https://bel.sputnik.by/20250930/szr-ke-rykhtue-novuyu-rezanansnuyu-pravakatsyyu-1100344462.html
СЗР: Кіеў рыхтуе новую рэзанансную правакацыю
СЗР: Кіеў рыхтуе новую рэзанансную правакацыю
Sputnik Беларусь
Паводле звестак разведкі, Кіеў мае намер закінуць у Польшчу дыверсійную групу з нібыта вайскоўцаў падраздзяленняў Беларусі і Расіі. 30.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-30T11:57+0300
2025-09-30T11:57+0300
2025-09-30T11:57+0300
сзр расіі
спецаперацыя
украіна
расія
польшча
бяспека
палітыка
навіны
у свеце
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1e/1100343880_0:99:3289:1949_1920x0_80_0_0_1a3afe473b94f58d3fc025ffad3c95cf.jpg
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Украінскія ўлады рыхтуюць новую рэзанансную правакацыю, аб гэтым заявілі ў Службе знешняй разведкі Расіі.Адзначаецца, што пасля арганізаваных правакацый з беспілотнікамі ў Польшчы і Румыніі Кіеў не пакідае спроб уцягнуць НАТА ва ўзброенае супрацьстаянне з Расіяй.Паводле звестак СЗР, у Польшчу запланавана закінуць дыверсійна-разведвальную групу, якая нібыта складаецца з ваеннаслужачых спецпадраздзяленняў Расіі і Беларусі.Рэалізоўваць правакацыю будуць баевікі з "Легіёна "Свабода Расіі" (прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй, дзейнасць якой забаронена на тэрыторыі РФ) і беларускага "палка Каліноўскага" (унесены ў спісак арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці ў Беларусі)."Кандыдаты для ўдзелу ў інсцэніроўцы падабраныя. Гэта баявікі з "Легіёна "Свабода Расіі"" і беларускага "палка імя К. Каліноўскага", - паведамілі ў прэс-бюро.Расійская разведка не выключае, што аперацыя будзе імітаваць атакі на аб’екты крытычнай інфраструктуры Польшчы.Мяркуецца, што пасля выяўлення і нейтралізацыі ДРГ польскімі сілавікамі члены групы выступяць перад журналістамі і дадуць прызнальныя паказанні, якія выкрываюць Мінск і Маскву ў спробе дэстабілізацыі абстаноўкі ў Польшчы.Такім чынам Кіеве разлічвае заахвоціць краіны Еўропы да максімальна жорсткага, пажадана ваеннага адказу Расіі.Як адзначаюць у расійскай разведцы, сцэнарый правакацыі быў распрацаваны галоўным упраўленнем разведкі Мінабароны Украіны разам са спецслужбамі Польшчы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250904/szr-germanya-vydalyae-zavodskuyu-markroku-z-raket-pry-pastakakh-va-ukranu-1099517880.html
украіна
расія
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1e/1100343880_280:0:3011:2048_1920x0_80_0_0_41e1235b3a276c5f8e2b991cdc6d02fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сзр расіі, спецаперацыя, украіна, расія, польшча, бяспека, палітыка, навіны , у свеце, ната
сзр расіі, спецаперацыя, украіна, расія, польшча, бяспека, палітыка, навіны , у свеце, ната
СЗР: Кіеў рыхтуе новую рэзанансную правакацыю
Паводле звестак разведкі, Кіеў мае намер закінуць у Польшчу дыверсійную групу з нібыта вайскоўцаў падраздзяленняў Беларусі і Расіі.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Украінскія ўлады рыхтуюць новую рэзанансную правакацыю, аб гэтым заявілі ў Службе знешняй разведкі Расіі.
Адзначаецца, што пасля арганізаваных правакацый з беспілотнікамі ў Польшчы і Румыніі Кіеў не пакідае спроб уцягнуць НАТА ва ўзброенае супрацьстаянне з Расіяй.
"У прапрацоўцы чарговая правакацыя", - гаворыцца ў заяве ведамства.
Паводле звестак СЗР, у Польшчу запланавана закінуць дыверсійна-разведвальную групу, якая нібыта складаецца з ваеннаслужачых спецпадраздзяленняў Расіі і Беларусі.
Рэалізоўваць правакацыю будуць баевікі з "Легіёна "Свабода Расіі" (прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй, дзейнасць якой забаронена на тэрыторыі РФ) і беларускага "палка Каліноўскага" (унесены ў спісак арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці ў Беларусі).
"Кандыдаты для ўдзелу ў інсцэніроўцы падабраныя. Гэта баявікі з "Легіёна "Свабода Расіі"" і беларускага "палка імя К. Каліноўскага", - паведамілі ў прэс-бюро.
Расійская разведка не выключае, што аперацыя будзе імітаваць атакі на аб’екты крытычнай інфраструктуры Польшчы.
Мяркуецца, што пасля выяўлення і нейтралізацыі ДРГ польскімі сілавікамі члены групы выступяць перад журналістамі і дадуць прызнальныя паказанні, якія выкрываюць Мінск і Маскву ў спробе дэстабілізацыі абстаноўкі ў Польшчы.
Такім чынам Кіеве разлічвае заахвоціць краіны Еўропы да максімальна жорсткага, пажадана ваеннага адказу Расіі.
Як адзначаюць у расійскай разведцы, сцэнарый правакацыі быў распрацаваны галоўным упраўленнем разведкі Мінабароны Украіны разам са спецслужбамі Польшчы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"