https://bel.sputnik.by/20250928/abavyazkovuyu-markroku-nekatorykh-tavara-peranesl-na-vyasnu-2026-goda-1100259226.html
Абавязковую маркіроўку некаторых тавараў перанеслі на вясну 2026 года
Абавязковую маркіроўку некаторых тавараў перанеслі на вясну 2026 года
Sputnik Беларусь
Маркіроўка сродкамі ідэнтыфікацыі безалкагольных напіткаў і сокаў будзе ўведзена толькі вясной 2026 года, а не восенню 2025 года. 28.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-28T14:53+0300
2025-09-28T14:53+0300
2025-09-28T14:53+0300
маркіроўка прадукцыі
навіны
пастанова
савет міністраў рб
прадукты
прадукты харчавання
грамадства
эканоміка
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/11/1060464728_0:297:3112:2048_1920x0_80_0_0_7b3e6d3a23d8bf7143964c810b98d52a.jpg
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Урад перанёс на пазнейшы тэрмін увядзенне маркіроўкі безалкагольных напіткаў і сокаў сродкамі ідэнтыфікацыі, вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы.Дэдлайн перанеслі з 1 кастрычніка гэтага года на 1 мая наступнага. Але пры гэтым захоўваецца маркіроўка гэтых тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі з 1 кастрычніка 2025 года да 30 красавіка 2026 года.Зменена і дата ўвядзення прасочвання бытавой тэхнікі (пральных машын, пыласосаў, прасаў, пасудамыечных машын і г.д.). Было – 1 кастрычніка 2025 года, стала – 1 сакавіка 2026-га.Больш за тое, урад скараціў спісак тавараў, звесткі аб абароце якіх таксама павінны прасочвацца. З пераліку зняты прадукты харчавання, абутак і бытавая хімія. Таксама вырашана не маркіраваць сродкамі ідэнтыфікацыі мабільныя тэлефоны і ноўтбукі, якія былі ва ўжыванні.Лічбавізацыя і баба ДуняРаней у Беларусі была ўведзена дадатковая маркіроўка некаторых тавараў – спецыяльныя QR-коды. З-за гэтага пакупнікам або касірам даводзілася сканіраваць упакоўку два разы: спачатку штрых-код, затым – QR.Пазней двайное сканіраванне адмянілі, а прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў чыноўнікаў за тое, што яны дапусцілі ўвядзенне такой нязручнай схемы, калі маркіроўка тавараў "для невялікай крамкі ў тры паліцы – цэлы квэст"."Даніна модзе – бязглуздая лічбавізацыя, напрыклад уліку і продажу малочных прадуктаў, выклікала бурнае абурэнне як пакупнікоў, так і прадаўцоў (аж да звальнення) ва ўсіх рэгіёнах… Бабе Дуне на вёсцы трэба малако, мяса і кавалак хлеба, а не лічбавізацыя", - заявіў прэзідэнт.Сялу далі часПасля такой крытыкі ўрад распрацаваў і іншую пастанову, якая афіцыйна апублікавана ў суботу. Дакумент дазваляе сельскім крамам і крамам з плошчай да 20 кв. м да 1 сакавіка 2029 года не счытваць коды маркіроўкі касавым абсталяваннем.Гэта значыць фактычна пакуль можна прадаваць тавары без сканіравання QR-кодаў. Таксама пакуль ім дазволена не перадаваць у сістэму кантролю касавага абсталявання інфармацыю аб прададзеных маркіраваных таварах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250826/lukashenka-nazva-typchnyya-prablemy--gandl--zapatrabava-kh-vyrashyts-1099209983.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/11/1060464728_363:0:3094:2048_1920x0_80_0_0_2442ee755a1a2b0865e6a9901014bab7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
маркіроўка прадукцыі, навіны , пастанова, савет міністраў рб, прадукты, прадукты харчавання, грамадства, эканоміка, беларусь, у беларусі
маркіроўка прадукцыі, навіны , пастанова, савет міністраў рб, прадукты, прадукты харчавання, грамадства, эканоміка, беларусь, у беларусі
Абавязковую маркіроўку некаторых тавараў перанеслі на вясну 2026 года
Маркіроўка сродкамі ідэнтыфікацыі безалкагольных напіткаў і сокаў будзе ўведзена толькі вясной 2026 года, а не восенню 2025 года.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Урад перанёс на пазнейшы тэрмін увядзенне маркіроўкі безалкагольных напіткаў і сокаў сродкамі ідэнтыфікацыі, вынікае з афіцыйна апублікаванай
пастановы.
Дэдлайн перанеслі з 1 кастрычніка гэтага года на 1 мая наступнага. Але пры гэтым захоўваецца маркіроўка гэтых тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі з 1 кастрычніка 2025 года да 30 красавіка 2026 года.
Зменена і дата ўвядзення прасочвання бытавой тэхнікі (пральных машын, пыласосаў, прасаў, пасудамыечных машын і г.д.). Было – 1 кастрычніка 2025 года, стала – 1 сакавіка 2026-га.
Больш за тое, урад скараціў спісак тавараў, звесткі аб абароце якіх таксама павінны прасочвацца. З пераліку зняты прадукты харчавання, абутак і бытавая хімія. Таксама вырашана не маркіраваць сродкамі ідэнтыфікацыі мабільныя тэлефоны і ноўтбукі, якія былі ва ўжыванні.
Раней у Беларусі была ўведзена дадатковая маркіроўка некаторых тавараў – спецыяльныя QR-коды. З-за гэтага пакупнікам або касірам даводзілася сканіраваць упакоўку два разы: спачатку штрых-код, затым – QR.
Пазней двайное сканіраванне адмянілі, а прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў чыноўнікаў за тое, што яны дапусцілі ўвядзенне такой нязручнай схемы, калі маркіроўка тавараў "для невялікай крамкі ў тры паліцы – цэлы квэст".
"Даніна модзе – бязглуздая лічбавізацыя, напрыклад уліку і продажу малочных прадуктаў, выклікала бурнае абурэнне як пакупнікоў, так і прадаўцоў (аж да звальнення) ва ўсіх рэгіёнах… Бабе Дуне на вёсцы трэба малако, мяса і кавалак хлеба, а не лічбавізацыя", - заявіў прэзідэнт.
Пасля такой крытыкі ўрад распрацаваў і іншую пастанову, якая афіцыйна апублікавана ў суботу. Дакумент дазваляе сельскім крамам і крамам з плошчай да 20 кв. м да 1 сакавіка 2029 года не счытваць коды маркіроўкі касавым абсталяваннем.
Гэта значыць фактычна пакуль можна прадаваць тавары без сканіравання QR-кодаў. Таксама пакуль ім дазволена не перадаваць у сістэму кантролю касавага абсталявання інфармацыю аб прададзеных маркіраваных таварах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"