https://bel.sputnik.by/20250927/lebedzeva-rasya--belarus-pavnny-razam-adstoyvats-pradu-1100260949.html
Лебедзева: Расія і Беларусь павінны разам адстойваць праўду
Лебедзева: Расія і Беларусь павінны разам адстойваць праўду
Sputnik Беларусь
Дакументальны фільм пра ваенныя злачынствы нацыяналістычных падраздзяленняў у Марыупалі паказалі на вялікім экране ў Мінску. 27.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-27T16:29+0300
2025-09-27T16:29+0300
2025-09-27T16:29+0300
спецаперацыя
марыупаль
кіно
дакументальнае кіно
rt
фестываль
ксенія лебедзева
культура
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/13/1093790620_0:199:1280:919_1920x0_80_0_0_b1041ccbde5474ad5072fae970753222.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Пазіцыя Захаду ў адносінах да Беларусі і Расіі за многія гады не змянілася, заявіла беларуская журналістка Ксенія Лебедзева на міжнародным фестывалі "RT.Док: Час нашых герояў", перадае карэспандэнт Sputnik.Журналістка адзначыла, што працяглы час, усе 80 гадоў пасля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у Расіі і Беларусі думалі, што Захад спыніўся."Але, на жаль, напэўна, не... Яны працягваюць сваю справу", - падкрэсліла Лебедзева.Яна звярнула ўвагу на тое, што ў Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ на акупіраванай нацыстамі тэрыторыі БССР. Не так даўно паблізу Брэста знайшлі пахаванне забітых грамадзян, у тым ліку там былі астанкі дзяцей."Дзяцей кідалі проста жыўцом, таму што шкада было (патронаў - Sputnik)", - сказала Ксенія Лебедзева.Журналістка падкрэсліла, што ў дакументальным фільме "Мариуполь", у стварэнні якога яна брала ўдзел, фактычна паказана, што ў наш час нацысты працягваюць здзяйсняць аналагічныя злачынствы."Гэта, у тым ліку, адзін з прыкладаў таго, што нічога не змянілася", - сказала аўтар фільма."Мариуполь"У дакументальнай стужцы "Мариуполь" расказана аб тым, як горад з 2014 года быў узяты пад кантроль нацыяналістамі з "Азова", а таксама аб ваенных злачынствах 2022 года. У фільме прыводзяцца сведчанні відавочцаў і прызнанні саміх "азоўцаў". Акрамя таго, там ёсць і кадры, знятыя беларускім добраахвотнікам Сяргеем Ланавенкам (пазыўны "Бульба"), які загінуў у зоне правядзення СВА. Раней карэспандэнт Sputnik браў у яго інтэрв’ю.Ксенія Лебедзева падзякавала арганізатарам фестывалю "RT.Док: Час нашых герояў" за арганізацыю паказу яе фільма на вялікім экране. Фестываль праходзіць у Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Рускага дома і Sputnik Беларусь.Міжнародны кінафестывальФестываль "RT.Док: Час нашых герояў" аб’ядноўвае на сваіх пляцоўках дакументалістаў, ваенкораў, артыстаў, паэтаў, музыкантаў і лідараў грамадскай думкі розных краін.Праграма мерапрыемства звязана агульнай ідэяй: "Гэта час герояў. Гэта наш час". Калекцыя фестывалю налічвае ўжо больш за 100 фільмаў, гэта стужкі ваенкораў RT, Першага канала, УДТРК, тэлеканала "Звезда", тэлеканала СПАС і незалежных аўтараў, у тым ліку замежных.На фестывалі прадстаўлены работы дакументалістаў з Італіі, Ірана, Ірака, Палесціны, Сербіі, Славакіі, Францыі, ЗША і іншых краін. А самі фільмы фестывальнай праграмы былі паказаны ўжо больш як у 30 дзяржавах.Больш падрабязна аб мерапрыемстве можна даведацца на сайце III Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно RT.Док.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250926/stefanava-galasy-zhurnalsta-moguts-byts-pachutyya-z-mnska-na-zakhadze-1100246865.html
марыупаль
беларусь
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/13/1093790620_0:2:1280:962_1920x0_80_0_0_7b547f04a3baf11e4597acb6abd26ddb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, марыупаль, кіно, дакументальнае кіно, rt, фестываль, ксенія лебедзева, культура, грамадства, бяспека, навіны , беларусь, у беларусі, нацыянальная бібліятэка беларусі, расія, украіна
спецаперацыя, марыупаль, кіно, дакументальнае кіно, rt, фестываль, ксенія лебедзева, культура, грамадства, бяспека, навіны , беларусь, у беларусі, нацыянальная бібліятэка беларусі, расія, украіна
Лебедзева: Расія і Беларусь павінны разам адстойваць праўду
Дакументальны фільм пра ваенныя злачынствы нацыяналістычных падраздзяленняў у Марыупалі паказалі на вялікім экране ў Мінску.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Пазіцыя Захаду ў адносінах да Беларусі і Расіі за многія гады не змянілася, заявіла беларуская журналістка Ксенія Лебедзева на міжнародным фестывалі "RT.Док: Час нашых герояў", перадае карэспандэнт Sputnik.
