https://bel.sputnik.by/20250920/sezon-palyavannya-na-gusey-pachasya--belarus-1100056556.html
Сезон палявання на гусей пачаўся ў Беларусі
Сезон палявання на гусей пачаўся ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Паляўнічым варта быць уважлівымі – у восеньскім сезоне з-за міграцыі птушак узрастае верагоднасць сустрэць "чырвонакніжныя" віды, паляванне на якія забаронена... 20.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-20T12:57+0300
2025-09-20T12:57+0300
2025-09-20T13:01+0300
паляванне
гусь
бтпр
грамадства
прырода
беларусь
у беларусі
птушкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/10/1079500195_0:54:1024:630_1920x0_80_0_0_62e491631d4e5e92e4f11bc31dee45e7.jpg
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Сезон палявання на гусей стартаваў у Беларусі з суботы 20 верасня і працягнецца да 14 снежня, паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.У гэты перыяд можна паляваць на гусей любога полу і ўзросту. Звычайна ў Беларусі ў гэты перыяд здабываюць белалобую гусь, гуменніка і шэрую гусь, а таксама можна паляваць на пралётных і зімуючых у нашай краіне казарак, але толькі на канадскую казарку.Іншыя віды казарак, такія як белашчокая, з’яўляюцца чырванакніжнымі і забаронены да здабычы. Ці, напрыклад, забароненая да палявання гусь піскулька, яна знешне падобная на гусь белалобую, але адносіцца да ўразлівых відаў з-за скарачэння папуляцыі. У БТПР параілі паляўнічым быць уважлівымі, бо ўвосень у сезон міграцыі верагоднасць сустрэць "чырвонакніжныя" віды істотна ўзрастае.У БТПР удакладнілі, што паляваць можна ў светлы час сутак з засады, з падыходу, з маламерных суднаў з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам, а таксама з паляўнічымі сабакамі, акрамя ганчакоў і хартоў, або без зброі з лоўчымі птушкамі.Таксама ў таварыстве паляўнічых і рыбаловаў акцэнтавалі ўвагу на тым, што калі ў працэсе палявання нават выпадкова атрымалася здабыць дзікую жывёлу, якая не адносіцца да паляўнічай або не пазначана ў паляўнічай пуцёўцы, гэта будзе мець наступствы. За здабычу забароненай жывёлы на паляванні ў Беларусі надыходзіць адміністрацыйная або крымінальная адказнасць. Накладаецца штраф, прадугледжаны КаАП, а таксама пакрываецца шкода навакольнаму асяроддзю.Кошт паляўнічых пуцёвак на вадаплаўную і балотную дзічыну ў гэтым сезоне для членаў БТПР вар’іруецца ад 10 да 25 рублёў на адзін дзень і ад 40 да 120 рублёў ў сезон, для паляўнічых, якія не ўступілі ў БТПР, кошт удвая вышэйшы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250919/mastatstva-vady-prylnyya-drevy-na-ktayskm-uzbyarezhzhy-1100040180.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/10/1079500195_57:0:968:683_1920x0_80_0_0_66ad84106366c483925c35d6a659bc2d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паляванне, гусь, бтпр, грамадства, прырода, беларусь, у беларусі, птушкі
паляванне, гусь, бтпр, грамадства, прырода, беларусь, у беларусі, птушкі
Сезон палявання на гусей пачаўся ў Беларусі
12:57 20.09.2025 (абноўлена: 13:01 20.09.2025) Паляўнічым варта быць уважлівымі – у восеньскім сезоне з-за міграцыі птушак узрастае верагоднасць сустрэць "чырвонакніжныя" віды, паляванне на якія забаронена законам.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Сезон палявання на гусей стартаваў у Беларусі з суботы 20 верасня і працягнецца да 14 снежня, паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.
У гэты перыяд можна паляваць на гусей любога полу і ўзросту. Звычайна ў Беларусі ў гэты перыяд здабываюць белалобую гусь, гуменніка і шэрую гусь, а таксама можна паляваць на пралётных і зімуючых у нашай краіне казарак, але толькі на канадскую казарку.
Іншыя віды казарак, такія як белашчокая, з’яўляюцца чырванакніжнымі і забаронены да здабычы. Ці, напрыклад, забароненая да палявання гусь піскулька, яна знешне падобная на гусь белалобую, але адносіцца да ўразлівых відаў з-за скарачэння папуляцыі. У БТПР параілі паляўнічым быць уважлівымі, бо ўвосень у сезон міграцыі верагоднасць сустрэць "чырвонакніжныя" віды істотна ўзрастае.
У БТПР удакладнілі, што паляваць можна ў светлы час сутак з засады, з падыходу, з маламерных суднаў з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам, а таксама з паляўнічымі сабакамі, акрамя ганчакоў і хартоў, або без зброі з лоўчымі птушкамі.
Таксама ў таварыстве паляўнічых і рыбаловаў акцэнтавалі ўвагу на тым, што калі ў працэсе палявання нават выпадкова атрымалася здабыць дзікую жывёлу, якая не адносіцца да паляўнічай або не пазначана ў паляўнічай пуцёўцы, гэта будзе мець наступствы. За здабычу забароненай жывёлы на паляванні ў Беларусі надыходзіць адміністрацыйная або крымінальная адказнасць. Накладаецца штраф, прадугледжаны КаАП, а таксама пакрываецца шкода навакольнаму асяроддзю.
Кошт паляўнічых пуцёвак на вадаплаўную і балотную дзічыну ў гэтым сезоне для членаў БТПР вар’іруецца ад 10 да 25 рублёў на адзін дзень і ад 40 да 120 рублёў ў сезон, для паляўнічых, якія не ўступілі ў БТПР, кошт удвая вышэйшы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"