https://bel.sputnik.by/20250927/belaruskkh-paralmpytsa-adnavl--pravakh-na-dzel-u-spaborntstvakh-1100251350.html
Беларускіх паралімпійцаў аднавілі ў правах на ўдзел у спаборніцтвах
Беларускіх паралімпійцаў аднавілі ў правах на ўдзел у спаборніцтвах
Sputnik Беларусь
Паралімпійцы з Беларусі зноў будуць удзельнічаць у Паралімпіядзе і іншых спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага паралімпійскага камітэта з дзяржаўным флагам... 27.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-27T10:13+0300
2025-09-27T10:13+0300
2025-09-27T10:13+0300
паралімпійцы
міжнародны паралімпійскі камітэт
беларусы
беларусь
навіны
спорт
грамадства
у свеце
паўднёвая карэя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055915470_0:278:3147:2048_1920x0_80_0_0_ed85547c79673e325cb0deab4f2bec8a.jpg
МІНСК, 27 вер — Sputnik. Генасамблея Міжнароднага паралімпійскага камітэта (IPC) аднавіла поўнае членства Паралімпійскага камітэта Беларусі, паведамляецца на афіцыйным сайце IPC.Рашэнне прынята на Генасамблеі IPC, якая праходзіць у Сеуле 26-27 верасня. Беларускіх паралімпійцаў аднавілі ў правах па выніках двух этапаў галасавання членаў IPC, на першым этапе ўдзельнікі Генасамблеі прагаласавалі супраць поўнага прыпынення членства Паралімпійскага камітэта Беларусі (119 галасоў "супраць", 49 – "за", 9 "устрымаліся"), на другім – супраць прадаўжэння частковага прыпынення членства ПКБ (103-63-10).Удакладняецца, што Міжнародны паралімпійскі камітэт зараз будзе працаваць з арганізацыямі абедзвюх краін для больш хуткай распрацоўкі рашэнняў па аднаўленні членства.Такім чынам, паралімпійскія спартсмены з Беларусі зноў будуць удзельнічаць у Паралімпійскіх гульнях і іншых спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага паралімпійскага камітэта з дзяржаўным флагам краіны, нацыянальным гімнам і іншай сімволікай.Раней на Генасамблеі ў Сеуле адбылося галасаванне ў дачыненні да Паралімпійскага камітэта Расіі, расіян таксама аднавілі ў правах на ўдзел у спаборніцтвах з флагам, гімнам і іншымі нацыянальнымі атрыбутамі.Абедзве арганізацыі былі часткова адхілены ад членства на Генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта ў 2023 годзе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250925/smolskaya-vyygrala-mas-start-na-chempyanatse-belarus-pa-letnm-byatlone-1100194208.html
беларусь
паўднёвая карэя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055915470_37:0:2768:2048_1920x0_80_0_0_9065e0bf0475de5618db7947fdecc5ae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паралімпійцы, міжнародны паралімпійскі камітэт, беларусы, беларусь, навіны , спорт, грамадства, у свеце, паўднёвая карэя
паралімпійцы, міжнародны паралімпійскі камітэт, беларусы, беларусь, навіны , спорт, грамадства, у свеце, паўднёвая карэя
Беларускіх паралімпійцаў аднавілі ў правах на ўдзел у спаборніцтвах
Паралімпійцы з Беларусі зноў будуць удзельнічаць у Паралімпіядзе і іншых спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага паралімпійскага камітэта з дзяржаўным флагам краіны, нацыянальным гімнам і іншай сімволікай.
МІНСК, 27 вер — Sputnik. Генасамблея Міжнароднага паралімпійскага камітэта (IPC) аднавіла поўнае членства Паралімпійскага камітэта Беларусі, паведамляецца на
афіцыйным сайце IPC.
Рашэнне прынята на Генасамблеі IPC, якая праходзіць у Сеуле 26-27 верасня. Беларускіх паралімпійцаў аднавілі ў правах па выніках двух этапаў галасавання членаў IPC, на першым этапе ўдзельнікі Генасамблеі прагаласавалі супраць поўнага прыпынення членства Паралімпійскага камітэта Беларусі (119 галасоў "супраць", 49 – "за", 9 "устрымаліся"), на другім – супраць прадаўжэння частковага прыпынення членства ПКБ (103-63-10).
"Гэтае рашэнне азначае, што Нацыянальны паралімпійскі камітэт Беларусі і Нацыянальны паралімпійскі камітэт Расіі цяпер поўнасцю аднаўляюць свае правы і прывілеі членаў Міжнароднага паралімпійскага камітэта ў адпаведнасці са Статутам арганізацыі", - гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што Міжнародны паралімпійскі камітэт зараз будзе працаваць з арганізацыямі абедзвюх краін для больш хуткай распрацоўкі рашэнняў па аднаўленні членства.
Такім чынам, паралімпійскія спартсмены з Беларусі зноў будуць удзельнічаць у Паралімпійскіх гульнях і іншых спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага паралімпійскага камітэта з дзяржаўным флагам краіны, нацыянальным гімнам і іншай сімволікай.
Раней на Генасамблеі ў Сеуле адбылося галасаванне ў дачыненні да Паралімпійскага камітэта Расіі, расіян таксама аднавілі ў правах на ўдзел у спаборніцтвах з флагам, гімнам і іншымі нацыянальнымі атрыбутамі.
Абедзве арганізацыі былі часткова адхілены ад членства на Генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта ў 2023 годзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"