Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Няўдачліваму" аўтобусу нарэшце пашанцавала: як Польшча адкрывала мяжу з Беларуссю

© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы аўтобус у чарзе на выезд
Першы аўтобус у чарзе на выезд - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Падпісацца
"Самаізаляцыя" Польшчы на беларускім напрамку доўжылася больш за 10 дзён, але разумны сэнс узяў верх. Што адбывалася на беларуска-польскай мяжы ў ноч адкрыцця – у рэпартажы карэспандэнта Sputnik Беларусь.
Калі польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск заявіў аб закрыцці мяжы з Беларуссю, для многіх перавозчыкаў гэта стала шокам. Выездаў у ЕС і так засталося не вельмі многа, а ў ноч на 12 верасня быў перакрыты фактычна адзін з асноўных каналаў.
Многія верылі, што сітуацыя павінна вырашыцца з дня на дзень, бо кожныя суткі прастою – гэта страты не толькі для беларускіх грузаперавозчыкаў і прыдарожнага сэрвісу, але і для аналагічных польскіх бізнесаў.
Да таго ж былі закрануты інтарэсы трэціх краін. Праз Беларусь і польскую тэрыторыю, у тым ліку, ідзе нямала грузаў з КНР па чыгунках. Нездарма міністр замежных спраў Кітая Ван І нядаўна прыязджаў у Польшчу на перагаворы з міністрам замежных спраў гэтай краіны Радаславам Сікорскім. Пекін даволі ясна абазначыў свой пасыл: паток тавараў спыняцца не павінен.

Мяжа адкрываецца...

Раніцай у сераду польскія органы праінфармавалі беларускі бок, што зноў пачнуць дзейнічаць аўтадарожныя пункты Брэст – Цярэспаль і Казловічы – Кукурыкі, а таксама чатыры чыгуначныя пункты пропуску: Гродна – Кузніца-Беластоцкая, Бераставіца – Зубкі Беластоцкія, Свіслач – Сямёнаўка і Брэст – Цярэспаль.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Гэта стала падзеяй не толькі для бізнесу, але і для простых людзей. Камусьці трэба было вярнуцца дадому ў Польшчу ці іншыя краіны ЕС, хтосьці спяшаўся да сваякоў. Ды ці мала якія жыццёвыя сітуацыі могуць узнікнуць. Шмат хто спрабаваў заехаць у Еўрасаюз ці вярнуцца.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Аўтатранспарт пачаў пад’язджаць да пункта пропуску Брэст яшчэ завідна. Прычым легкавушкі ў цэлым не асабліва спяшаліся, бо яны ўсё роўна рухаюцца па электроннай чарзе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
А вось з аўтобусамі іншая гісторыя. Хто першы прыехаў, той у больш выгадным становішчы. Атрымалася так, што лепш за ўсіх зарыентаваліся кіроўцы аўтобуса Гомель – Магілёў – Брэст – Варшава – Познань. Па іроніі лёсу менавіта перад гэтым аўтобусам 12 верасня апусціўся польскі шлагбаум. І вось зараз ён стаіць першым у сваёй катэгорыі на выезд у Польшчу.
Беларускія пагранічнікі вырашылі пайсці насустрач і пасажырам гэтага аўтобуса, і ўсім астатнім: афармленне на выезд пачалі яшчэ за дзве гадзіны да адкрыцця мяжы. Прапусціўшы некалькі легкавушак, на пункт пропуску заехаў і аўтобус. Пасажыры радаваліся і махалі рукамі ў аб’ектывы журналісцкіх камер. Кожны з іх едзе па сваіх справах і ўжо стаміўся чакаць адкрыцця мяжы.

