https://bel.sputnik.by/20250926/putsn-prapanava-abmerkavats-metazgodnasts-udzelu-rf-u-bdpch-abse-1100219675.html
Пуцін прапанаваў абмеркаваць мэтазгоднасць удзелу РФ у БДІПЧ АБСЕ
Пуцін прапанаваў абмеркаваць мэтазгоднасць удзелу РФ у БДІПЧ АБСЕ
Sputnik Беларусь
Напярэдадні позна вечарам у Крамлі расійскі лідар правёў сустрэчу з кіраўніком ЦВК Элай Памфілавай, якая ўзняла пытанне, навошта Расіі членства ў БДІПЧ АБСЕ. 26.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-26T10:21+0300
2025-09-26T10:21+0300
2025-09-26T10:21+0300
цвк
эла памфілава
расія
уладзімір пуцін
правы чалавека
навіны
палітыка
грамадства
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1a/1100218273_0:75:3072:1803_1920x0_80_0_0_bd19b76674a2cae8d015f4637868d1f2.jpg
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Мэтазгоднасць удзелу Расіі ў дзейнасці БДІПЧ АБСЕ будзе абмеркавана з парламентам і міністэрствам замежных спраў РФ, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін на сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама краіны Элай Памфілавай.Сустрэча Пуціна і Памфілавай адбылася напярэдадні позна ўвечары, паведамляе РІА Навіны.У ходзе яе кіраўнік ЦВК узняла пытанне адносна членства Расіі ў БДІПЧ АБСЕ і мэтазгоднасці платы ўзносаў."Навошта яны нам патрэбныя? На самай справе, навошта мы плацім узносы? Яны не абараняюць нашы правы – абсалютна. Яны не абараняюць правы журналістаў, не абараняюць правы па ўсіх напрамках, у тым ліку і выбарчыя правы", - сказала Памфілава.Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што, нягледзячы на членства РФ у БДІПЧ АБСЕ, расійскіх назіральнікаў не дапусцілі на выбары ў Малдове."Добра, Эла Аляксандраўна. Абавязкова і з МЗС параімся, і з дэпутатамі абедзвюх палат. Пагаворым, падумаем на гэтую тэму", - адказаў на гэта Пуцін.Ён пагадзіўся са старшынёй ЦВК у тым, што існуючая сітуацыя недарэчная.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250904/maskva-lchyts-rospusk-mnskay-grupy-abse-abgruntavanym-1099514349.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1a/1100218273_137:0:2868:2048_1920x0_80_0_0_f28a00d320eb19ce1c460b361b8a360d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цвк, эла памфілава, расія, уладзімір пуцін, правы чалавека, навіны , палітыка, грамадства, у свеце
цвк, эла памфілава, расія, уладзімір пуцін, правы чалавека, навіны , палітыка, грамадства, у свеце
Пуцін прапанаваў абмеркаваць мэтазгоднасць удзелу РФ у БДІПЧ АБСЕ
Напярэдадні позна вечарам у Крамлі расійскі лідар правёў сустрэчу з кіраўніком ЦВК Элай Памфілавай, якая ўзняла пытанне, навошта Расіі членства ў БДІПЧ АБСЕ.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Мэтазгоднасць удзелу Расіі ў дзейнасці БДІПЧ АБСЕ будзе абмеркавана з парламентам і міністэрствам замежных спраў РФ, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін на сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама краіны Элай Памфілавай.
Сустрэча Пуціна і Памфілавай адбылася напярэдадні позна ўвечары, паведамляе
РІА Навіны.
У ходзе яе кіраўнік ЦВК узняла пытанне адносна членства Расіі ў БДІПЧ АБСЕ і мэтазгоднасці платы ўзносаў.
"Навошта яны нам патрэбныя? На самай справе, навошта мы плацім узносы? Яны не абараняюць нашы правы – абсалютна. Яны не абараняюць правы журналістаў, не абараняюць правы па ўсіх напрамках, у тым ліку і выбарчыя правы", - сказала Памфілава.
Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што, нягледзячы на членства РФ у БДІПЧ АБСЕ, расійскіх назіральнікаў не дапусцілі на выбары ў Малдове.
"Добра, Эла Аляксандраўна. Абавязкова і з МЗС параімся, і з дэпутатамі абедзвюх палат. Пагаворым, падумаем на гэтую тэму", - адказаў на гэта Пуцін.
Ён пагадзіўся са старшынёй ЦВК у тым, што існуючая сітуацыя недарэчная.
"Вы маеце рацыю, такая сітуацыя неяк выглядае недарэчна, калі мы даем усе магчымасці, а ў адказ нічога з таго боку не адбываецца", - сказаў прэзідэнт РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"