёў
РІА Навіны расійскі вайсковец з пазыўным "Ром".
Агенцтва апублікавала відэаролік, у якім вайсковец распавёў, як украінскія фарміраванні абсталявалі лінію абароны, якую вельмі доўга не ўдавалася прарваць.
"Цяпер пераходзім праз ЛЭП-лінію. Ужо пачынаюцца канкрэтныя пазіцыі праціўніка. Два месяцы таму гэта была першая лінія абароны. У іх была перавага, бо тут адкрытая мясцовасць", - паведаміў "Ром".
Паводле яго слоў, падыходы да кожнай агнявой пазіцыі былі аблытаныя шматкіламетровымі спляценнямі калючага дроту – гэта было зроблена для таго, каб ускладніць абход з фланга і зайсці ў тыл.
"Як пераадольваюць яго (калючы дрот - Sputnik) – закідваюць бярвеннем, каб не губляць часу. І па бярвеннях перабягаюць", - распавёў вайсковец.
Пры гэтым, паводле слоў расійскага ваеннага, падысці да "калючкі" таксама адразу не было магчымым – перашкаджалі шматлікія мінныя загароды супраць пяхоты і тэхнікі. З трэцяй лініі падыходы прыкрывыалі дрона праціўніка, якія каардынавалі дзеянні артылерыі.
Удар па ўсіх лініях абароны
"Ром" удакладніў, што прарыў лініі абароны стаў вынікам добра скаардынаванай працы расійскіх падраздзяленняў – наступленне вялося адразу на шырокім участку фронту разам з кропкавымі ўдарамі па ўсіх эшалонах абароны УСУ. Першая лінія была практычна поўнасцю знішчана.
"Артылерыя і нашы дроны вельмі добра працавалі. На трэцяй лініі ў іх былі разлікі FPV, "мавікаў". Яны адцягваліся назад, бо гэтае абсталяванне трэба настройваць. Нашы войскі душылі і вось ён, вынік", - адзначыў ваеннаслужачы.
Другая лінія абароны трымалася нядоўга – з-за імклівага наступлення расійскіх вайскоўцаў. Многія пазіцыі ўцалелі, таму што абаронцы хутка пакінулі свае ўмацаванні.
"Большасць тут – гэта не нашы рэчы, а праціўніка. Ён пачаў тут умацаванне. Але нямоцна ён паспеў гэта зрабіць. Па часе не чакаў, не паспеў – адзін накат бярвення, гэта вельмі слаба", - распавёў баец з пазыўным "Арчы".
Ён адзначыў, што трэцяя лінія абароны была менш абаронена, але вельмі добра замаскіравана – з паветра пазіцыі было складана выявіць. Тут знаходзіліся і ўкраінскія аператары дронаў, частка з іх паспела збегчы, астатнія былі знішчаны.
У мінулую сераду начальнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў паведаміў, што расійскія вайскоўцы ўвайшлі і вядуць баявыя дзеянні ў населеным пункце Ямполь, праціўнік таксама цалкам выбіты з Сярэбранскага лясніцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"