https://bel.sputnik.by/20250929/karankevch-u-tatarstana--belarus-sts-punkty-rostu--avyabudavann-1100293553.html
Каранкевіч: у Татарстана і Беларусі ёсць кропкі росту ў авіябудаванні
Каранкевіч: у Татарстана і Беларусі ёсць кропкі росту ў авіябудаванні
Sputnik Беларусь
Пасяджэнне працоўнай групы па супрацоўніцтве Татарстана і Беларусі прайшло ў Мінску з удзелам віцэ-прэм’ераў. 29.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-29T10:37+0300
2025-09-29T10:37+0300
2025-09-29T10:40+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
татарстан
беларусь
у беларусі
эканоміка
палітыка
прамысловасць
кааперацыя
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1d/1100292738_0:3:1280:723_1920x0_80_0_0_eccfe6b50086e5343c1e6ae73920091e.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Прамкааперацыя была і застаецца асновай узаемадзеяння Беларусі і Татарстана, заявіў беларускі віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч на пасяджэнні праціоўнай групы па супрацоўніцтве з гэтым рэгіёнам РФ у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён падкрэсліў, што сярод важнейшых напрамкаў супрацоўніцтва – кааперацыя ў вытворчай сферы, і гэтаму ёсць яркія прыклады.У прыватнасці, Каранкевіч указаў на станоўчы вопыт узаемадзеяння Татарстана з Мінскім заводам грамадзянскай авіяцыі №407. Размова ідзе аб удзеле ў вытворчасці самалёта Ту-214."Тут у нас, я ўпэўнен, ёсць адпаведныя кропкі росту і магчымасці ўзаемадзеяння", - сказаў беларускі віцэ-прэм’ер.Ён таксама адзначыў супрацоўніцтва Мінскага маторнага завода з холдынгам "РариТЭК", дзе ствараюцца газавыя рухавікі, і аб закупках БелАЗам у татарстанскіх калег электрарухавікоў, генератараў, электратэхнічных і гуматэхнічных вырабаў.МАЗ і КАМАЗ дамовіліся выкарыстоўваць уніфікаваныя лакалізаваныя камплектуючыя для зборкі аўтамабіляў, дадаў Каранкевіч.Як перадае карэспандэнт Sputnik, па выніках пасяджэння працоўнай групы па супрацоўніцтве Татарстана і Беларусі быў падпісаны пратакол.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250929/tatarstan-pacha-ekspartavats-traktary-mtz-u-tretsya-krany-1100291696.html
татарстан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1d/1100292738_68:0:1129:796_1920x0_80_0_0_7f1fd28fec974d3580e9842816a4ca0d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, татарстан, беларусь, у беларусі, эканоміка, палітыка, прамысловасць, кааперацыя, навіны
саюзная дзяржава, татарстан, беларусь, у беларусі, эканоміка, палітыка, прамысловасць, кааперацыя, навіны
Каранкевіч: у Татарстана і Беларусі ёсць кропкі росту ў авіябудаванні
10:37 29.09.2025 (абноўлена: 10:40 29.09.2025) Пасяджэнне працоўнай групы па супрацоўніцтве Татарстана і Беларусі прайшло ў Мінску з удзелам віцэ-прэм’ераў.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Прамкааперацыя была і застаецца асновай узаемадзеяння Беларусі і Татарстана, заявіў беларускі віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч на пасяджэнні праціоўнай групы па супрацоўніцтве з гэтым рэгіёнам РФ у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Нягледзячы на складаную абстаноўку ў свеце, дзеючыя эканамічныя і палітычныя абмежаванні, супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Татарстан плённа развіваецца, і ёсць дынаміка", - канстатаваў беларускі віцэ-прэм’ер.
Ён падкрэсліў, што сярод важнейшых напрамкаў супрацоўніцтва – кааперацыя ў вытворчай сферы, і гэтаму ёсць яркія прыклады.
У прыватнасці, Каранкевіч указаў на станоўчы вопыт узаемадзеяння Татарстана з Мінскім заводам грамадзянскай авіяцыі №407. Размова ідзе аб удзеле ў вытворчасці самалёта Ту-214.
"Тут у нас, я ўпэўнен, ёсць адпаведныя кропкі росту і магчымасці ўзаемадзеяння", - сказаў беларускі віцэ-прэм’ер.
Ён таксама адзначыў супрацоўніцтва Мінскага маторнага завода з холдынгам "РариТЭК", дзе ствараюцца газавыя рухавікі, і аб закупках БелАЗам у татарстанскіх калег электрарухавікоў, генератараў, электратэхнічных і гуматэхнічных вырабаў.
МАЗ і КАМАЗ дамовіліся выкарыстоўваць уніфікаваныя лакалізаваныя камплектуючыя для зборкі аўтамабіляў, дадаў Каранкевіч.
Як перадае карэспандэнт Sputnik, па выніках пасяджэння працоўнай групы па супрацоўніцтве Татарстана і Беларусі быў падпісаны пратакол.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"