https://bel.sputnik.by/20250929/myadzvedze-erapeyskm-kranam-ne-patsyagnuts-vaynu-z-rasyay-1100299420.html
Мядзведзеў: еўрапейскім краінам не пацягнуць вайну з Расіяй
Мядзведзеў: еўрапейскім краінам не пацягнуць вайну з Расіяй
Sputnik Беларусь
Расійскі бок адзначае, што ў канфлікту Еўропы з Масквой ёсць усе рызыкі перарасці ў вайну з выкарыстаннем зброі масавага паражэння. 29.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-29T12:28+0300
2025-09-29T12:28+0300
2025-09-29T12:28+0300
дзмітрый мядзведзеў
навіны
бяспека
палітыка
расія
еўропа
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/13/1093760943_0:12:3072:1740_1920x0_80_0_0_dd6056a518b4ffed064a02e3f9e9cc9f.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Расіі не патрэбна вайна ні з кім, у тым ліку з Еўропай, такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.Ён звярнуў увагу на тое, што Расія заўсёды прыходзіла ў Еўропу толькі як вызваліцель, а не як захопнік.Намеснік старшыні Савета бяспекі лічыць, што пры гэтым вайна не можа быць развязана самой Еўропай, паколькі краіны, якія ў яе ўваходзяць, уразлівыя і раз’яднаныя, а лідары краін не валодаюць якасцямі, якія неабходны для прыняцця паспяховых ваенных рашэнняў.Мядзведзеў растлумачыў, што ў еўрапейскіх краінах "з кожнага праса вяшчаюць пра вайну з Расіяй" у найбліжэйшыя пяць гадоў. Аднак яе быць не павінна, бо вайна супярэчыць інтарэсам Масквы."Чаму вайна ўсё ж магчымая? Імавернасць фатальнай выпадковасці існуе заўсёды. Ды і фактар гіперактыўнасці адмарожаных ідыётаў нікуды не падзеўся", - мяркуе ён.Палітык выказаў меркаванне, што ў канфлікту Еўропы і Расіі ёсць рызыка ператварыцца ў вайну з выкарыстаннем зброі масавага паражэння, "таму трэба быць напагатове".Намеснік старшыні Савета бяспекі звярнуў увагу таксама на тое, што еўрапейская эканоміка слабая і залежыць ад ЗША, а Еўропа дэградзіруе і губляе ідэнтычнасць, раствараючыся ў агрэсіўных мігрантах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250927/laro-trets-raund-kansultatsyy-rf--zsha-proydze-getay-vosennyu-1100268512.html
расія
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/13/1093760943_319:0:3050:2048_1920x0_80_0_0_a20fdbd7003f35457b8b57beddd097d9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый мядзведзеў, навіны , бяспека, палітыка, расія, еўропа, у свеце
дзмітрый мядзведзеў, навіны , бяспека, палітыка, расія, еўропа, у свеце
Мядзведзеў: еўрапейскім краінам не пацягнуць вайну з Расіяй
Расійскі бок адзначае, што ў канфлікту Еўропы з Масквой ёсць усе рызыкі перарасці ў вайну з выкарыстаннем зброі масавага паражэння.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Расіі не патрэбна вайна ні з кім, у тым ліку з Еўропай, такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Ён звярнуў увагу на тое, што Расія заўсёды прыходзіла ў Еўропу толькі як вызваліцель, а не як захопнік.
Намеснік старшыні Савета бяспекі лічыць, што пры гэтым вайна не можа быць развязана самой Еўропай, паколькі краіны, якія ў яе ўваходзяць, уразлівыя і раз’яднаныя, а лідары краін не валодаюць якасцямі, якія неабходны для прыняцця паспяховых ваенных рашэнняў.
"Яны могуць праследваць толькі свае інтарэсы, спрабуючы выжыць у сучасным эканамічным хаосе. Ім проста не пацягнуць вайну з Расіяй", - напісаў ён у сваім Telegram-канале.
Мядзведзеў растлумачыў, што ў еўрапейскіх краінах "з кожнага праса вяшчаюць пра вайну з Расіяй" у найбліжэйшыя пяць гадоў. Аднак яе быць не павінна, бо вайна супярэчыць інтарэсам Масквы.
"Чаму вайна ўсё ж магчымая? Імавернасць фатальнай выпадковасці існуе заўсёды. Ды і фактар гіперактыўнасці адмарожаных ідыётаў нікуды не падзеўся", - мяркуе ён.
Палітык выказаў меркаванне, што ў канфлікту Еўропы і Расіі ёсць рызыка ператварыцца ў вайну з выкарыстаннем зброі масавага паражэння, "таму трэба быць напагатове".
Намеснік старшыні Савета бяспекі звярнуў увагу таксама на тое, што еўрапейская эканоміка слабая і залежыць ад ЗША, а Еўропа дэградзіруе і губляе ідэнтычнасць, раствараючыся ў агрэсіўных мігрантах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"