"Сёння, напэўна, самае важнае, каб мы трымаліся разам – мы, Расія і Беларусь, і адстойвалі нашу праўду, таму што сіла ў праўдзе", - сказала Лебедзева.
Журналістка адзначыла, што працяглы час, усе 80 гадоў пасля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у Расіі і Беларусі думалі, што Захад спыніўся.
"Але, на жаль, напэўна, не... Яны працягваюць сваю справу", - падкрэсліла Лебедзева.
Яна звярнула ўвагу на тое, што ў Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ на акупіраванай нацыстамі тэрыторыі БССР. Не так даўно паблізу Брэста знайшлі пахаванне забітых грамадзян, у тым ліку там былі астанкі дзяцей.
"Дзяцей кідалі проста жыўцом, таму што шкада было (патронаў - Sputnik)", - сказала Ксенія Лебедзева.
Журналістка падкрэсліла, што ў дакументальным фільме "Мариуполь", у стварэнні якога яна брала ўдзел, фактычна паказана, што ў наш час нацысты працягваюць здзяйсняць аналагічныя злачынствы.
"Гэта, у тым ліку, адзін з прыкладаў таго, што нічога не змянілася", - сказала аўтар фільма.
У дакументальнай стужцы "Мариуполь" расказана аб тым, як горад з 2014 года быў узяты пад кантроль нацыяналістамі з "Азова", а таксама аб ваенных злачынствах 2022 года. У фільме прыводзяцца сведчанні відавочцаў і прызнанні саміх "азоўцаў". Акрамя таго, там ёсць і кадры, знятыя беларускім добраахвотнікам Сяргеем Ланавенкам (пазыўны "Бульба"), які загінуў у зоне правядзення СВА. Раней карэспандэнт Sputnik браў у яго інтэрв’ю.
Ксенія Лебедзева падзякавала арганізатарам фестывалю "RT.Док: Час нашых герояў" за арганізацыю паказу яе фільма на вялікім экране. Фестываль праходзіць у Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы Рускага дома і Sputnik Беларусь.
Фестываль "RT.Док: Час нашых герояў" аб’ядноўвае на сваіх пляцоўках дакументалістаў, ваенкораў, артыстаў, паэтаў, музыкантаў і лідараў грамадскай думкі розных краін.
Праграма мерапрыемства звязана агульнай ідэяй: "Гэта час герояў. Гэта наш час". Калекцыя фестывалю налічвае ўжо больш за 100 фільмаў, гэта стужкі ваенкораў RT, Першага канала, УДТРК, тэлеканала "Звезда", тэлеканала СПАС і незалежных аўтараў, у тым ліку замежных.
На фестывалі прадстаўлены работы дакументалістаў з Італіі, Ірана, Ірака, Палесціны, Сербіі, Славакіі, Францыі, ЗША і іншых краін. А самі фільмы фестывальнай праграмы былі паказаны ўжо больш як у 30 дзяржавах.
Больш падрабязна аб мерапрыемстве можна даведацца на сайце
III Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно RT.Док.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"