Боевая работа расчетов БПЛА группировки Центр - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія вайскоўцы вызвалілі населены пункт у Сумскай вобласці

© Sputnik / Сергей Мирный / Перайсці ў медыябанкВайскоўцы РФ падчас СВА
Вайскоўцы РФ падчас СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 26.09.2025
Падпісацца
Толькі ў зоне дзеяння адной групоўкі УСУ страцілі за тыдзень да 1 250 вайскоўцаў, дзясяткі адзінак тэхнікі і 15 артылерыйскіх гармат.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Расійскія вайскоўцы вызвалілі населены пункт Юнакоўка ў Сумскай вобласці, пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Расіі.
"На працягу тыдня падраздзяленні групоўкі войск "Поўнач" падчас наступальных дзеянняў прасунуліся ў глыбіню абароны праціўніка ў Сумскай вобласці і вызвалілі населены пункт Юнакоўка", - гаворыцца ў паведамленні.
На працягу тыдня падраздзяленні "Поўначы" нанеслі паражэнне фарміраванням дзевяці брыгад і двух штурмавых палкоў праціўніка.
Групоўка "Поўнач" дзейнічае таксама і на Харкаўскім кірунку – там, як удакладнілі ў Мінабароны, расійскія падраздзяленні нанеслі паражэгнне фармаванням 6 брыгад УСУ.
За тыдзень у зоне дзеяння "Поўначы" праціўнік страціў да 1 250 ваеннаслужачых, тры танкі, чатыры бронемашыны, 62 аўтамабілі і 15 артылерыйскіх гармат. Знішчаны таксама дзевяць станцый радыёэлектроннай і контрбатарэйнай барацьбы і 29 складоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Расійскія вайскоўцы падчас СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2025
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Ваенныя РФ з пачатку года вызвалілі 205 населеных пунктаў у зоне СВА
Стужка навiн
0