https://bel.sputnik.by/20251001/vtse-premer-rf-prapanue-zakuplyats-bolsh-benznu--belarus-1100401388.html
Віцэ-прэм’ер РФ прапануе закупляць больш бензіну ў Беларусі
Віцэ-прэм’ер РФ прапануе закупляць больш бензіну ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Расійскі віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак запэўніў журналістаў, што сітуацыя на паліўным рынку РФ знаходзіцца пад кантролем. 01.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-01T17:02+0300
2025-10-01T17:02+0300
2025-10-01T17:02+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
аляксандр новак
бензін
паліва
беларусь
расія
палітыка
эканоміка
"валдай"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/0f/1066885825_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_810c63f20ae92efca14fb18301e76833.jpg
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Віцэ-прэм’ер Расіі Аляксандр Новак прапанаваў прэм’ер-міністру РФ Міхаілу Мішусціну павялічыць закупкі бензіну ў Беларусі ў некалькі разоў, паведамляе выданне "Коммерсантъ" са спасылкай на зварот Новака да Мішусціна.У звароце гаворыцца, што можна дайсці да аб’ёму імпарту 300 тыс т у месяц (у верасні закупкі склалі 45 тыс т). У тым ліку, на думку віцэ-прэм’ера, нарасціць закупкі можна па схеме давальніцкай перапрацоўкі расійскай нафты ў Беларусі.У сваю чаргу РІА Навіны паведамляе, што Новак на палях клуба "Валдай" заявіў у сераду журналістам аб абсалютным кантролі сітуацыі на паліўным рынку Расіі."Актыўна працуе Мінэнерга з усімі рэгіёнамі ў штабным рэжыме. Сёння ў цэлым баланс попыту і прапановы ў нас забяспечаны па краіне", - запэўніў ён.Таксама, па словах Новака, у РФ маюць намер нарасціць вытворчасць маторнага паліва за кошт новых магутнасцей НПЗ і прысадак.У мінулы аўторак, 30 верасня, прэс-служба расійскага ўрада паведаміла, што ў краіне па 31 снежня 2025 года прадоўжана часовая забарона на экспарт бензіну. Уведзены таксама абмежаванні на іншыя віды паліва.Цяпер забаронены экспарт дызпаліва, суднавага паліва і іншых газойляў, у тым ліку набытых на біржы. Гэтыя забароны таксама дзейнічаюць да канца года."На пастаўкі, якія ажыццяўляюцца непасрэднымі вытворцамі названых відаў паліва, забарона не распаўсюджваецца", - адзначылі ва ўрадзе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250930/snapko-belarus--lenngradskaya-voblasts-spakoyna-vyrashayuts-pastalenyya-zadachy-1100368414.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/0f/1066885825_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_089a61235b4b6b1321f213d5a5f62420.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, аляксандр новак, бензін, паліва, беларусь, расія, палітыка, эканоміка, "валдай", навіны
саюзная дзяржава, аляксандр новак, бензін, паліва, беларусь, расія, палітыка, эканоміка, "валдай", навіны
Віцэ-прэм’ер РФ прапануе закупляць больш бензіну ў Беларусі
Расійскі віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак запэўніў журналістаў, што сітуацыя на паліўным рынку РФ знаходзіцца пад кантролем.
МІНСК, 1 кас – Sputnik. Віцэ-прэм’ер Расіі Аляксандр Новак прапанаваў прэм’ер-міністру РФ Міхаілу Мішусціну павялічыць закупкі бензіну ў Беларусі ў некалькі разоў, паведамляе выданне "Коммерсантъ" са спасылкай на зварот Новака да Мішусціна.
У звароце гаворыцца, што можна дайсці да аб’ёму імпарту 300 тыс т у месяц (у верасні закупкі склалі 45 тыс т). У тым ліку, на думку віцэ-прэм’ера, нарасціць закупкі можна па схеме давальніцкай перапрацоўкі расійскай нафты ў Беларусі.
У сваю чаргу
РІА Навіны паведамляе, што Новак на палях клуба "Валдай" заявіў у сераду журналістам аб абсалютным кантролі сітуацыі на паліўным рынку Расіі.
"Актыўна працуе Мінэнерга з усімі рэгіёнамі ў штабным рэжыме. Сёння ў цэлым баланс попыту і прапановы ў нас забяспечаны па краіне", - запэўніў ён.
Таксама, па словах Новака, у РФ маюць намер нарасціць вытворчасць маторнага паліва за кошт новых магутнасцей НПЗ і прысадак.
У мінулы аўторак, 30 верасня, прэс-служба расійскага ўрада паведаміла, што ў краіне па 31 снежня 2025 года прадоўжана часовая забарона на экспарт бензіну. Уведзены таксама абмежаванні на іншыя віды паліва.
Цяпер забаронены экспарт дызпаліва, суднавага паліва і іншых газойляў, у тым ліку набытых на біржы. Гэтыя забароны таксама дзейнічаюць да канца года.
"На пастаўкі, якія ажыццяўляюцца непасрэднымі вытворцамі названых відаў паліва, забарона не распаўсюджваецца", - адзначылі ва ўрадзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"