https://bel.sputnik.by/20250929/nastupnae-pasyadzhanne-kranko-urada-kran-snd-adbudzetstsa--turkmenstane-1100315254.html
Наступнае пасяджанне кіраўнікоў урадаў краін СНД адбудзецца ў Туркменістане
Наступнае пасяджанне кіраўнікоў урадаў краін СНД адбудзецца ў Туркменістане
Sputnik Беларусь
Ужо вядомы прыблізны час правядзення мерапрыемства, больш дакладную дату бакі ўзгодняць пазней. 29.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-29T17:07+0300
2025-09-29T17:07+0300
2025-09-29T17:07+0300
снд
сяргей лебедзеў
навіны
туркменістан
беларусь
у беларусі
палітыка
эканоміка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1b/1089846008_0:0:1498:844_1920x0_80_0_0_e65c322d2a193af3456a5c18e89712da.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД пройдзе ў Ашхабадзе ў першым паўгоддзі 2026-га, заявіў генеральны сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў на пасяджэнні ў шырокім складзе Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску, перадае Sputnik.Ён адзначыў, што ў панядзелак у беларускай сталіцы ў вузкім фармаце дэлегацыі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў СНД, падпісалі шэраг дакументаў.Падпісанне дакументаўПасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД праходзіць у Мінску. На мерапрыемстве падпісалі шэраг дакументаў.Адзін з найважнейшых – план мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу стратэгіі эканамічнага развіцця СНД да 2030 года. Дакумент захоўвае пераемнасць у рабоце з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі першага этапу (2021-2025 гады) стратэгіі, уключаючы далейшую рэалізацыю шэрага важных напрамкаў. Ён накіраваны на тое, каб у далейшым ствараць умовы для ўстойлівага росту эканомікі краін СНД, і павышэнне дабрабыту насельніцтва.План мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу стратэгіі змяшчае 26 раздзелаў.Былі падпісаны і іншыя дакументы. У тым ліку бакі зацвердзілі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці ў галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці на перыяд да 2035 года. Таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве краін СНД па папярэджанні развіцця саранчовых шкоднікаў. Акрамя таго, Савет кіраўнікоў урадаў СНД зацвердзіў стратэгію навукова-тэхналагічнага развіцця на 2026-2035 гады.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250929/turchyn-kranam-snd-dlya-stoylvasts-patrebny-bolsh-gnutkya-strateg-1100313981.html
туркменістан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/1b/1089846008_137:0:1498:1021_1920x0_80_0_0_c1da0cfb399daed40749df1eff74f81b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, сяргей лебедзеў, навіны , туркменістан, беларусь, у беларусі, палітыка, эканоміка, у свеце
снд, сяргей лебедзеў, навіны , туркменістан, беларусь, у беларусі, палітыка, эканоміка, у свеце
Наступнае пасяджанне кіраўнікоў урадаў краін СНД адбудзецца ў Туркменістане
Ужо вядомы прыблізны час правядзення мерапрыемства, больш дакладную дату бакі ўзгодняць пазней.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД пройдзе ў Ашхабадзе ў першым паўгоддзі 2026-га, заявіў генеральны сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў на пасяджэнні ў шырокім складзе Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску, перадае Sputnik.
Ён адзначыў, што ў панядзелак у беларускай сталіцы ў вузкім фармаце дэлегацыі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў СНД, падпісалі шэраг дакументаў.
"Была разгледжана прапанова Туркменістана – правесці чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД у першым паўгоддзі наступнага года ў Ашхабадзе. Гэтая прапанова была падтрымана, таксама дамовіліся дакладную дату ўзгадніць у рабочым парадку", - сказаў Лебедзеў.
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД праходзіць у Мінску. На мерапрыемстве падпісалі шэраг дакументаў.
Адзін з найважнейшых – план мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу стратэгіі эканамічнага развіцця СНД да 2030 года. Дакумент захоўвае пераемнасць у рабоце з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі першага этапу (2021-2025 гады) стратэгіі, уключаючы далейшую рэалізацыю шэрага важных напрамкаў. Ён накіраваны на тое, каб у далейшым ствараць умовы для ўстойлівага росту эканомікі краін СНД, і павышэнне дабрабыту насельніцтва.
План мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу стратэгіі змяшчае 26 раздзелаў.
Былі падпісаны і іншыя дакументы. У тым ліку бакі зацвердзілі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці ў галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці на перыяд да 2035 года. Таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве краін СНД па папярэджанні развіцця саранчовых шкоднікаў. Акрамя таго, Савет кіраўнікоў урадаў СНД зацвердзіў стратэгію навукова-тэхналагічнага развіцця на 2026-2035 гады.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"