https://bel.sputnik.by/20250930/baratsbu-z-parushennyam-ntelektualnay-ulasnasts--nternetse-naladzyats-u-eaes-1100345578.html
Барацьбу з парушэннямі інтэлектуальнай уласнасці ў інтэрнэце наладзяць у ЕАЭС
Барацьбу з парушэннямі інтэлектуальнай уласнасці ў інтэрнэце наладзяць у ЕАЭС
Sputnik Беларусь
У ЕАЭС рыхтуецца дакумент, які дазволіць праваўладальнікам бяспечна размяшчаць свае творы на легальных інтэрнэт-рэсурсах. 30.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-30T12:17+0300
2025-09-30T12:17+0300
2025-09-30T12:17+0300
еаэс
уласнасць
аўтарскія правы
навіны
у свеце
бяспека
грамадства
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1a/1093955764_0:156:3090:1894_1920x0_80_0_0_6aa6d0aa9fda5b7c671bdaf0ff3492ce.jpg
МІНСК, 30 вер – Sputnik. ЕАЭС распрацоўвае пагадненне для барацьбы з парушэннямі інтэлектуальнай уласнасці ў інтэрнеце, паведаміў дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ЕЭК Ернар Бакенаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да XIII Міжнароднага форуму "Антыкатрафакт-2025".Так, у мінулым годзе ў РФ у рамках працэдуры дасудовага абмежавання доступу "Роскомнадзор" прыняў меры па абароне 24 329 аб’ектаў аўтарскіх і сумежных праў. На падставе рашэнняў суда доступ на пастаяннай аснове быў абмежаваны да 407 інтэрнэт-рэсурсаў.Акрамя таго, паводле інфармацыі дырэктара профільнага дэпартамента, у 2024-м на падставе 94 судовых рашэнняў было выдалена ці заблакіравана 130 сайтаў, якія парушаюць правы на таварныя знакі.Як паведаміў Бакенаў, ЕАЭС распрацоўвае пагадненні аб узгодненых падыходах у барацьбе з парушэннямі праў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў сетцы інтэрнэт. У прыватнасці, ужо завершана ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне праекта гэтага дакумента.XIII Міжнародны форум "Антыкантрафакт-2025" пройдзе 6-7 кастрычніка ў беларускай сталіцы. На мерапрыемстве абмяркуюць пытанні эфектыўнага супрацьдзеяння незаконнаму абароту прампрадукцыі і абароне інтэлектуальнай уласнасці ў рамках ЕАЭС.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250930/turchyn-vyrashats-prablemy-ekanomk-postsavetskm-kranam-treba-razam-1100337290.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/02/1a/1093955764_180:0:2911:2048_1920x0_80_0_0_b277daa61533acb1d0d5599dcfbdc171.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, уласнасць, аўтарскія правы, навіны , у свеце, бяспека, грамадства, палітыка, эканоміка
еаэс, уласнасць, аўтарскія правы, навіны , у свеце, бяспека, грамадства, палітыка, эканоміка
Барацьбу з парушэннямі інтэлектуальнай уласнасці ў інтэрнэце наладзяць у ЕАЭС
У ЕАЭС рыхтуецца дакумент, які дазволіць праваўладальнікам бяспечна размяшчаць свае творы на легальных інтэрнэт-рэсурсах.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. ЕАЭС распрацоўвае пагадненне для барацьбы з парушэннямі інтэлектуальнай уласнасці ў інтэрнеце, паведаміў дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ЕЭК Ернар Бакенаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да XIII Міжнароднага форуму "Антыкатрафакт-2025".
"Нядобрасумленныя ўдзельнікі рынку выкарыстоўваюць развіццё лічбавых тэхналогій і заканадаўчыя прабелы для абходу абмежаванняў. Гэта прыводзіць да пэўнага напаўнення рынку кантрабанднымі таварамі і парушэння інтэлектуальнай уласнасці ў лічбавым асяроддзі", - адзначыў ён.
Так, у мінулым годзе ў РФ у рамках працэдуры дасудовага абмежавання доступу "Роскомнадзор" прыняў меры па абароне 24 329 аб’ектаў аўтарскіх і сумежных праў. На падставе рашэнняў суда доступ на пастаяннай аснове быў абмежаваны да 407 інтэрнэт-рэсурсаў.
Акрамя таго, паводле інфармацыі дырэктара профільнага дэпартамента, у 2024-м на падставе 94 судовых рашэнняў было выдалена ці заблакіравана 130 сайтаў, якія парушаюць правы на таварныя знакі.
Як паведаміў Бакенаў, ЕАЭС распрацоўвае пагадненні аб узгодненых падыходах у барацьбе з парушэннямі праў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў сетцы інтэрнэт. У прыватнасці, ужо завершана ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне праекта гэтага дакумента.
"Пагадненне дазволіць праваўладальнікам бяспечна размяшчаць свае творы на легальных інтэрнэт-рэсурсах і атрымліваць адпаведныя даходы", - растлумачыў эксперт.
XIII Міжнародны форум "Антыкантрафакт-2025" пройдзе 6-7 кастрычніка ў беларускай сталіцы. На мерапрыемстве абмяркуюць пытанні эфектыўнага супрацьдзеяння незаконнаму абароту прампрадукцыі і абароне інтэлектуальнай уласнасці ў рамках ЕАЭС.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"