https://bel.sputnik.by/20250929/pasyadzhenne-saveta-kranko-urada-snd-proydze--mnsku-1100292399.html
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў Мінску
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў Мінску
Sputnik Беларусь
Мерапрыемства пройдзе ў двух фарматах – вузкім і шырокім, плануецца абмеркаванне 15 пытанняў, якія датычацца супрацоўніцтва па розных напрамках. 29.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-29T09:58+0300
2025-09-29T09:58+0300
2025-09-29T09:58+0300
снд
беларусь
у беларусі
навіны
эканоміка
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1d/1100287496_0:171:1200:846_1920x0_80_0_0_2147c252a4ebe320f1ce789de5de693b.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Савет кіраўнікоў урадаў СНД адбудзецца ў панядзелак у беларускай сталіцы, паведаміла прэс-служба Выканкама Садружнасці.Мерапрыемства пройдзе ў двух фарматах – вузкім і шырокім, плануецца абмеркаванне 15 пытанняў.У прыватнасці, удзельнікі пасяджэння разгледзяць тэмы, якія датычацца супрацоўніцтва ў навукова-тэхналагічнай сферы, у галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці, а таксама ў сферы лічбавых тэхналогій, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах.Акрамя таго, у планах зацвердзіць праекты плана мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД да 2030 года, а таксама плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ў наступным годзе ў Садружнасці Года аховы здароўя.Раней намеснік беларускага знешнепалітычнага ведамства Павел Уцюпін паведамляў, што на сустрэчах кіраўнікоў урадаў краін СНД і Еўразійскага эканамічнага саюза, якія пройдуць у Мінску 29-30 верасня, амаль усе бакі будуць прадстаўлены ў вочным фармаце на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. Паводле яго слоў, на ўзроўні віцэ-прэм’ераў у пасяджэннях будуць прадстаўлены Арменія і Туркменістан.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250929/vystava-innoprom-adkryetstsa--panyadzelak-u-mnsku-1100290441.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1d/1100287496_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_7249e1a23854da04245b033e54291cb1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, беларусь, у беларусі, навіны , эканоміка, палітыка, у свеце
снд, беларусь, у беларусі, навіны , эканоміка, палітыка, у свеце
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў Мінску
Мерапрыемства пройдзе ў двух фарматах – вузкім і шырокім, плануецца абмеркаванне 15 пытанняў, якія датычацца супрацоўніцтва па розных напрамках.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Савет кіраўнікоў урадаў СНД адбудзецца ў панядзелак у беларускай сталіцы, паведаміла прэс-служба Выканкама Садружнасці.
Мерапрыемства пройдзе ў двух фарматах – вузкім і шырокім, плануецца абмеркаванне 15 пытанняў.
У прыватнасці, удзельнікі пасяджэння разгледзяць тэмы, якія датычацца супрацоўніцтва ў навукова-тэхналагічнай сферы, у галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці, а таксама ў сферы лічбавых тэхналогій, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах.
Акрамя таго, у планах зацвердзіць праекты плана мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД да 2030 года, а таксама плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ў наступным годзе ў Садружнасці Года аховы здароўя.
Раней намеснік беларускага знешнепалітычнага ведамства Павел Уцюпін паведамляў, што на сустрэчах кіраўнікоў урадаў краін СНД і Еўразійскага эканамічнага саюза, якія пройдуць у Мінску 29-30 верасня, амаль усе бакі будуць прадстаўлены ў вочным фармаце на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. Паводле яго слоў, на ўзроўні віцэ-прэм’ераў у пасяджэннях будуць прадстаўлены Арменія і Туркменістан.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"