https://bel.sputnik.by/20251001/mzhnarodnaya-vystava-innoprom-belarus-zavyarshylasya--mnsku-1100406769.html
Міжнародная выстава "Иннопром. Беларусь" завяршылася ў Мінску
Міжнародная выстава "Иннопром. Беларусь" завяршылася ў Мінску
Sputnik Беларусь
На "ИННОПРОМе" сваю прадукцыю паказалі 520 кампаній з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана Расіі, Узбекістана. За тры дні экспазіцыі наведалі больш за 14 тысяч... 01.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-01T17:53+0300
2025-10-01T17:53+0300
2025-10-01T17:53+0300
"иннопром"
беларусь
у беларусі
выстава
палітыка
эканоміка
прамысловасць
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1d/1100297220_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_845421d3a53a9fca9a7e1ac10f0dd645.jpg
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Больш за 70 рэгіёнаў РФ былі прадстаўлены на выставе "ИННОПРОМ. Беларусь" у Мінску, паведамілі Sputnik арганізатары.У цэлым на "ИННОПРОМе" сваю прадукцыю паказалі 520 кампаній з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана Расіі, Узбекістана. За тры дні экспазіцыі наведалі больш за 14 тысяч чалавек з 24 краін свету.Сярод VIP-гасцей былі прэм’ер-міністры Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і іншыя высокапастаўленыя службовыя асобы з розных дзяржаў.У праграме "ИННОПРОМа" былі дыскусіі, на якіх абмяркоўваліся важныя напрамкі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Гаварылі аб лічбавізацыі, розных беспілотных сістэмах, фінтэху, інструментах для гнуткага экспарту і нарошчвання інвестыцыйнага патэнцыялу.На палях выставы праведзена цэлая серыя перагавораў, падпісаны дакументы аб супрацоўніцтве. Сярод іх – стратэгічна важныя пагадненні па развіцці прамкааперацыі паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі. Напрыклад, беларускі віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч і віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Кірыл Палякоў падпісалі план-графік па стварэнні ў паўночнай сталіцы РФ Цэнтра беларускай тэхнікі.Інфармацыйным медыяпартнёрам выставы ў Мінску быў Sputnik. Наступны "ИННОПРОМ" пройдзе ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія) з 8 па 10 лютага 2026 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250929/bagg-z-danetska--aurus-na-vadarodze-tsudy-ataprama--mnsku--fota-1100326068.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/09/1d/1100297220_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_15a92f7a4f9568871fae58b279bf480b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"иннопром", беларусь, у беларусі, выстава, палітыка, эканоміка, прамысловасць, у свеце
"иннопром", беларусь, у беларусі, выстава, палітыка, эканоміка, прамысловасць, у свеце
Міжнародная выстава "Иннопром. Беларусь" завяршылася ў Мінску
На "ИННОПРОМе" сваю прадукцыю паказалі 520 кампаній з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана Расіі, Узбекістана. За тры дні экспазіцыі наведалі больш за 14 тысяч чалавек з 24 краін свету.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Больш за 70 рэгіёнаў РФ былі прадстаўлены на выставе "ИННОПРОМ. Беларусь" у Мінску, паведамілі Sputnik арганізатары.
"Усяго 73 рэгіёны Расіі прынялі ўдзел у мерапрыемстве, з іх 23 рэгіёны былі прадстаўлены са стэндамі на выставе", - растлумачылі наладжвальнікі выставы.
У цэлым на "ИННОПРОМе" сваю прадукцыю паказалі 520 кампаній з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана Расіі, Узбекістана. За тры дні экспазіцыі наведалі больш за 14 тысяч чалавек з 24 краін свету.
Сярод VIP-гасцей былі прэм’ер-міністры Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і іншыя высокапастаўленыя службовыя асобы з розных дзяржаў.
У праграме "ИННОПРОМа" былі дыскусіі, на якіх абмяркоўваліся важныя напрамкі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Гаварылі аб лічбавізацыі, розных беспілотных сістэмах, фінтэху, інструментах для гнуткага экспарту і нарошчвання інвестыцыйнага патэнцыялу.
На палях выставы праведзена цэлая серыя перагавораў, падпісаны дакументы аб супрацоўніцтве. Сярод іх – стратэгічна важныя пагадненні па развіцці прамкааперацыі паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі. Напрыклад, беларускі віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч і віцэ-губернатар Санкт-Пецярбурга Кірыл Палякоў падпісалі план-графік па стварэнні ў паўночнай сталіцы РФ Цэнтра беларускай тэхнікі.
Інфармацыйным медыяпартнёрам выставы ў Мінску быў Sputnik. Наступны "ИННОПРОМ" пройдзе ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія) з 8 па 10 лютага 2026 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"