https://bel.sputnik.by/20250927/novyya-pravly-vyznachennya-ronu-ad-dtz-zapratsuyuts-z-15-kastrychnka-1100255651.html
Новыя правілы вызначэння ўрону ад ДТЗ запрацуюць з 15 кастрычніка
Новыя правілы вызначэння ўрону ад ДТЗ запрацуюць з 15 кастрычніка
Sputnik Беларусь
Ацэншчыкі будуць па-новаму вызначаць страту ад дарожна-транспартных здарэнняў для выплат па абавязковым страхаванні. 27.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-27T12:57+0300
2025-09-27T12:57+0300
2025-09-27T12:57+0300
транспарт
аўто
грамадства
шкода
страхаванне
дтз
бяспека
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/18/1100173190_0:59:1280:779_1920x0_80_0_0_bc50e167d6ef6016dff81531f77a4fb9.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Беларускае бюро па транспартным страхаванні ўстанавіла новыя правілы вызначэння памеру шкоды ад ДТЗ, вынікае з афіцыйна апублікаванага дакумента.Размова ідзе аб ацэнцы ўрону па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. У прыватнасці, дакумент абвяшчае, што памер шкоды вызначае ацэншчык страхоўшчыка (Беларускага бюро) або выканаўцам ацэнкі.Кошт транспартнага сродку, яго частак і матэрыялаў, якія патрэбныя для рамонту (а таксама саміх работ), вызначаецца ў беларускіх рублях."Дапускаецца ў разліках выкарыстанне замежных валют з наступным пераразлікам іх у нацыянальную валюту, зыходзячы з устаноўленага Нацыянальным банкам афіцыйнага курсу беларускага рубля адносна гэтых валют на дату ацэнкі", - адзначана ў новых правілах.Калі няма дакладных звестак аб кошце базавага аналага транспартнага сродку ў айчынных інфармацыйных даведніках, няма дастатковай інфармацыі аб кошце аб’ектаў-аналагаў на рынку Беларусі, то па крыніцах інфармацыі павінен быць наступны прыярытэт:Выканаўца ацэнкі павінен даць пакет дакументаў па вызначэнні памеру шкоды не пазней за пяць працоўных дзён пасля агляду пашкоджанага транспарту.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250828/yakya-zmeny--pdr-nabuduts-mots-1-verasnya--belarus-1099268073.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/18/1100173190_83:0:1199:837_1920x0_80_0_0_b47864717e64aede83dab93c649072eb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
транспарт, аўто, грамадства, шкода, страхаванне, дтз, бяспека, навіны , беларусь, у беларусі
транспарт, аўто, грамадства, шкода, страхаванне, дтз, бяспека, навіны , беларусь, у беларусі
Новыя правілы вызначэння ўрону ад ДТЗ запрацуюць з 15 кастрычніка
Ацэншчыкі будуць па-новаму вызначаць страту ад дарожна-транспартных здарэнняў для выплат па абавязковым страхаванні.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Беларускае бюро па транспартным страхаванні ўстанавіла новыя правілы вызначэння памеру шкоды ад ДТЗ, вынікае з афіцыйна апублікаванага дакумента.
"Гэты загад набывае моц з 15 кастрычніка 2025 года", - сказана ў дакуменце.
Размова ідзе аб ацэнцы ўрону па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. У прыватнасці, дакумент абвяшчае, што памер шкоды вызначае ацэншчык страхоўшчыка (Беларускага бюро) або выканаўцам ацэнкі.
Кошт транспартнага сродку, яго частак і матэрыялаў, якія патрэбныя для рамонту (а таксама саміх работ), вызначаецца ў беларускіх рублях.
"Дапускаецца ў разліках выкарыстанне замежных валют з наступным пераразлікам іх у нацыянальную валюту, зыходзячы з устаноўленага Нацыянальным банкам афіцыйнага курсу беларускага рубля адносна гэтых валют на дату ацэнкі", - адзначана ў новых правілах.
Калі няма дакладных звестак аб кошце базавага аналага транспартнага сродку ў айчынных інфармацыйных даведніках, няма дастатковай інфармацыі аб кошце аб’ектаў-аналагаў на рынку Беларусі, то па крыніцах інфармацыі павінен быць наступны прыярытэт:
спачатку правяраюцца даныя з Расіі;
затым з іншых краін ЕАЭС;
затым з краін, для рынку якіх выраблены транспартны сродак;
далей па прыярытэтнасці ідуць іншыя краіны СНД і ЕС, усе астатнія дзяржавы.
Выканаўца ацэнкі павінен даць пакет дакументаў па вызначэнні памеру шкоды не пазней за пяць працоўных дзён пасля агляду пашкоджанага транспарту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"