Боевая работа расчета пушки 2С5 Гиацинт-С группировки войск Центр в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Захарава параіла фон дэр Ляйен усадзіць Кіеў за стол перагавораў

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкАфіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Падпісацца
Раней кіраўнік ЕК на сустрэчы з кітайскім прэм’ерам папрасіла Пекін з дапамогай свайго ўплыву пераканаць Расію сесці за стол перагавораў.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава параіла кіраўніку Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляйен прасіць Лондан выкарыстоўваць свой уплыў, каб усадзіць улады Кіева за стол перагавораў.
Прадстаўнік МЗС РФ звярнула ўвагу на паведамленне ў прэсе аб тым, што кіраўнік ЕК на сустрэчы з кітайскім прэм’ерам Лі Цянам папрасіла Пекін "выкарыстоўваць свой уплыў", каб "заахвоціць Расію сесці за стол перагавораў".
"А сваё месца за сталом перагавораў, якое столькі месяцаў істэрычна патрабуе ЕС, Урсула праз каго лабіруе?" - напісала Захарава ў сваім Telegram-канале.
Пры гэтым яна нагадала, што расійскі бок удзельнічаў у перагаворах яшчэ вясной 2022-га, да таго моманту, пакуль былы прэм’ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан "не вывеў з-за стала кіеўскі рэжым".
У сувязі з гэтым Захарава параіла фон дэр Ляйен размаўляць з Лонданам, каб яны, скарыстаўшыся сваім уплывам, "заахвоцілі Банкавую сесці за стол перагавораў".
"Хаця хто ў Лондане яе будзе слухаць", - рытарычна адзначыла прадстаўнік МЗС РФ.
Раней міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заяўляў, што Масква гатова абмяркоўваць з украінскім бокам палітычныя аспекты ўрэгулявання канфлікту. Аднак Масква так і не атрымала ад Кіева адказу на прапанову стварыць тры працоўныя групы для больш дэталёвага разгляду гуманітарных, вайенных і палітычных пытанняў.
Гэтая прапанова была вылучана Масквой падчас трэцяга раунда расійска-ўкраінскіх перагавораў, якія прайшлі ў ліпені ў Стамбуле.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Расійская і амерыканская дэлегацыі на перагаворах у Нью-Йорку - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лаўроў і Рубіа абмеркавалі шляхі ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту
Стужка навiн
0