Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мурадаў: Крым і Беларусь будуць пашыраць супрацоўніцтва

© Sputnik / Алексей ФилипповПастаянны прадстаўнік пры прэзідэнце РФ Георгій Мурадаў
Пастаянны прадстаўнік пры прэзідэнце РФ Георгій Мурадаў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2025
Падпісацца
Дні Рэспублікі Крым праходзяць у Беларусі з 23 па 26 верасня, у іх рамках праводзяцца культурныя, грамадскія і іншыя мерапрыемствы.
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Дні Крыма ў Беларусі сталі добрай і важнай традыцыяй, пра гэта заявіў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь намеснік старшыні Савета міністраў Рэспублікі Крым – яе пастаянны прадстаўнік пры прэзідэнце РФ Георгій Мурадаў.
"Дні Рэспублікі Крым у Рэспубліцы Беларусь сталі ўжо добрай пастаяннай традыцыяй, вельмі важнай добрай традыцыяй, якую мы стараемся падтрымліваць", - заявіў ён.
Мурадаў дадаў, што ў Дні Крыма праводзіцца цэлы комплекс мерапрыемстваў як грамадска-палітычных, так і тых, што закранаюць сферу спорту, навукі, культуры і адукацыі.
"Мы правялі канцэрт нашых крымскіх майстроў мастацтваў. Канцэрт атрымаўся вельмі насычаным, які адлюстроўвае ўсю нашу шматнацыянальную палітру крымскай культуры", - падзяліўся ён.
Мурадаў звярнуў увагу, што Мінск і Крым супрацоўнічаюць у розных сферах і плануюць пашыраць узаемадзеянне.
"Супрацоўніцтва паміж Крымам і Беларуссю пастаяннае. Мы запрашаем беларускіх калег на розныя грамадскія і культурныя мерапрыемствы ў Крыме і на тыя, якія праводзяцца ў Маскве, у прыватнасці Ялцінскі міжнародны форум", - адзначыў ён.
Па словах Мурадава, Крым і Беларусь імкнуцца падтрымліваць і міжрэлігійны дыялог. У якасці прыкладу ён прывёў Рускую праваслаўную царкву і Духоўнае ўпраўленне мусульман Крыма.
"Нашы народы, крымска-татарскі народ і татары Беларусі, стагоддзямі звязаны паміж сабой, за што мы ўдзячны нашым беларускім сябрам, што яны дапамагаюць падтрымліваць гэты напрамак супрацоўніцтва", - падсумаваў пастаянны прадстаўнік прэзідэнце РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларусь – Крым: асаблівасці двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Беларусь – Крым: асаблівасці двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы
Стужка навiн
0