Прэзідэнт РФ: доля краін БРІКС у сусветным ВУП складае 40%

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкБРІКС
БРІКС - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2025
Падпісацца
Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў пазітыўныя тэндэнцыі ў аб’яднанні: колькасць удзельнікаў БРІКС павялічваецца.
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Доля краін БРІКС у сусветным ВУП складае 40%, і тэмп нарастае, паведаміў расійскі лідар Уладзімір Пуцін падчас пленарнай сесіі XХII штогадовага пасяджэння Міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай".
Ён адзначыў, што БРІКС разрастаецца, што з’яўляецца добрай тэндэнцыяй, але дадае цяжкасцей ва ўзгадненні рашэнняў.
"На сённяшні дзень, калі ўзяць сусветны ВУП, то БРІКС – гэта 40% сусветнага ВУП. А краіны Еўрапейскага саюза – ужо 23%, Паўночная Амерыка – 20%. І тэмп нарастае", - сказаў Пуцін.
Кіраўнік РФ звярнуў увагу на тое, што краіны БРІКС будуць пашыраць магчымасці электроннага гандлю і электронных разлікаў.
Міждзяржаўнае аб’яднанне БРІКС было створана ў 2006 годзе Расіяй, Кітаем, Індыяй і Бразіліяй. У 2011-м да яго далучылася ПАР. У 2024-м, членамі БРІКС сталі ААЭ, Эфіопія і Іран, а са студзеня 2025 года – Інданезія. Беларусь супрацоўнічае з БРІКС як краіна-партнёр. Такі ж статус маюць Балівія, Куба, Казахстан, Малайзія, Нігерыя, Тайланд, Уганда, Узбекістан і В’етнам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уладзімір Пуцін выступае на пленарнай сесіі клуба Валдай – трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2025
Відэа
Выступленне Уладзіміра Пуціна на пленарнай сесіі клуба "Валдай" – поўная версія
Стужка навiн
0