https://bel.sputnik.by/20250927/nachalnk-naturnay-plyatsok-belarusflma-zagnu-u-dtz-pad-mnskam-1100259597.html
Начальнік натурнай пляцоўкі "Беларусьфільма" загінуў у ДТЗ пад Мінскам
Начальнік натурнай пляцоўкі "Беларусьфільма" загінуў у ДТЗ пад Мінскам
Sputnik Беларусь
Сяргей Буйніцкі быў нязменным кіраўніком знакамітай натурнай пляцоўкі "Беларусьфільма" ў Смалявіцкім раёне, якую ў народзе часта называюць "Смалевудам". 27.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-27T15:18+0300
2025-09-27T15:18+0300
2025-09-27T15:18+0300
кіно
смерць публічных людзей
"беларусьфільм"
сяргей буйніцкі
грамадства
культура
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1b/1100259055_0:0:704:396_1920x0_80_0_0_0ba04c25e6cda65b8ab4e17e9714c5c0.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Член беларускага Саюза кінематаграфістаў, начальнік натурнай пляцоўкі нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Сяргей Буйніцкі загінуў у ДТЗ пад Мінскам, паведамляецца ў Telegram-канале Саюза кінематаграфістаў.Смяротная аварыя адбылася суботняй раніцай на трасе М3 Мінск – Віцебск паблізу вёскі Мар’яліва, раней у абласной ДАІ паведамілі, што на трасе адбылося спадарожнае сутыкненне двух легкавых аўто. Вадзіцель Jeep Grand Cherokee не заўважыў Renault Duster, які ехаў побач, і вадзіцель якога загінуў на месцы ДТЗ, а пасажырка трапіла ў бальніцу з траўмамі.Месца і час развітання з Сяргеем Буйніцкім стануць вядомы пазней. Натурнай пляцоўкай кінастудыі ён кіраваў больш за 8 гадоў, а ў кінавытворчасці быў заняты больш за тры дзесяцігоддзі. Свае спачуванні ў сувязі з трагічнай гібеллю Сяргея Буйніцкага выказалі ў Міністэрстве культуры рэспублікі.Беларускі "Смалевуд"Натурная пляцоўка кінастудыі "Беларусьфільм", якой кіраваў Сяргей Буйніцкі, знаходзіцца за 40 км ад Мінска ў наваколлях Смалявіч, яна была заснавана яшчэ ў 1971 годзе і зараз займае тэрыторыю каля 80 га, тут праходзілі здымкі многіх вядомых фільмаў кінастудыі, а таксама відэа.Усяго на натурнай пляцоўцы "Беларусфільма" было знята больш за 400 ігравых кінафільмаў. У беларускай кінасупольнасці натурную пляцоўку кінастудыі часта называюць "Смалевудам" па аналогіі з амерыканскім "Галівудам".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250927/stal-vyadomy-data--mestsa-razvtannya-z-tygranam-keasayanam-1100256948.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1b/1100259055_134:0:662:396_1920x0_80_0_0_30d26d82cbf6e22cbc835e6b93463a61.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кіно, смерць публічных людзей, "беларусьфільм", сяргей буйніцкі , грамадства, культура, навіны , беларусь, у беларусі
кіно, смерць публічных людзей, "беларусьфільм", сяргей буйніцкі , грамадства, культура, навіны , беларусь, у беларусі
Начальнік натурнай пляцоўкі "Беларусьфільма" загінуў у ДТЗ пад Мінскам
Сяргей Буйніцкі быў нязменным кіраўніком знакамітай натурнай пляцоўкі "Беларусьфільма" ў Смалявіцкім раёне, якую ў народзе часта называюць "Смалевудам".
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Член беларускага Саюза кінематаграфістаў, начальнік натурнай пляцоўкі нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Сяргей Буйніцкі загінуў у ДТЗ пад Мінскам, паведамляецца ў
Telegram-канале Саюза кінематаграфістаў.
Смяротная аварыя адбылася суботняй раніцай на трасе М3 Мінск – Віцебск паблізу вёскі Мар’яліва, раней у абласной ДАІ паведамілі, што на трасе адбылося спадарожнае сутыкненне двух легкавых аўто. Вадзіцель Jeep Grand Cherokee не заўважыў Renault Duster, які ехаў побач, і вадзіцель якога загінуў на месцы ДТЗ, а пасажырка трапіла ў бальніцу з траўмамі.
"Беларускі Саюз кінематаграфістаў" выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Сяргея Браніслававіча, жыццё якога так трагічна і заўчасна абарвалася", - гаворыцца ў паведамленні.
Месца і час развітання з Сяргеем Буйніцкім стануць вядомы пазней. Натурнай пляцоўкай кінастудыі ён кіраваў больш за 8 гадоў, а ў кінавытворчасці быў заняты больш за тры дзесяцігоддзі. Свае спачуванні ў сувязі з трагічнай гібеллю Сяргея Буйніцкага выказалі ў Міністэрстве культуры рэспублікі.
Натурная пляцоўка кінастудыі "Беларусьфільм", якой кіраваў Сяргей Буйніцкі, знаходзіцца за 40 км ад Мінска ў наваколлях Смалявіч, яна была заснавана яшчэ ў 1971 годзе і зараз займае тэрыторыю каля 80 га, тут праходзілі здымкі многіх вядомых фільмаў кінастудыі, а таксама відэа.
Усяго на натурнай пляцоўцы "Беларусфільма" было знята больш за 400 ігравых кінафільмаў. У беларускай кінасупольнасці натурную пляцоўку кінастудыі часта называюць "Смалевудам" па аналогіі з амерыканскім "Галівудам".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"