Хрэнін: у аснове СНД ляжыць не толькі агульнае мінулае

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2025
Падпісацца
Прадстаўнікі ўзброеных сіл практычна ўсіх краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў сабраліся ў Мінску.
МІНСК, 24 вер – Sputnik. У рамках СНД дзейнічае шматузроўневая і комплексная сістэма ваеннага ўзаемадзеяння, якая ўзмацняе абараназдольнасць краін-удзельніц, заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на пасяджэнні Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У аснове СНД ляжыць не толькі наша агульнае гістарычнае мінулае, але і механізмы для пабудовы будучыні ва ўмовах міжнароднай абстаноўкі, якая імкліва змяняецца", - сказаў міністр.
Ён акцэнтаваў увагу на тым, што СНД дае ўнікальныя магчымасці каардынаваць намаганні па шырокім спектры пытанняў, у тым ліку па пытаннях бяспекі. Садружнасць, паводле слоў міністра, фарміруе дзейсныя механізмы забеспячэння калектыўнай бяспекі шырокай тэрыторыі, на якой жывуць звыш 250 млн чалавек.
"Пры гэтым Садружнасць уносіць значны ўклад і ў абарону нацыянальнага суверэнітэту ўнутранай стабільнасці кожнай сваёй дзяржавы-ўдзельніцы", - дадаў Хрэнін.

Павышэнне баявых магчымасцей

Ваеннае супрацоўніцтва ў фармаце СНД, нагадаў міністр, – гэта, у тым ліку, і аб’яднаныя сістэмы СПА, сумесныя сістэмы сувязі, аб’яднаныя сістэмы кантролю і ацэнкі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абстаноўкі, адзіныя геаінфармацыйныя сістэмы ваеннага прызначэння і многае іншае.
"Гэта дае магчымасць істотна павысіць баявыя магчымасці нацыянальных узброеных сіл, а таксама ажыццяўляць аператыўнае і эфектыўнае ўзаемадзеянне па шэрагу ключавых напрамкаў забеспячэння бяспекі", - адзначыў кіраўнік Мінабароны Беларусі.
Ён звярнуў увагу і на тое, што ў фармаце СНД кожны год праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, які ўключае ў тым ліку вучэнні з баявой стральбой, камандна-штабныя вучэнні і трэніроўкі, вучэбна-метадычныя зборы кіруючага саставу.
Падобнае супрацоўніцтва, як удакладніў міністр, дае доступ да новых тэхналогій і перадавога вопыту па самых розных напрамках.
Пры гэтым удзельнікі СНД прытрымліваюцца адзіных поглядаў па ключавых пытаннях, якія датычацца глабальных і рэгіянальных выклікаў. Тое самае датычыцца тэмы ўмацавання даверу і бяспекі на тэрыторыі Еўразіі.
Хрэнін таксама падкрэсліў, што для Беларусі вялікі гонар прымаць мерапрыемства, у якім удзельнічаюць такія прадстаўнічыя ваенныя дэлегацыі краін СНД.
У пасяджэнні ў Мінску бяруць удзел прадстаўнікі ваенных ведамстваў Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама Сакратарыята Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД і прадстаўнікі Выканкама Садружнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Адкрыццё вучэнняў АДКБ у Віцебску 31 жніўня 2025 - Sputnik Беларусь, 1920, 03.09.2025
СНД, АДКБ і ШАС дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі
Стужка навiн
0