Відэа

Фестываль "RT.Док: Час нашых герояў" адкрыўся ў Мінску – відэа

Падпісацца
Фестываль праходзіць у беларускай сталіцы ўпершыню, месцам яго правядзення стала Нацыянальная бібліятэка, усяго ў праграме – шэсць дакументальных фільмаў аб СВА і Вялікай Айчыннай, а таксама дыскусійная праграма аб сучаснай дакументалістыцы.
На адкрыцці фестывалю RT.Док хвілінай маўчання ўшанавалі памяць вядомага рэжысёра Тыграна Кеасаяна – пра яго смерць стала вядома раніцай ад галоўнага рэдактара RT і міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Маргарыты Сіманьян.
У праграме гледачоў заяўлены шэсць дакументальных фільмаў аб СВА і Вялікай Айчыннай вайне, фільмам-адкрыццём стаў "Донбасс без права голоса" – праект аб замежных журналістах, якія працуюць у зоне СВА і новых рэгіёнах РФ. Яшчэ пяць стужак – "Остров веры", "Великая победа одна на всех", "Мариуполь", "Казаки. Бригада "Терек" и "Я обвиняю фашизм" – будуць паказаны ў другі дзень фестывалю.
Пройдзе таксама дзелавая праграма, у якой запланаваны дыскусія "Прарыў інфармацыйнай блакады" з удзелам прадстаўнікоў СМІ з Італіі, Германіі і ЗША, круглы стол аб злачынствах кіеўскага рэжыму і круглы стол "Вялікая Перамога. Захоўваем памяць".
У дзень адкрыцця фестывалю Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўрачыста перадалі калекцыю дакументальных фільмаў RT і кнігу галоўнага рэдактара міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыты Сіманьян "В начале было Слово – в конце будет Цифра".
Гендырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін адзначыў, што гэта вельмі каштоўны ўклад у фонд бібліятэкі.
Фестываль праводзіцца пры падтрымцы Рускага дома ў Мінску і Sputnik Беларусь.
Больш падрабязна аб мерапрыемстве можна даведацца на сайце III Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно RT.Док.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0