https://bel.sputnik.by/20250927/laro-rasya-ne-nakrovae-rakety--drony-na-abekty--kranakh-es--nata-1100267373.html
Лаўроў: Расія не накіроўвае ракеты і дроны на аб’екты ў краінах ЕС і НАТА
Лаўроў: Расія не накіроўвае ракеты і дроны на аб’екты ў краінах ЕС і НАТА
Sputnik Беларусь
Далёкасць дронаў, абломкі якіх маглі ўпасці на польскай тэрыторыі ў ноч на 10 верасня, меншая, чым ад расійскай мяжы да Польшчы, заявіў кіраўнік расійскай... 27.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-27T20:39+0300
2025-09-27T20:39+0300
2025-09-27T20:39+0300
сяргей лаўроў
расія
украіна
ната
ес
палітыка
бяспека
навіны
спецаперацыя
дроны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/1b/1095788908_0:0:3148:1771_1920x0_80_0_0_fb61ee1afa80913db36735fd540caeb9.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Расія не накіроўвае ракеты і беспілотнікі на аб’екты ў дзяржавах у Еўрасаюзе і краінах НАТА, заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі для СМІ пасля свайго выступлення з трыбуны Генасамблеі ААН.Такім чынам кіраўнік расійскай дыпламатыі адказаў на пытанне наконт нядаўніх абвінавачанняў НАТА ў тым, што РФ нібыта парушае паветраную прастору краін альянсу.Прэтэнзіі ў адрас РФ былі агучаны польскімі ўладамі пасля інцыдэнту з "блукаючымі беспілотнікамі" ў небе над Польшчай у ноч з 9 на 10 верасня.Далёкасць дронаў, абломкі якіх маглі ўпасці на польскай тэрыторыі, меншая, чым ад мяжы Расіі да тэрыторыі гэтай краіны, заявіў міністр замежных спраў РФ.Лаўроў акцэнтаваў увагу на тым, што калі б Польшча хацела б рэальна разабрацца ў інцыдэнце, яна б прапанавала прадстаўнікам Расіі сустрэчу, аднак палякі не хочуць абмяркоўваць факты.Блукаючыя дроны над ПольшчайРэзанансны інцыдэнт з дронамі адбыўся ў Польшчы ў ноч на 10 верасня. Па паведамленні прэм’ера Туска, Польшча падверглася атацы беспілотнікаў, якія ляцелі нібыта з расійскай тэрыторыі, на што прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў адказаў, што ўлады ЕС і НАТА рэгулярна спрабуюць абвінаваціць Маскву ў правакацыях, але пры гэтым не прыводзяць рэальных пацвярджэнняў сваім абвінавачанням.У беларускім Мінабароны паведамілі аб зафіксаваным у ноч з 9 на 10 верасня абмене ўдарамі беспілотнікаў паміж расійскімі вайскоўцамі і УСУ, а БЛПА, якія даляцелі з боку Украіны да Польшчы, назвалі блукаючымі. У ваенным ведамстве Беларусі дадалі, што большасць дронаў збіла беларуская СПА, а польскі бок загадзя апавясцілі аб набліжэнні астатніх, што дазволіла польскім вайскоўцам аператыўна адрэагаваць на інцыдэнт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250927/pres-kanferentsyya-syargeya-larova-na-genasamble-aan--translyatsyya-1100265225.html
расія
украіна
ес
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/1b/1095788908_146:0:2877:2048_1920x0_80_0_0_60b688f1c604a0dd3b41ba4f4d33cc43.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, расія, украіна, ната, ес, палітыка, бяспека, навіны , спецаперацыя, дроны, беспілотнікі, у свеце, мзс рф, аан, генеральная асамблея аан
сяргей лаўроў, расія, украіна, ната, ес, палітыка, бяспека, навіны , спецаперацыя, дроны, беспілотнікі, у свеце, мзс рф, аан, генеральная асамблея аан
Лаўроў: Расія не накіроўвае ракеты і дроны на аб’екты ў краінах ЕС і НАТА
Далёкасць дронаў, абломкі якіх маглі ўпасці на польскай тэрыторыі ў ноч на 10 верасня, меншая, чым ад расійскай мяжы да Польшчы, заявіў кіраўнік расійскай дыпламатыі.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Расія не накіроўвае ракеты і беспілотнікі на аб’екты ў дзяржавах у Еўрасаюзе і краінах НАТА, заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі для СМІ пасля свайго выступлення з трыбуны Генасамблеі ААН.
Такім чынам кіраўнік расійскай дыпламатыі адказаў на пытанне наконт нядаўніх абвінавачанняў НАТА ў тым, што РФ нібыта парушае паветраную прастору краін альянсу.
Прэтэнзіі ў адрас РФ былі агучаны польскімі ўладамі пасля інцыдэнту з "блукаючымі беспілотнікамі" ў небе над Польшчай у ноч з 9 на 10 верасня.
Далёкасць дронаў, абломкі якіх маглі ўпасці на польскай тэрыторыі, меншая, чым ад мяжы Расіі да тэрыторыі гэтай краіны, заявіў міністр замежных спраў РФ.
Лаўроў акцэнтаваў увагу на тым, што калі б Польшча хацела б рэальна разабрацца ў інцыдэнце, яна б прапанавала прадстаўнікам Расіі сустрэчу, аднак палякі не хочуць абмяркоўваць факты.
"Нам няма чаго хаваць, мы ніколі не атакуем грамадзянскія аб’екты… Інцыдэнты здараюцца, але мы не накіроўваем агонь па дзяржавах, якія ўваходзяць у ЕС і НАТА", - заявіў кіраўнік МЗС РФ.
Блукаючыя дроны над Польшчай
Рэзанансны інцыдэнт з дронамі адбыўся ў Польшчы ў ноч на 10 верасня. Па паведамленні прэм’ера Туска, Польшча падверглася атацы беспілотнікаў, якія ляцелі нібыта з расійскай тэрыторыі, на што прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў адказаў, што ўлады ЕС і НАТА рэгулярна спрабуюць абвінаваціць Маскву ў правакацыях, але пры гэтым не прыводзяць рэальных пацвярджэнняў сваім абвінавачанням.
У беларускім Мінабароны паведамілі аб зафіксаваным у ноч з 9 на 10 верасня абмене ўдарамі беспілотнікаў паміж расійскімі вайскоўцамі і УСУ, а БЛПА, якія даляцелі з боку Украіны да Польшчы, назвалі блукаючымі. У ваенным ведамстве Беларусі дадалі, што большасць дронаў збіла беларуская СПА, а польскі бок загадзя апавясцілі аб набліжэнні астатніх, што дазволіла польскім вайскоўцам аператыўна адрэагаваць на інцыдэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"