https://bel.sputnik.by/20250924/pamerla-talyanskaya-aktrysa-kladyya-kardynale-1100148128.html
Памерла італьянская актрыса Клаўдыя Кардынале
Памерла італьянская актрыса Клаўдыя Кардынале
Sputnik Беларусь
Зорцы італьянскага кінематографа і сэкс-сімвалу 1960-х Клаўдзіі Кардынале было 87 гадоў. 24.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-24T10:25+0300
2025-09-24T10:25+0300
2025-09-24T10:25+0300
смерць публічных людзей
кіно
клаўдыя кардынале
культура
грамадства
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/18/1100142833_0:298:2043:1447_1920x0_80_0_0_8ceb6d7b5ba4fd5a3802c55110457688.jpg
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Памерла знакамітая італьянская актрыса Клаўдыя Кардынале, паведаміла газета ANSA.Па даных выдання, актрыса памерла ў асяроддзі сваіх дзяцей у французскім горадзе Немур, недалёка ад Парыжа, дзе пражыла некалькі гадоў.Клаўдыя Кардынале нарадзілася 15 красавіка 1938 года ў Тунісе, які быў тады французскай калоніяй, у строгай сіцылійскай сям’і. Актрысай стала па волі выпадку: спачатку была невялікая здымка для дакументальнага кіно, а потым перамога ў конкурсе прыгажосці і ў якасці прыза – паездка на Венецыянскі кінафестываль. Менавіта там яе заўважыў прадзюсар Франка Крыстальдзі і прапанаваў доўгатэрміновы кантракт са сваёй прадзюсерскай кампаніяй.У 1960-70-я яе здымалі ў сваіх карцінах знакамітыя італьянцы Лукіна Вісконці ("Рока і яго браты", "Леапард", "Туманныя зоркі Вялікай Мядзведзіцы", "Сямейны партрэт у інтэр’еры") і Федэрыка Феліні – "8 1/2". Яе партнёрамі па кіно былі найвялікшыя акцёры: Ален Дэлон, Жан-Поль Бельмандо, Марчэла Мастраяні, Шон Конэры і іншыя.Кардынале шмат працавала ў Галівудзе, і ёй удалося вярнуцца ў Еўропу не адхіленай, але сур’ёзнай актрысай, якая не захацела іграць па чужых правілах. Усяго за кар’еру знялася больш як у 120 фільмах і серыялах.У юнацтве актрыса перажыла вялікую драму: у 17 гадоў яе згвалтаваў француз, у выніку Клаўдыя зацяжарыла – і прыняла рашэнне захаваць дзіця. Публіцы аднак пра гэта вельмі доўга не паведамлялі: прадзюсар і будучы першы муж кінадзівы Франка Крыстальдзі ўгаварыў яе бацькоў усынавіць хлопчыка. Клаўдыя была на мяжы самагубства.Другім яе мужам стаў рэжысёр Паскуале Скуітэры, ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка, якую, як і маці, назвалі Клаўдыяй.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250822/pamr-spyavak-yarasla-edakma-1099136860.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/18/1100142833_0:107:2043:1639_1920x0_80_0_0_a7981bae1b4451a16c58bcbff437e6f0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць публічных людзей, кіно, клаўдыя кардынале, культура, грамадства, у свеце, навіны
смерць публічных людзей, кіно, клаўдыя кардынале, культура, грамадства, у свеце, навіны
Памерла італьянская актрыса Клаўдыя Кардынале
Зорцы італьянскага кінематографа і сэкс-сімвалу 1960-х Клаўдзіі Кардынале было 87 гадоў.
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Памерла знакамітая італьянская актрыса Клаўдыя Кардынале, паведаміла газета ANSA.
Па даных выдання, актрыса памерла ў асяроддзі сваіх дзяцей у французскім горадзе Немур, недалёка ад Парыжа, дзе пражыла некалькі гадоў.
Клаўдыя Кардынале нарадзілася 15 красавіка 1938 года ў Тунісе, які быў тады французскай калоніяй, у строгай сіцылійскай сям’і. Актрысай стала па волі выпадку: спачатку была невялікая здымка для дакументальнага кіно, а потым перамога ў конкурсе прыгажосці і ў якасці прыза – паездка на Венецыянскі кінафестываль. Менавіта там яе заўважыў прадзюсар Франка Крыстальдзі і прапанаваў доўгатэрміновы кантракт са сваёй прадзюсерскай кампаніяй.
У 1960-70-я яе здымалі ў сваіх карцінах знакамітыя італьянцы Лукіна Вісконці ("Рока і яго браты", "Леапард", "Туманныя зоркі Вялікай Мядзведзіцы", "Сямейны партрэт у інтэр’еры") і Федэрыка Феліні – "8 1/2". Яе партнёрамі па кіно былі найвялікшыя акцёры: Ален Дэлон, Жан-Поль Бельмандо, Марчэла Мастраяні, Шон Конэры і іншыя.
Кардынале шмат працавала ў Галівудзе, і ёй удалося вярнуцца ў Еўропу не адхіленай, але сур’ёзнай актрысай, якая не захацела іграць па чужых правілах. Усяго за кар’еру знялася больш як у 120 фільмах і серыялах.
У юнацтве актрыса перажыла вялікую драму: у 17 гадоў яе згвалтаваў француз, у выніку Клаўдыя зацяжарыла – і прыняла рашэнне захаваць дзіця. Публіцы аднак пра гэта вельмі доўга не паведамлялі: прадзюсар і будучы першы муж кінадзівы Франка Крыстальдзі ўгаварыў яе бацькоў усынавіць хлопчыка. Клаўдыя была на мяжы самагубства.
Другім яе мужам стаў рэжысёр Паскуале Скуітэры, ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка, якую, як і маці, назвалі Клаўдыяй.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"