https://bel.sputnik.by/20251004/premeram-u-yapon-pershynyu--gstory-stane-zhanchyna-1100498242.html
Прэм’ерам у Японіі ўпершыню ў гісторыі стане жанчына
Прэм’ерам у Японіі ўпершыню ў гісторыі стане жанчына
Sputnik Беларусь
Прэтэндэнт на прэм’ерскую пасаду ўжо прапанавала першы лозунг: баланс працы і прыватнага жыцця. 04.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-04T12:39+0300
2025-10-04T12:39+0300
2025-10-04T12:39+0300
японія
прэм'ер
палітыка
навіны
санаэ такаіці
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/04/1100495883_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_d2ac0d8efaac57c4534b2edb4124c4b1.jpg
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Пасаду прэм’ер-міністра ў Японіі ўпершыню ў гісторыі краіны зойме жанчына – кіраўнік кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі і экс-міністр эканамічнай бяспекі Санаэ Такаіці.У другім туры выбараў кіраўніца партыі Такаіці атрымала падтрымку 185 яе членаў. За яе саперніка – міністра сельскай гаспадаркі Сіндзіра Каідзумі – прагаласавалі 156 партыйцаў.Такаіці адрозніваецца вельмі правымі поглядамі: яна стала адзіным членам урада ў бытнасць знаходжання на міністэрскай пасадзе, хто наведаў храм Ясукуні, які асацыіруецца з японскім мілітарызмам.Палітык у першым выступленні пасля выбрання на вышэйшую партыйную пасаду заявіла, што наперадзе краіну чакае шмат спраў, а некаторыя меры трэба прыняць неадкладна.У Японіі выбары прэм’ера пройдуць у сярэдзіне кастрычніка шляхам галасавання ў парламенце. ЛДП, якая страціла большасць у абедзвюх палатах, трэба будзе весці перагаворы з прадстаўнікамі апазіцыі, каб вылучыць на прэм’ерскую пасаду свайго кандыдата.Тэарэтычна апазіцыйныя партыі, якія зараз знаходзяцца ў большасці, могуць вылучыць адзінага кандыдата, але верагоднасць такога развіцця падзей вельмі малая з-за занадта розных палітычных поглядаў у асяроддзі апазіцыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250905/mzs-rf-yaponya-pavnna-pryznats-svayu-rolyu--razvyazvann-drugoy-susvetnay-vayny-1099588756.html
японія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/04/1100495883_226:0:2957:2048_1920x0_80_0_0_c312d5cefc77c3aef789a26ebb4d1d8d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
японія, прэм'ер, палітыка, навіны , санаэ такаіці, у свеце
японія, прэм'ер, палітыка, навіны , санаэ такаіці, у свеце
Прэм’ерам у Японіі ўпершыню ў гісторыі стане жанчына
Прэтэндэнт на прэм’ерскую пасаду ўжо прапанавала першы лозунг: баланс працы і прыватнага жыцця.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Пасаду прэм’ер-міністра ў Японіі ўпершыню ў гісторыі краіны зойме жанчына – кіраўнік кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі і экс-міністр эканамічнай бяспекі Санаэ Такаіці.
У другім туры выбараў кіраўніца партыі Такаіці атрымала падтрымку 185 яе членаў. За яе саперніка – міністра сельскай гаспадаркі Сіндзіра Каідзумі – прагаласавалі 156 партыйцаў.
Такаіці адрозніваецца вельмі правымі поглядамі: яна стала адзіным членам урада ў бытнасць знаходжання на міністэрскай пасадзе, хто наведаў храм Ясукуні, які асацыіруецца з японскім мілітарызмам.
Палітык у першым выступленні пасля выбрання на вышэйшую партыйную пасаду заявіла, што наперадзе краіну чакае шмат спраў, а некаторыя меры трэба прыняць неадкладна.
"Я вылучаю лозунг аб балансе працы і прыватнага жыцця. Я буду працаваць, працаваць, працаваць і працаваць", - сказала Такаіці.
У Японіі выбары прэм’ера пройдуць у сярэдзіне кастрычніка шляхам галасавання ў парламенце. ЛДП, якая страціла большасць у абедзвюх палатах, трэба будзе весці перагаворы з прадстаўнікамі апазіцыі, каб вылучыць на прэм’ерскую пасаду свайго кандыдата.
Тэарэтычна апазіцыйныя партыі, якія зараз знаходзяцца ў большасці, могуць вылучыць адзінага кандыдата, але верагоднасць такога развіцця падзей вельмі малая з-за занадта розных палітычных поглядаў у асяроддзі апазіцыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"