https://bel.sputnik.by/20250926/teatr-masterskaya-petra-fomenko-vystupts-na-abnolenay-stsene-doma-maskvy-1100234864.html
Тэатр "Мастерская Петра Фоменко" выступіць на абноўленай сцэне Дома Масквы
Тэатр "Мастерская Петра Фоменко" выступіць на абноўленай сцэне Дома Масквы
Sputnik Беларусь
Гаворачы аб будучым выступленні на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, дырэктар майстэрні сказаў, што "гэта будзе салодкі і пяшчотны пацалунак... 26.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-26T16:28+0300
2025-09-26T16:28+0300
2025-09-26T16:35+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
тэатр
культура
грамадства
навіны
дом масквы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1a/1100232726_0:162:1280:882_1920x0_80_0_0_ef2af0f3a598ebf9eb7bd639ecba148d.jpg
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Гастролі Маскоўскага тэатра "Мастерская Петра Фоменко" пройдуць у Мінску на дзвюх пляцоўках – у Доме Масквы і Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, паведаміў дырэктар майстэрні Андрэй Вераб’ёў на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў пятніцу, мадэратарам якой выступіў прадзюсар Sputnik Беларусь Андрэй Сабалеўскі.Паводле слоў Вераб’ёва, мінская публіка ўбачыць спектаклі, якія сталі візітнай карткай тэатра, а таксама нядаўняя прэм’ера – спектакль "Маяковский. Послушайте".За 32 гады існавання тэатр аб’ехаў з гастролямі практычна ўвесь свет, у тым ліку выступаў і ў Беларусі, дзе паказваў спектакль "Семейное счастье", які ўжо стаў класікай рэпертуару.Дырэктар тэатра таксама расказаў, што з кіраўніком Дома Масквы ў Мінску Уладзімірам Стручковым яго звязваюць даўнія сяброўскія і партнёрскія адносіны."Пачнем мы свае гастролі ў Беларусі з Дома Масквы, для нас гэта прынцыпова важна. Тут будзе прапанаваны камерны спектакль "Маяковский. Послушайте", - сказаў Вераб’ёў.Ён адзначыў, што спектакль уяўляе сабой літаратурна-музычную кампазіцыю па матывах аўтабіяграфіі "Я сам", пісьмах, песнях, паштоўках і вершах Маякоўскага, яго паставіў малады рэжысёр Фёдар Малышаў да юбілею паэта.Абноўленая сцэнаЯк падкрэсліў Стручкоў, "Мастерскую Петра Фоменко" з гастролямі чакалі даўно і нават абнавілі сцэну."Будзе новы гук, будзе новае святло (…) гастролі пройдуць на абноўленай сцэне", - сказаў ён.Пяшчотны пацалунакВераб’ёў паведаміў, што на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра мінская публіка ўбачыць спектаклі, якія сталі візітнай карткай Маскоўскага тэатра "Мастерскую Петра Фоменко". Гэта ў першую чаргу "Волки и овцы" паводле п’есы Аляксандра Астроўскага – спектакль, які ўжо больш за 30 гадоў знаходзіцца на афішы майстэрні.Гаворачы аб будучым выступленні на беларускай сцэне, Волкаў сказаў, што "гэта будзе салодкі і пяшчотны пацалунак паміж двума тэатрамі".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250715/eyfman-my-pryvezl--belarus-samy-petsyarburgsk-balet-1098159819.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1a/1100232726_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_9d9d581b7c06ffd9aedc8ab5718ef078.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, тэатр, культура, грамадства, навіны , дом масквы
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, тэатр, культура, грамадства, навіны , дом масквы
Тэатр "Мастерская Петра Фоменко" выступіць на абноўленай сцэне Дома Масквы
16:28 26.09.2025 (абноўлена: 16:35 26.09.2025) Гаворачы аб будучым выступленні на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, дырэктар майстэрні сказаў, што "гэта будзе салодкі і пяшчотны пацалунак паміж двума тэатрамі".
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Гастролі Маскоўскага тэатра "Мастерская Петра Фоменко" пройдуць у Мінску на дзвюх пляцоўках – у Доме Масквы і Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, паведаміў дырэктар майстэрні Андрэй Вераб’ёў на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў пятніцу, мадэратарам якой выступіў прадзюсар Sputnik Беларусь Андрэй Сабалеўскі.
Паводле слоў Вераб’ёва, мінская публіка ўбачыць спектаклі, якія сталі візітнай карткай тэатра, а таксама нядаўняя прэм’ера – спектакль "Маяковский. Послушайте".
"Кожны год мы робім чатыры-пяць новых пастановак і ў цэлым за год даем больш за 600 спектакляў. Па два спектаклі ў – буднія дні і па тры-чатыры паказы – у выхадныя", - сказаў Вераб’ёў.
За 32 гады існавання тэатр аб’ехаў з гастролямі практычна ўвесь свет, у тым ліку выступаў і ў Беларусі, дзе паказваў спектакль "Семейное счастье", які ўжо стаў класікай рэпертуару.
Дырэктар тэатра таксама расказаў, што з кіраўніком Дома Масквы ў Мінску Уладзімірам Стручковым яго звязваюць даўнія сяброўскія і партнёрскія адносіны.
"Пачнем мы свае гастролі ў Беларусі з Дома Масквы, для нас гэта прынцыпова важна. Тут будзе прапанаваны камерны спектакль "Маяковский. Послушайте", - сказаў Вераб’ёў.
Ён адзначыў, што спектакль уяўляе сабой літаратурна-музычную кампазіцыю па матывах аўтабіяграфіі "Я сам", пісьмах, песнях, паштоўках і вершах Маякоўскага, яго паставіў малады рэжысёр Фёдар Малышаў да юбілею паэта.
Як падкрэсліў Стручкоў, "Мастерскую Петра Фоменко" з гастролямі чакалі даўно і нават абнавілі сцэну.
"Будзе новы гук, будзе новае святло (…) гастролі пройдуць на абноўленай сцэне", - сказаў ён.
Вераб’ёў паведаміў, што на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра мінская публіка ўбачыць спектаклі, якія сталі візітнай карткай Маскоўскага тэатра "Мастерскую Петра Фоменко". Гэта ў першую чаргу "Волки и овцы" паводле п’есы Аляксандра Астроўскага – спектакль, які ўжо больш за 30 гадоў знаходзіцца на афішы майстэрні.
Гаворачы аб будучым выступленні на беларускай сцэне, Волкаў сказаў, што "гэта будзе салодкі і пяшчотны пацалунак паміж двума тэатрамі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"