Пераможцам конкурсу "Интервидение" стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкМіжнародны музычны конкурс "Интервидение"
Міжнародны музычны конкурс Интервидение - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2025
Падпісацца
Сёння на сцэне "Live Арены" ў расійскай сталіцы адбыўся Міжнародны музычны конкурс "Интервидение-2025".
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Пераможцам Міжнароднага музычнага конкурсу "Интервидение-2025" стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук.
"Перамог Дык Фук, В’етнам", - сказаў член журы ад Расіі Ігар Мацвіенка падчас падвядзення вынікаў.
В’етнамскі выканаўца набраў 422 балы.
Яму крыху саступіла трыа Nomad з Кыргызстана – яно набрала 373 балы і стала ўладальнікам другога месца.
© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкТрыа "NOMAD" (Кыргызстан)
Трио NOMAD (Кыргызстан)  - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2025
Трыа "NOMAD" (Кыргызстан)
Трэцяе месца – у выканаўцы Даны Аль-Мір з Катара (369 балаў).
© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкДана Аль-Мір (Катар)
Дана Аль-Мир (Катар) - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2025
Дана Аль-Мір (Катар)
Прадстаўніца Беларусі Насця Краўчанка заняла 6 месца (341 бал), вынікае з паведамлення ў Telegram-канале "Интервидения".
© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкНасця Краўчанка (Беларусь)
Настя Кравченко (Белоруссия) на международном музыкальном конкурсе Интервидение в Москве - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2025
Насця Краўчанка (Беларусь)
У наступным годзе "Интервидение" пройдзе ў Саудаўскай Аравіі.

Конкурс "Интервидение"

Адроджаны музычны конкурс "Интервидение" прайшоў 20 верасня на "Live Арtне" ў Маскве, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 22 краін, хаця першапачаткова было заяўлена 23 удзельнікі.
За чатыры дні да конкурсу ЗША замянілі свайго прадстаўніка. Замест Брэндана Ховарда павінна была выступіць спявачка Vassу, грамадзянка Аўстраліі. Аднак і яна не выйшла на сцэну. Падчас фіналу вядучы конкурсу Аляксей Вараб]ёў паведаміў, што Vassy не выступіць у конкурсе з-за беспрэцэдэнтнага націску ўлад Аўстраліі.
Расію ў музычным спаборніцтве прадставіў спявак Shaman. Пасля свайго выступлення ён звярнуўся з просьбай да членаў журы конкурсу не даваць ацэнку яго выступленню, растлумачыўшы, што лічыць – па законах гасціннасці ён не павінен прэтэндаваць на перамогу.
Ад Беларусі пад №21 выступіла 21-гадовая Насця Краўчанка.
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выказаў удзячнасць усім тым, хто падтрымаў ідэю Масквы адрадзіць гэты міжнародны конкурс.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Интервидение – 2025: што трэба ведаць аб конкурсе? - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2025
Інфаграфіка
"Интервидение – 2025": што трэба ведаць аб конкурсе?
Стужка навiн
0