https://bel.sputnik.by/20250929/rasyskaya-kampanya-lakalzue-vytvorchasts-trokh-analaga-nsulnu--belarus-1100313728.html
Расійская кампанія лакалізуе вытворчасць трох аналагаў інсуліну ў Беларусі
Расійская кампанія лакалізуе вытворчасць трох аналагаў інсуліну ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Перагаворы аб перадачы беларускаму прадпрыемству тэхналогіі вытворчасці інсулінаў вядуцца з 2021 года. 29.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-29T15:56+0300
2025-09-29T15:56+0300
2025-09-29T15:56+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
еаэс
"иннопром"
выстава
мінскі міжнародны выставачны цэнтр
здароўе
эканоміка
грамадства
навіны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101327/29/1013272963_0:101:1000:664_1920x0_80_0_0_e06d04e1573ff6e60814bc882fa73e85.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Расійская кампанія "Герофарм" і беларускае прадпрыемства "Белмедпрэпараты" заключылі ліцэнзійны дагавор аб пачатку лакалізацыі вытворчасці ў Беларусі трох аналагаў інсуліну, паведамілі Sputnik арганізатары выставы "Иннопром", у рамках якой адбылося падпісанне дакумента.Паведамляецца, што гаворка ідзе аб такіх аналагах інсуліну, як глулізін і гларгін ў дазіроўках 100 і 300 АД. Чакаецца, што лакалізацыя вытворчасці будзе завершана да канца 2026 года. Сацыяльна-значныя прэпараты для людзей з цукровым дыябетам будуць выпускацца пад гандлёвымі найменнямі "Герофарма" – "РинГлузин", "РинГлар" і "РинГлар" 300.Як адзначылі ў "Герофарме", перагаворы аб перадачы тэхналогіі вытворчасці інсулінаў беларускаму боку вяліся з 2021 года. Аднак маштабнае супрацоўніцтва расійскай кампаніі і беларускага прадпрыемства пачалося ў 2023 годзе – з падпісання дарожнай карты па лакалізацыі вытворчасці інсуліну аспарт. У гэтым годзе трансфер тэхналогіі гэтага інсуліну завяршыўся і цяпер ён выпускаецца пад гандлёвым найменнем "РынФаст".У красавіку гэтага года на палях міжнароднага медыцынскага форуму "Ахова здароўя Беларусі 2025" гендырэктар РУП "Кіруючая кампанія холдынга "Белфармпрам" Ігар Мітрафанаў заяўляў, што холдынг актыўна супрацоўнічае з расійскімі кампаніямі па лакалізацыі вытворчасці лекавых прэпаратаў на пляцоўках беларускіх фармацэўскіх прадпрыемстваў. у Беларусі пачнуць вырабляць інсулін з выкарыстаннем субстанцыі расійскай вытворчасці.Цукровы дыябетЦукровы дыябет – гэта захворванне, пры якім па нейкіх прычынах не выпрацоўваецца ў дастатковай колькасці або не выконвае неабходную функцыю інсулін. У выніку ў арганізме не засвойваецца глюкоза.Выкарыстанне аналагаў інсуліну з’яўляецца сусветнай тэндэнцыяй, якая значна паляпшае якасць жыцця пацыентаў і дапамагае прадухіліць развіццё сур’ёзных ускладненняў.Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, больш за 380 тыс пацыентаў з цукровым дыябетам знаходзяцца пад назіраннем медыкаў у Беларусі, і кожны год гэтая лічба толькі павялічваецца. З гэтага ліку больш за 19 тыс – з цукровым дыябетам першага тыпу і больш за 350 тыс – з цукровым дыябетам другога тыпу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250929/myskn-vup-kran-snd-rastse-khutchey-za-agulnasusvetnyya-pakazchyk-1100304455.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101327/29/1013272963_53:0:938:664_1920x0_80_0_0_3e9bc9eea53d71e5a7884da46ab6a7b3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, "иннопром", выстава, мінскі міжнародны выставачны цэнтр, здароўе, эканоміка, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі, саюзная дзяржава
еаэс, "иннопром", выстава, мінскі міжнародны выставачны цэнтр, здароўе, эканоміка, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі, саюзная дзяржава
Расійская кампанія лакалізуе вытворчасць трох аналагаў інсуліну ў Беларусі
Перагаворы аб перадачы беларускаму прадпрыемству тэхналогіі вытворчасці інсулінаў вядуцца з 2021 года.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Расійская кампанія "Герофарм" і беларускае прадпрыемства "Белмедпрэпараты" заключылі ліцэнзійны дагавор аб пачатку лакалізацыі вытворчасці ў Беларусі трох аналагаў інсуліну, паведамілі Sputnik арганізатары выставы "Иннопром", у рамках якой адбылося падпісанне дакумента.
Паведамляецца, што гаворка ідзе аб такіх аналагах інсуліну, як глулізін і гларгін ў дазіроўках 100 і 300 АД. Чакаецца, што лакалізацыя вытворчасці будзе завершана да канца 2026 года. Сацыяльна-значныя прэпараты для людзей з цукровым дыябетам будуць выпускацца пад гандлёвымі найменнямі "Герофарма" – "РинГлузин", "РинГлар" і "РинГлар" 300.
Як адзначылі ў "Герофарме", перагаворы аб перадачы тэхналогіі вытворчасці інсулінаў беларускаму боку вяліся з 2021 года. Аднак маштабнае супрацоўніцтва расійскай кампаніі і беларускага прадпрыемства пачалося ў 2023 годзе – з падпісання дарожнай карты па лакалізацыі вытворчасці інсуліну аспарт. У гэтым годзе трансфер тэхналогіі гэтага інсуліну завяршыўся і цяпер ён выпускаецца пад гандлёвым найменнем "РынФаст".
"Рэалізацыя праекта – стратэгічны крок у забеспячэнні імпартанезалежнасці Саюзнай Дзяржавы і накіравана на ўзмацненне кааперацыі паміж прадпрыемствамі ў ЕАЭС", - адзначыў гендырэнктар "Герофарма" Пётр Радзівонаў.
У красавіку гэтага года на палях міжнароднага медыцынскага форуму "Ахова здароўя Беларусі 2025" гендырэктар РУП "Кіруючая кампанія холдынга "Белфармпрам" Ігар Мітрафанаў заяўляў, што холдынг актыўна супрацоўнічае з расійскімі кампаніямі па лакалізацыі вытворчасці лекавых прэпаратаў на пляцоўках беларускіх фармацэўскіх прадпрыемстваў. у Беларусі пачнуць вырабляць інсулін з выкарыстаннем субстанцыі расійскай вытворчасці.
Цукровы дыябет – гэта захворванне, пры якім па нейкіх прычынах не выпрацоўваецца ў дастатковай колькасці або не выконвае неабходную функцыю інсулін. У выніку ў арганізме не засвойваецца глюкоза.
Выкарыстанне аналагаў інсуліну з’яўляецца сусветнай тэндэнцыяй, якая значна паляпшае якасць жыцця пацыентаў і дапамагае прадухіліць развіццё сур’ёзных ускладненняў.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, больш за 380 тыс пацыентаў з цукровым дыябетам знаходзяцца пад назіраннем медыкаў у Беларусі, і кожны год гэтая лічба толькі павялічваецца. З гэтага ліку больш за 19 тыс – з цукровым дыябетам першага тыпу і больш за 350 тыс – з цукровым дыябетам другога тыпу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"