https://bel.sputnik.by/20250926/mroshnk-flmy-rtdok-raskazvayuts-pra-drug-bok-vayny-1100245032.html
Мірошнік: фільмы RT.Док расказваюць пра другі бок вайны
Мірошнік: фільмы RT.Док расказваюць пра другі бок вайны
Sputnik Беларусь
Фестываль "RT.Док: Час наших герояв" праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Рускага дома ў Мінску і Sputnik... 26.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-26T20:22+0300
2025-09-26T20:22+0300
2025-09-26T20:22+0300
саюзная дзяржава
спецаперацыя
навіны
rt
фестываль
грамадства
культура
бяспека
кіно
дакументальнае кіно
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1a/1100244342_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_82f6054c8faac92e8b581efb00246318.jpg
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Фільмы RT.Док распавядаюць пра іншы бок вайны, які не жадаюць чуць на Захадзе, заявіў журналістам пасол па асобых даручэннях МЗС РФ Радзівон Мірошнік на фестывалі "RT.Док: Час нашых герояў", перадае Sрutnik.Ён падзякаваў беларусам і прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку за тое, што доўгія восем гадоў – з 2014 па 2022 – у Мінску спрабавалі дамовіцца аб завяршэнні канфлікту.Паводле яго слоў, гэта адбылося з-за таго, што хтосьці паставіў свае даходы, дабрабыт вышэй за жыццё людзей. Пасол па асобых даручэннях звярнуў увагу на тое, што ў Мінску канфлікт спрабавалі прадухіліць.Мірошнік падкрэсліў, што з вялікай павагай ставіцца да людзей, якія зрабілі фільмы для фестывалю "RT.Док: Час нашых герояў", які праходзіць у беларускай сталіцы. Частка з іх распавядае пра іншы бок вайны: подласць, бесчалавечнасць, марадзёрства, здзекі, катаванні.Фестываль "RT.Док: Час нашых герояў" праходзіць з 26 па 27 верасня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы. Форум праводзіцца пры падтрымцы Рускага дома ў Мінску і Sputnik Беларусь.Міжнародны кінафестывальФестываль "RT.Док: Час нашых герояў" аб’ядноўвае на сваіх пляцоўках дакументалістаў, ваенкораў, артыстаў, паэтаў, музыкантаў і лідараў грамадскай думкі розных краін.Праграма мерапрыемства звязана агульнай ідэяй: "Гэта час герояў. Гэта наш час". Калекцыя фестывалю налічвае ўжо больш за 100 фільмаў, гэта стужкі ваенкораў RT, Першага канала, УДТРК, тэлеканала "Звязда", тэлеканала СПАС і незалежных аўтараў, у тым ліку замежных.На фестывалі прадстаўлены работы дакументалістаў з Італіі, Ірана, Ірака, Палесціны, Сербіі, Славакіі, Францыі, ЗША і іншых краін. А самі фільмы фестывальнай праграмы былі паказаны ўжо больш як у 30 дзяржавах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250926/ggn-flmy-rtdok-pakazvayuts-lyudzyam-pradu-1100239237.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1a/1100244342_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_f5732820d1c7621d62c9e8e255524687.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, спецаперацыя, навіны , rt, фестываль, грамадства, культура, бяспека, кіно, дакументальнае кіно, беларусь, у беларусі, расія, нацыянальная бібліятэка беларусі
саюзная дзяржава, спецаперацыя, навіны , rt, фестываль, грамадства, культура, бяспека, кіно, дакументальнае кіно, беларусь, у беларусі, расія, нацыянальная бібліятэка беларусі
Мірошнік: фільмы RT.Док расказваюць пра другі бок вайны
Фестываль "RT.Док: Час наших герояв" праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Рускага дома ў Мінску і Sputnik Беларусь.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Фільмы RT.Док распавядаюць пра іншы бок вайны, які не жадаюць чуць на Захадзе, заявіў журналістам пасол па асобых даручэннях МЗС РФ Радзівон Мірошнік на фестывалі "RT.Док: Час нашых герояў", перадае Sрutnik.
Ён падзякаваў беларусам і прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку за тое, што доўгія восем гадоў – з 2014 па 2022 – у Мінску спрабавалі дамовіцца аб завяршэнні канфлікту.
"Мы спрабавалі ўгаварыць людзей (ва Украіне. - Sputnik), якія, як аказалася, не здольныя зразумець, што кровапраліцце недапушчальна, аб тым, што забіваць людзей нельга, і, на жаль, праз восем гадоў пачалася вайна", - сказаў Мірошнік.
Паводле яго слоў, гэта адбылося з-за таго, што хтосьці паставіў свае даходы, дабрабыт вышэй за жыццё людзей. Пасол па асобых даручэннях звярнуў увагу на тое, што ў Мінску канфлікт спрабавалі прадухіліць.
Мірошнік падкрэсліў, што з вялікай павагай ставіцца да людзей, якія зрабілі фільмы для фестывалю "RT.Док: Час нашых герояў", які праходзіць у беларускай сталіцы. Частка з іх распавядае пра іншы бок вайны: подласць, бесчалавечнасць, марадзёрства, здзекі, катаванні.
"Пра тое, пра што не хоча чуць Захад. Калі мы пачынаем пра гэта гаварыць на шматлікіх міжнародных пляцоўках. Яны кажуць: "Навошта вы гэта кажаце? Мы не хочам гэтага чуць, мы вам не верым”. Рабяты, якія знялі гэтыя фільмы і частку з іх прывезлі ў Мінск, – ад іх адмахнуцца немагчыма. Яны расказваюць пра забойствы, якія адбываліся ў Курскай вобласці, пра расстрэлы ў Селідаве, пра здзекі над мірным насельніцтвам у Аўдзееўцы, Часавым Яры і на іншых тэрыторыі. Гэта не ўспрыняць нельга", - дадаў ён.
Фестываль "RT.Док: Час нашых герояў" праходзіць з 26 па 27 верасня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы. Форум праводзіцца пры падтрымцы Рускага дома ў Мінску і Sputnik Беларусь.
Фестываль "RT.Док: Час нашых герояў" аб’ядноўвае на сваіх пляцоўках дакументалістаў, ваенкораў, артыстаў, паэтаў, музыкантаў і лідараў грамадскай думкі розных краін.
Праграма мерапрыемства звязана агульнай ідэяй: "Гэта час герояў. Гэта наш час". Калекцыя фестывалю налічвае ўжо больш за 100 фільмаў, гэта стужкі ваенкораў RT, Першага канала, УДТРК, тэлеканала "Звязда", тэлеканала СПАС і незалежных аўтараў, у тым ліку замежных.
На фестывалі прадстаўлены работы дакументалістаў з Італіі, Ірана, Ірака, Палесціны, Сербіі, Славакіі, Францыі, ЗША і іншых краін. А самі фільмы фестывальнай праграмы былі паказаны ўжо больш як у 30 дзяржавах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"