Латвія – не варыянт

Адзін з вадзіцеляў аўтобуса, Дзяніс, пагадзіўся расказаць пра свае прыгоды.
"Мы паехалі праз Латвію (пасля закрыцця мяжы з Польшчай. - Sputnik), таму што пасажырам жа трэба неяк выбірацца на месца працы, камусьці дадому...", - растлумачыў ён.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПершы аўтобус у чарзе на выезд
Первый автобус в очереди на выезд - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Першы аўтобус у чарзе на выезд
Аднак гэты варыянт аказаўся не такім зручным. Прыйшлося стаяць двое сутак, каб заехаць на тэрыторыю Латвіі. Таму, калі стала вядома, што мяжа ў Брэсце зноў адкрываецца, брыгада кіроўцаў вырашыла на гэты раз адправіцца звыклым маршрутам.
Рашэнне аказалася правільным. Прайшло крыху больш за гадзіну, і ўдалося трапіць на польскую тэрыторыю.
"Мы вельмі чакалі гэтага дня. Вельмі чакалі, каб адкрылася мяжа", - сказаў кіроўца аўтобуса незадоўга да гэтага моманту.
Ён пацвердзіў, што ўся гэтая сітуацыя негатыўна паўплывала і на вадзіцеляў, і на кампанію-перавозчыка. Прычым абодва кіроўцы аўтобуса – беларускія грамадзяне, а кампанія – польская. Але закрыццё мяжы ўдарыла па абодвух баках.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
"Кіламетраж павялічыўся, і паток людзей не моцна так... быў таксама. Не ўсе хацелі дабірацца так далёка", - растлумачыў вадзіцель.
На яго думку, калі такая сітуацыя паўторыцца, то ніякага гатовага рашэння няма.
"Я спадзяюся, гэта не паўторыцца. Не хацелася б, каб гэта паўтаралася. Вельмі нязручна і некамфортна", - рэзюміруе вадзіцель.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025

Не адразу паверылі

Тым часам на выезд з Беларусі працягваюць афармляцца вадзіцелі легкавушак. Пераважная большасць машын – з нумарамі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Адзін з кіроўцаў па імені Андрэй прызнаўся, што чакаў выезду ў Польшчу два тыдні. Магло быць і хутчэй, калі б мяжу не закрывалі.
Мужчына, як і многія іншыя, збіраўся ехаць праз адну з прыбалтыйскіх рэспубалік.
"Але не паехаў, таму што сказалі, што будуць адкрываць (мяжу з Польшчай. - Sputnik), і вырашыў пачакаць", - растлумачыў Андрэй.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Даслухаць яго гісторыю не атрымліваецца: усіх журналістаў запрашаюць на мост праз Заходні Буг. З хвіліны на хвіліну палякі пачнуць разбіраць загароды.

Людзі ў балаклавах

Як высветлілася, бетонныя канструкцыі польскія пагранічнікі дэманціравалі яшчэ днём 24 верасня. За паўгадзіны да адкрыцця мяжы на мосце заставаліся толькі адносна невялікія металічныя шчыты.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Прыкладна за паўгадзіны да часу "Ч" на польскім баку з’явілася машына з уключанымі сінімі мігалкамі. Неўзабаве яна пад’ехала да загароды.
З аўто выйшлі людзі ў чорных балаклавах (польскія пагранічнікі лічаць за лепшае закрываць свае твары) і пачалі знімаць часовую загароду.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Фактычна ўжо ў 00:45 па беларускім часе мяжа была адкрыта, але заехаць у Польшчу ніхто не мог. Фармальна трэба было чакаць да 01:00.

Мяжа адкрылася!

І вось гадзіна надышла. Першым у Польшчу паехаў электрамабіль з беларускімі нумарамі. Затым прайшла яшчэ адна машына, трэцяя, чацвёртая...
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
А з польскага боку доўгі час ніхто не ехаў. Прыкладна праз паўгадзіны з’явілася святло фар з таго боку. Першай прыехаў легкавік з польскімі нумарамі.
Вадзіцель добра гаворыць па-руску. Ахвотна расказвае пра сітуацыю на тым баку. Даведаўшыся аб адкрыцці мяжы, ён прыехаў да пункта пропуску яшчэ ў сераду ў 12:00 па польскім часе. Гэта значыць у агульнай складанасці прастаяў крыху больш за 12 гадзін, што па цяперашніх мерках не так доўга.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Па яго словах, у чаргу на выезд з Польшчы прыехалі самыя розныя машыны.
"Прыкладна 50 на 50. І беларускія, і еўрапейскія машыны", - сказаў ён.
Многія яшчэ не паспелі поўнасцю ўсвядоміць ні факт закрыцця мяжы, ні яе адкрыццё... Людзі стаміліся і не заўсёды былі настроены на зносіны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоАдкрыццё польскай мяжы
Открытие польской границы - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Так, байкеры на матацыклах з брэсцкімі нумарамі, якія затрымаліся ў Польшчы, адмовіліся даваць каментарый. Усім сваім выглядам яны далі зразумець, што прыгод і гутарак ужо дастаткова. Ёсць толькі адно жаданне – прыехаць дадому і адпачыць...
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Да гэтага часу не верым: вадзіцелі фур аб адкрыцці мяжы з Польшчай – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2025
Калючая загарода Еўрасаюза
Да гэтага часу не верым: вадзіцелі фур аб адкрыцці мяжы з Польшчай – відэа
Стужка навiн
0