Пяскоў: без ведама Байдэна падрыў "Паўночнага патоку" быў бы немагчымы

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2025
Падпісацца
Выбухі на газаправодах "Паўночны паток 1" і "Паўночны паток 2" адбыліся 26 верасня 2022 года ў выключнай эканамічнай зоне Швецыі.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў лічыць, што без ведама адміністрацыі былога амерыканскага лідара Джо Байдэна падрыў "Паўночнага патоку" быў бы немагчымы.
"Хто, скажам так, патураў гэтаму, – відавочна, што без ведама адміністрацыі прэзідэнта Байдэна ў ЗША такія дзеянні з боку Украіны і кіеўскага рэжыму былі б немагчымы", - заявіў прадстаўнік Крамля.
Разам з тым, паводле яго слоў, расійскі бок на завяршэнне расследавання гэтага падрыву.
"Мы спадзяемся, што гэта следства ўсё ж такі будзе завершана", - сказаў Пяскоў.
Ён таксама падкрэсліў, што Масква хацела б браць удзел у следстве па гэтай справе, аднак ёсць нюансы.
"Мы не маем магчымасці прымаць удзел у следстве, хаця вельмі хацелі б. Але гэтыя нашы прапановы ўсе былі адхілены", - дадаў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Запуск ніткі, якая засталася

Пяскоў таксама паведаміў, што запусціць нітку "Паўночнага патоку", якая засталася цэлай пасля падрыву, можна ў любы момант, хоць у "гэтую фактычна секунду".
Ён таксама лічыць, што, напэўна, рэальна паправіць і ўзарваную нітку, хоць яна, знаходзячыся ў пашкоджаным стане, паступова прыходзіць у непрыдатнасць.

Выбухі на "Паўночных патоках"

Выбухі на газаправодах "Паўночны паток 1" і "Паўночны паток 2" адбыліся 26 верасня 2022 года ў выключнай эканамічнай зоне Швецыі. Абедзве ніткі "Паўночнага патоку" атрымалі пашкоджанні, якія зрабілі немагчымай транспарціроўку газу.
Расследаваннем інцыдэнту заняліся праваахоўнікі Швецыі і Даніі пры ўдзеле Нарвегіі. Пазней і Капенгаген, і Стакгольм паведамілі аб спыненні расследавання. Справу працягнула Германія.
Як паведамлялі ў жніўні нямецкія СМІ, следчыя вызначылі ўсіх асоб, якія, як мяркуецца, належалі да дыверсійнай групы, якую абвінавачваюць у нападзе на "Паўночныя патокі".
Неўзабаве на запыт нямецкай пракуратуры ў Італіі быў арыштаваны ўкраінец. Ён лічыцца ўдзельнікам дыверсій на газаправодах у Балтыйскім моры.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аварыя на Паўночным патоку - Sputnik Беларусь, 1920, 03.09.2025
Захарава: ФРГ не адмаўляе вінаватасць Украіны ў падрыве "Паўночных патокаў"
Стужка навiн
0