https://bel.sputnik.by/20250926/putsn--pashynyan-pravyal-sustrechu--kraml-1100216846.html
Пуцін і Пашынян правялі сустрэчу ў Крамлі
Пуцін і Пашынян правялі сустрэчу ў Крамлі
Sputnik Беларусь
Лідары Расіі і Арменіі таксама прынялі ўдзел у Глабальным атамным форуме, які адбыўся ў Маскве ў рамках Сусветнага атамнага тыдня. 26.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-26T09:17+0300
2025-09-26T09:17+0300
2025-09-26T09:20+0300
уладзімір пуцін
нікол пашынян
арменія
палітыка
расія
перагаворы
навіны
атамная энергетыка
эканоміка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1a/1100214598_0:0:3078:1731_1920x0_80_0_0_3c062aee30402346c225545866e87137.jpg
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у Крамлі правёў сустрэчу з кіраўніком урада Арменіі Ніколам Пашынянам.Ад РФ у перагаворах таксама бралі ўдзел віцэ-прэм’ер Аляксей Авярчук, прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў, намеснік міністра замежных спраў Расіі Дзмітрый Любінскі, а таксама гендырэктар РЧ Алег Белазёраў і кіраўнік "Росатома" Аляксей Ліхачоў.Армянскі бок на сустрэчы, акрамя Пашыняна, прадстаўлялі намеснік прэм’ер-міністра Мгер Грыгаран, кіраўнік ведамства тэрытарыяльнага ўпраўлення і інфраструктуры Давід Худацян, намеснік міністра замежных спраў Мнацакан Сафаран, гендырэктар Армянскай атамнай электрастанцыі Эдуард Марцірасян, а таксама прэс-сакратар кіраўніка ўрада Назелі Багдасаран.Атамны парадак дня і развіццё адносінНа сустрэчы бакі абмеркавалі работу Армянскай атамнай электрастанцыі, а таксама розныя аспекты двухбаковых адносін.Пуцін нагадаў, што "Росатом" цяпер працуе над прадаўжэннем тэрміну работы гэтай станцыі, у сувязі з гэтым прысутнасць Пашыняна на форуме, на яго думку, "цалкам лагічна".Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што расійска-армянскія адносіны "развіваюцца паступальна, добра". У прыватнасці, ужо дасягнуты рэкордны паказчык тавараабароту.Пашынян у сваю чаргу падкрэсліў, што роля атамнай энергетыкі працягла расце, больш за тое, яна ўжо лічыцца экалагічнай. Ён таксама зазначыў, што для Арменіі атамная энергетыка вельмі важная.Гаворачы аб двухбаковых адносінах, Пашынян адзначыў, што яны планамерна развіваюцца, хаця і намеціўся некаторы спад, які звязаны з некаторымі глабальнымі працэсамі.Раней Пуцін і Пашынян бралі ўдзел у Глабальным атамным форуме, які адбыўся ў сталіцы Расіі ў рамках Сусветнага атамнага тыдня.Удзельнікамі форуму таксама былі беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, выконваючы абавязкі прэзідэнта М’янмы Мін Аун Хлайн, эфіопскі прэмъер Абій Ахмед, гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Грасі. Акрамя таго, у мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Ірана, Узбекістана, Егіпта, Нігера і шэрага спецыялізаваных арганізацый.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250925/lukashenka-planue-damovtstsa-ab-budantstve--belarus-drugoy-aes-1100207098.html
арменія
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1a/1100214598_168:0:2899:2048_1920x0_80_0_0_55aacf1ae87d93e95f954ea6862b34ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, нікол пашынян, арменія, палітыка, расія, перагаворы, навіны , атамная энергетыка, эканоміка, у свеце
уладзімір пуцін, нікол пашынян, арменія, палітыка, расія, перагаворы, навіны , атамная энергетыка, эканоміка, у свеце
Пуцін і Пашынян правялі сустрэчу ў Крамлі
09:17 26.09.2025 (абноўлена: 09:20 26.09.2025) Лідары Расіі і Арменіі таксама прынялі ўдзел у Глабальным атамным форуме, які адбыўся ў Маскве ў рамках Сусветнага атамнага тыдня.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у Крамлі правёў сустрэчу з кіраўніком урада Арменіі Ніколам Пашынянам.
Ад РФ у перагаворах таксама бралі ўдзел віцэ-прэм’ер Аляксей Авярчук, прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў, намеснік міністра замежных спраў Расіі Дзмітрый Любінскі, а таксама гендырэктар РЧ Алег Белазёраў і кіраўнік "Росатома" Аляксей Ліхачоў.
Армянскі бок на сустрэчы, акрамя Пашыняна, прадстаўлялі намеснік прэм’ер-міністра Мгер Грыгаран, кіраўнік ведамства тэрытарыяльнага ўпраўлення і інфраструктуры Давід Худацян, намеснік міністра замежных спраў Мнацакан Сафаран, гендырэктар Армянскай атамнай электрастанцыі Эдуард Марцірасян, а таксама прэс-сакратар кіраўніка ўрада Назелі Багдасаран.
Атамны парадак дня і развіццё адносін
На сустрэчы бакі абмеркавалі работу Армянскай атамнай электрастанцыі, а таксама розныя аспекты двухбаковых адносін.
Пуцін нагадаў, што "Росатом" цяпер працуе над прадаўжэннем тэрміну работы гэтай станцыі, у сувязі з гэтым прысутнасць Пашыняна на форуме, на яго думку, "цалкам лагічна".
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што расійска-армянскія адносіны "развіваюцца паступальна, добра". У прыватнасці, ужо дасягнуты рэкордны паказчык тавараабароту.
"Адносіны развіваюцца і па ўсіх іншых напрамках", - дадаў Пуцін, адзначыўшы, што з армянскімі партнёрамі заўсёды ёсць, пра што пагаварыць.
Пашынян у сваю чаргу падкрэсліў, што роля атамнай энергетыкі працягла расце, больш за тое, яна ўжо лічыцца экалагічнай. Ён таксама зазначыў, што для Арменіі атамная энергетыка вельмі важная.
"Мы цяпер працуем і шукаем зручныя для Арменіі праекты малых модульных атамных варыянтаў і, вядома ж, у гэтым пытанні таксама ў нас вельмі актыўны дыялог з Расійскай Федэрацыяй", - расказаў армянскі прэм’ер.
Гаворачы аб двухбаковых адносінах, Пашынян адзначыў, што яны планамерна развіваюцца, хаця і намеціўся некаторы спад, які звязаны з некаторымі глабальнымі працэсамі.
Раней Пуцін і Пашынян бралі ўдзел у Глабальным атамным форуме, які адбыўся ў сталіцы Расіі ў рамках Сусветнага атамнага тыдня.
Удзельнікамі форуму таксама былі беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка, выконваючы абавязкі прэзідэнта М’янмы Мін Аун Хлайн, эфіопскі прэмъер Абій Ахмед, гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Грасі. Акрамя таго, у мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Ірана, Узбекістана, Егіпта, Нігера і шэрага спецыялізаваных арганізацый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"