https://bel.sputnik.by/20250930/nastupnae-pasyadzhenne-mzhuradavaga-saveta-eaes-adbudzetstsa-11-snezhnya--maskve-1100358496.html
Наступнае пасяджэнне міжурадавага савета ЕАЭС адбудзецца 11 снежня ў Маскве
Наступнае пасяджэнне міжурадавага савета ЕАЭС адбудзецца 11 снежня ў Маскве
Sputnik Беларусь
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам краін-назіральнікаў і адной краіны-госця завяршылася ў беларускай сталіцы. 30.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-30T14:36+0300
2025-09-30T14:36+0300
2025-09-30T14:36+0300
еаэс
еўразійскі міжурадавы савет (емус)
еэк
навіны
палітыка
эканоміка
гандаль
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087895946_0:163:3065:1887_1920x0_80_0_0_aaad2131828db02d3f9bff5acf92ba28.jpg
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета прызначана на 11 снежня ў Маскве, паведаміў журналістам у Мінску старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў, перадае карэспандэнт Sputnik.У аўторак 30 верасня Сагінтаеў разам з прэм’ер-міністрамі Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі прыняў удзел у мінскім пасяджэнні. Віцэ-прэм’ер Арменіі падключаўся да кіраўнікоў урадаў па відэасувязі.Акрамя таго, на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Ірана, Кубы, Узбекістана і Азербайджана.Краінай-старшынёй у ЕАЭС на дадзены момант з’яўляецца Беларусь, і таму сустрэча праходзіла ў Мінску.Па выніках працы прэм’еры краін ЕАЭС падпісалі шэраг дакументаў.Напрыклад, яны датычыліся транзіту грузаў, транспартнай інфраструктуры ў напрамках "Усход – Захад" і "Поўнач – Поўдзень". У тым ліку, як растлумачыў Сагінтаеў, размова ідзе аб спалучэнні з кітайскай ініцыятывай "Адзін пояс – адзін шлях".Таксама прынята рашэнне аб пачатку работы механізма нагляду за таварамі, увезенымі на мытную тэрыторыю ЕАЭС. Сагінтаеў нагадаў, што раней гэта працавала ў пілотным рэжыме."Асноўная мэта рэалізацыі гэтага механізма – гэта барацьба з шэрым імпартам. Цяпер фарміруецца пералік тавараў, якія падлягаюць кантролю", - сказаў ён.Пры гэтым інтэграваная інфармацыйная сістэма ЕАЭС забяспечыць абмен данымі паміж краінамі.Дамовіліся краіны і аб падтрымцы аграрнага сектара."Цяпер кааперацыйныя праекты краін і аграпрамысловых комплексаў змогуць атрымліваць фінансавую падтрымку з бюджэту Саюза", - растлумачыў Сагінтаеў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250930/turchyn-zaklka-vyvests-eaes-na-novy-zroven-razvtstsya-1100354600.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/07/09/1087895946_168:0:2899:2048_1920x0_80_0_0_9395f081f0dd50868d776965398f956c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, еўразійскі міжурадавы савет (емус), еэк, навіны , палітыка, эканоміка, гандаль, беларусь, у беларусі
еаэс, еўразійскі міжурадавы савет (емус), еэк, навіны , палітыка, эканоміка, гандаль, беларусь, у беларусі
Наступнае пасяджэнне міжурадавага савета ЕАЭС адбудзецца 11 снежня ў Маскве
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам краін-назіральнікаў і адной краіны-госця завяршылася ў беларускай сталіцы.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Наступнае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета прызначана на 11 снежня ў Маскве, паведаміў журналістам у Мінску старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў, перадае карэспандэнт Sputnik.
У аўторак 30 верасня Сагінтаеў разам з прэм’ер-міністрамі Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі прыняў удзел у мінскім пасяджэнні. Віцэ-прэм’ер Арменіі падключаўся да кіраўнікоў урадаў па відэасувязі.
Акрамя таго, на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Ірана, Кубы, Узбекістана і Азербайджана.
Краінай-старшынёй у ЕАЭС на дадзены момант з’яўляецца Беларусь, і таму сустрэча праходзіла ў Мінску.
Па выніках працы прэм’еры краін ЕАЭС падпісалі шэраг дакументаў.
Напрыклад, яны датычыліся транзіту грузаў, транспартнай інфраструктуры ў напрамках "Усход – Захад" і "Поўнач – Поўдзень". У тым ліку, як растлумачыў Сагінтаеў, размова ідзе аб спалучэнні з кітайскай ініцыятывай "Адзін пояс – адзін шлях".
Таксама прынята рашэнне аб пачатку работы механізма нагляду за таварамі, увезенымі на мытную тэрыторыю ЕАЭС. Сагінтаеў нагадаў, што раней гэта працавала ў пілотным рэжыме.
"Асноўная мэта рэалізацыі гэтага механізма – гэта барацьба з шэрым імпартам. Цяпер фарміруецца пералік тавараў, якія падлягаюць кантролю", - сказаў ён.
Пры гэтым інтэграваная інфармацыйная сістэма ЕАЭС забяспечыць абмен данымі паміж краінамі.
Дамовіліся краіны і аб падтрымцы аграрнага сектара.
"Цяпер кааперацыйныя праекты краін і аграпрамысловых комплексаў змогуць атрымліваць фінансавую падтрымку з бюджэту Саюза", - растлумачыў Сагінтаеў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"