Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Ці будзе пабудавана ў рэспубліцы другая АЭС? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка заявіў аб магчымасці будаўніцтва другой АЭС на ўсходзе Беларусі

© Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2025
Падпісацца
Прэзідэнт рэспублікі знаходзіцца ў Маскве з двухдзённым візітам, у пятніцу ён сустракаецца з прэзідэнтам Расіі.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу на сустрэчы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным заявіў, што другую АЭС могуць узвесці на ўсходзе рэспублікі.

"Калі будзе рашэнне, мы адразу пачнем новую станцыю ставіць, калі будзе патрэбнасць на захадзе Расіі і ў вызваленых рэгіёнах", - цытуе БелТА Лукашэнку.

Днём раней прэзідэнт адзначаў, што ў выпадку прыняцця станоўчага рашэння аб другой АЭС у Беларусі будаваць гэтую станцыю будуць разам з расіянамі, бо "яны навучылі нас гэта рабіць".
Расійскі лідар, у сваю чаргу, падкрэсліў, што пытанне фінансавання не стаіць.
"Калі ёсць спажывец, які будзе браць электраэнергію і плаціць патрэбны тарыф, гэта ўвогуле не праблема", - сказаў Пуцін і Лукашэнка пагадзіўся з гэтым.
Беларускі прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што да будаўніцтва БелАЭС у краіне не было дэфіцыту электрычнасці. Тым не менш, наяўнасць дадатковых аб’ёмаў электраэнергіі пацягнула развіццё цэлых напрамкаў.
Паводле слоў Лукашэнкі, у рэспубліцы ўсё больш становіцца электракараў, будуюць зарадныя станцыі. Акрамя таго, некаторыя жылыя дамы перавялі на электрычнае ацяпленне.
Прэзідэнт адзначыў, што ёсць магчымасць больш актыўна развіваць сферу штучнага інтэлекту, ствараць дата-цэнтры.
"У нас станцыі, якія былі на газе, мы ў халодным рэжыме (падтрымліваем працу. - Sputnik). Мы там якраз размясцілі – майнінг ажыццяўляем і гэтак далей. Іншаземцы плацяць грошы ў бюджэт, і гэтыя станцыі працуюць", - адрэагаваў Лукашэнка.
Ён удакладніў, што Беларусь закупляе і будзе закупляць у "Газпрома" практычна тыя ж аб’ёмы газу, бо прыродны газ патрэбен ўсюды.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка разлічвае аднавіць працу па ядзерным цэнтры ў Беларусі
Стужка навiн
0