https://bel.sputnik.by/20250929/tsentr-belaruskay-tekhnk-pabuduyuts-u-sankt-petsyarburgu--2028-godze-1100305129.html
Цэнтр беларускай тэхнікі пабудуюць у Санкт-Пецярбургу ў 2028 годзе
Цэнтр беларускай тэхнікі пабудуюць у Санкт-Пецярбургу ў 2028 годзе
Sputnik Беларусь
Дзякуючы мультыбрэндавай пляцоўцы Беларусь плануе павысіць эфектыўнасць прасоўвання айчыннай тэхнікі на расійскім рынку. 29.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-29T13:59+0300
2025-09-29T13:59+0300
2025-09-29T13:59+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
санкт-пецярбург
беларусь
у беларусі
навіны
палітыка
эканоміка
гандаль
"иннопром"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1d/1100304287_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_2e59fd5b1717ebc8af71770d620f9ba3.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Цэнтр беларускай тэхнікі з’явіцца ў Санкт-Пецярбургу праз тры гады, паведаміў журналістам віцэ-губернатар горада Кірыл Палякоў, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён нагадаў, што Беларусь для Пецярбурга – стратэгічны партнёр: першае месца ў СНД (па аб’ёму тавараабароту) і чацвёртае ў свеце (пасля Кітая, Індыі і Турцыі).Паводле яго слоў, акрамя абслугоўвання і продажу тэхнікі, на гэтай пляцоўцы будуць прасоўвацца пытанні беларускай культуры."Будзе наладжана ўзаемадзеянне паміж нашымі культурнымі цэнтрамі, тэатрамі, работа ўжо ідзе ў гэтым напрамку", - падзяліўся віцэ-губернатар.Ён адзначыў, што цэнтр будзе абслугоўваць беларуску тэхніку, якая працуе на вуліцах Санкт-Пецярбурга, а таксама на палях Ленінградскай вобласці – гэта трактары, электробусы, камунальныя машыны."Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь была пастаўлена задача стварыць такі цэнтр, дзе быў бы ўвесь неабходны набор запчастак, рамонтныя брыгады, якія маглі б аператыўна абслугоўваць высакаякасную тэхніку, якая сёння працуе ў Санкт-Пецярбургу, Ленінградскай вобласці і ў цэлым на Паўночным Захадзе", - канстатаваў Палякоў.Намеснік губернатара дадаў, што месца для будаўніцтва цэнтра ўжо выбрана – яно размешчана недалёка ад аэрапорта "Пулкава". У гэтым годзе пачынаецца закладка першага каменя, а першы этап будаўніцтва плануецца рэалізаваць на працягу года. Другі этап пройдзе на працягу трох год."Па дарожнай карце гэта так, і я ўпэўнен, што мы не падвядзём прэм’ер-міністра, які павінен зацвердзіць гэтую дарожную карту, і губернатара Санкт-Пецярбурга, які таксама зацвердзіць гэтую падпісаную намі з Віктарам Міхайлавічам дарожную карту", - сказаў на заканчэнне ён.Мультыбрэндавыя цэнтры ўжо працуюць у некаторых рэгіёнах Расіі. Дзякуючы ім Беларусь плануе павысіць эфектыўнасць прасоўвання тэхнікі на расійскім рынку. Такія пляцоўкі функцыянуюць у Татарстане, Башкортастане, Новасібірскай вобласці і ў Кузбасе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250929/kraskaya-voblasts-na-trets-pavyalchyla-mpart-tekhnk-z-belarus-1100300434.html
санкт-пецярбург
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1d/1100304287_100:0:1167:800_1920x0_80_0_0_c4368998fe1590d169714366327c8639.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, санкт-пецярбург, беларусь, у беларусі, навіны , палітыка, эканоміка, гандаль, "иннопром", выстава
саюзная дзяржава, санкт-пецярбург, беларусь, у беларусі, навіны , палітыка, эканоміка, гандаль, "иннопром", выстава
Цэнтр беларускай тэхнікі пабудуюць у Санкт-Пецярбургу ў 2028 годзе
Дзякуючы мультыбрэндавай пляцоўцы Беларусь плануе павысіць эфектыўнасць прасоўвання айчыннай тэхнікі на расійскім рынку.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Цэнтр беларускай тэхнікі з’явіцца ў Санкт-Пецярбургу праз тры гады, паведаміў журналістам віцэ-губернатар горада Кірыл Палякоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што Беларусь для Пецярбурга – стратэгічны партнёр: першае месца ў СНД (па аб’ёму тавараабароту) і чацвёртае ў свеце (пасля Кітая, Індыі і Турцыі).
"Ужо больш за 200 млрд рублёў або 2 млрд долараў з Рэспублікай Беларусь. У нас ёсць шэраг сумесных праектаў, сёння адзін з такіх падпісаны (...) – гэта рэалізацыя... цэнтра беларускай тэхнікі", - сказаў Палякоў пасля сустрэчы з беларускім віцэ-прэм'ерам Віктарам Каранкевічам на палях міжнароднай прамысловай выставы "Иннопром" у Мінску, дзе была падпісана адпаведная дарожная карта.
Паводле яго слоў, акрамя абслугоўвання і продажу тэхнікі, на гэтай пляцоўцы будуць прасоўвацца пытанні беларускай культуры.
"Будзе наладжана ўзаемадзеянне паміж нашымі культурнымі цэнтрамі, тэатрамі, работа ўжо ідзе ў гэтым напрамку", - падзяліўся віцэ-губернатар.
Ён адзначыў, што цэнтр будзе абслугоўваць беларуску тэхніку, якая працуе на вуліцах Санкт-Пецярбурга, а таксама на палях Ленінградскай вобласці – гэта трактары, электробусы, камунальныя машыны.
"Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь была пастаўлена задача стварыць такі цэнтр, дзе быў бы ўвесь неабходны набор запчастак, рамонтныя брыгады, якія маглі б аператыўна абслугоўваць высакаякасную тэхніку, якая сёння працуе ў Санкт-Пецярбургу, Ленінградскай вобласці і ў цэлым на Паўночным Захадзе", - канстатаваў Палякоў.
Намеснік губернатара дадаў, што месца для будаўніцтва цэнтра ўжо выбрана – яно размешчана недалёка ад аэрапорта "Пулкава". У гэтым годзе пачынаецца закладка першага каменя, а першы этап будаўніцтва плануецца рэалізаваць на працягу года. Другі этап пройдзе на працягу трох год.
"Па дарожнай карце гэта так, і я ўпэўнен, што мы не падвядзём прэм’ер-міністра, які павінен зацвердзіць гэтую дарожную карту, і губернатара Санкт-Пецярбурга, які таксама зацвердзіць гэтую падпісаную намі з Віктарам Міхайлавічам дарожную карту", - сказаў на заканчэнне ён.
Мультыбрэндавыя цэнтры ўжо працуюць у некаторых рэгіёнах Расіі. Дзякуючы ім Беларусь плануе павысіць эфектыўнасць прасоўвання тэхнікі на расійскім рынку. Такія пляцоўкі функцыянуюць у Татарстане, Башкортастане, Новасібірскай вобласці і ў Кузбасе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"