Боевая работа САУ Малка группировки Центр - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін пра загінулага сына намесніка дырэктара ЦРУ: ён спрабаваў дапамагчы таварышу

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Уладзімір Пуцін прыняў удзел у працы дыскусійнага клуба "Валдай"
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыняў удзел у працы дыскусійнага клуба Валдай - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2025
Падпісацца
Амерыканец змагаўся на баку расійскай арміі супраць украінскіх баевікоў і загінуў у красавіку мінулага года.
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас пленарнай сесіі XХII штогадовага пасяджэння Міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай" расказаў аб тым, як загінуў сын намеснік дырэктара ЦРУ Майкл Глос.
Ён паведаміў, што здзівіўся, калі даведаўся пра гэтую гісторыю. Па словах расійскага лідара, "сапраўды, высветлілася, што ў яго няпростыя бацькі".
"Ён (Глос - Sputnik) прайшоў спецыяльную падрыхтоўку і быў залічаны не проста ва Узброеныя сілы, а ў элітнае падраздзяленне расійскіх Узброеных Сіл – паветрана-дэсантныя войскі. І ён ваяваў на пярэднім краі, ваяваў годна", - паведаміў Пуцін.
Ён адзначыў, што Глос падчас бою спрабаваў дапамагчы свайму баявому таварышу.
"Уяўляеце, гэты хлопец, малады хлопец, 22 гады, па-мойму, быў, сам, сыходзячы крывёй, спрабаваў аказваць дапамогу свайму рускаму таварышу па зброі. Другому параненаму", - распавёў Пуцін.
Кіраўнік расійскай дзяржавы падкрэсліў, што амерыканцы могуць ганарыцца сваім суайчыннікам.
Грамадзянін ЗША Майкл Глос загінуў разам з яфрэйтарам УС РФ Іванам Каковіным у красавіку 2024 года паблізу Салядара, іх калона трапіла пад артабстрэл. У жніўні 2025-га Пуцін папрасіў спецпасланніка прэзідэнта ЗША Сціва Уіткафа перадаць сям’і Глоса дзяржузнагароду – ордэн Мужнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уладзімір Пуцін выступае на пленарнай сесіі клуба Валдай – трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2025
Відэа
Выступленне Уладзіміра Пуціна на пленарнай сесіі клуба "Валдай" – поўная версія
Стужка навiн
0