https://bel.sputnik.by/20251004/rona-45-gado-tamu--dtz-pad-mnskam-zagnu-ptr-mashera--gstoryya--vdea-1100494452.html
Роўна 45 гадоў таму ў ДТЗ пад Мінскам загінуў Пётр Машэраў – гісторыя ў відэа
Роўна 45 гадоў таму ў ДТЗ пад Мінскам загінуў Пётр Машэраў – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
Гібель кіраўніка БССР стала трагедыяй, якая ўзрушыла ўсю рэспубліку, – развітацца з Пятром Міронавічам Машэравым ішоў бясконцы паток людзей. Як адбылася... 04.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-04T10:37+0300
2025-10-04T10:37+0300
2025-10-04T10:37+0300
відэа
відэа
пётр машэраў
дтз
здарэнні
гісторыя
палітыка
грамадства
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/03/1100475076_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_0892c029962e97ff14075fd7031b1908.jpg
Роўна 45 гадоў таму, 4 кастрычніка 1980 года ў аўтааварыі пад Мінскам загінуў першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Пётр Машэраў. У той дзень кіраўнік рэспублікі павінен быў інспектаваць калгасныя палі ў Мінскай вобласці.Аварыя адбылася ў 15:04 недалёка ад Смалявіч – "Чайка" Машэрава сутыкнулася з грузавіком з бульбай. ГАЗ-53 выскачыў на сустрэчную, сыходзячы ад сутыкнення з МАЗам, які прытармазіў наперадзе. Вадзіцель і ахоўнік Машэрава загінулі на месцы.Палітык, пісьменнік Мікалай Чаргінец у 1980 годзе быў намеснікам начальніка УУС Мінска, ён успамінаў, што ў той дзень хутка дабраўся да месца аварыі:Машэрава спешна адправілі ў бліжэйшую бальніцу, але зрабіць нічога не паспелі…На развітанне з кіраўніком Беларусі ў Мінск не прыехалі ні Брэжнеў, ні іншыя афіцыйныя асобы найвышэйшага рангу. З кіраўнікоў саюзных рэспублік быў толькі першы сакратар кампартыі Літвы Пятрас Грышкявічус. Але да труны ішоў бясконцы паток людзей – прыйшлося прымаць спешныя меры, каб пазбегнуць цісканіны.У 2018 годзе ў інтэрв’ю журналісту Sputnik Беларусь беларускі палітык Вячаслаў Кебіч (памёр у 2020 годзе), успамінаў, як пры Машэраве быў другім сакратаром гаркама партыі, а пасля яго гібелі кіраваў камісіяй па арганізацыі развітання і пахавання:Па цэнтры Мінска труну везлі на адкрытым лафеце ў суправаджэнні воінскай варты, затым на аўтобусе да Усходніх могілак. Было пахмурна, ішоў дождж, але людзі стаялі ўздоўж усяго шляху жалобнага картэжу.Адразу пасля аўтакатастрофы ў Мінск накіравалі брыгаду следчых Генеральнай пракуратуры і КДБ СССР. Ніякіх прыкмет таго, што аварыя была падстроена, знойдзена не было. Але ў гісторыю аб выпадковым ДТЗ многія не вераць да гэтага часу…Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/03/1100475076_448:0:1888:1080_1920x0_80_0_0_2990467f32c05ecfd754b6ee1797f086.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, пётр машэраў, дтз, здарэнні, гісторыя, палітыка, грамадства, беларусь, у беларусі, видео
відэа, пётр машэраў, дтз, здарэнні, гісторыя, палітыка, грамадства, беларусь, у беларусі, видео
Роўна 45 гадоў таму ў ДТЗ пад Мінскам загінуў Пётр Машэраў – гісторыя ў відэа
Гібель кіраўніка БССР стала трагедыяй, якая ўзрушыла ўсю рэспубліку, – развітацца з Пятром Міронавічам Машэравым ішоў бясконцы паток людзей. Як адбылася аварыя, якія пытанні пасля яе засталіся, і як Беларусь развітвалася з Машэравым, глядзіце на архіўных кадрах Sputnik.
Роўна 45 гадоў таму, 4 кастрычніка 1980 года ў аўтааварыі пад Мінскам загінуў першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Пётр Машэраў. У той дзень кіраўнік рэспублікі павінен быў інспектаваць калгасныя палі ў Мінскай вобласці.
Аварыя адбылася ў 15:04 недалёка ад Смалявіч – "Чайка" Машэрава сутыкнулася з грузавіком з бульбай. ГАЗ-53 выскачыў на сустрэчную, сыходзячы ад сутыкнення з МАЗам, які прытармазіў наперадзе. Вадзіцель і ахоўнік Машэрава загінулі на месцы.
Палітык, пісьменнік Мікалай Чаргінец у 1980 годзе быў намеснікам начальніка УУС Мінска, ён успамінаў, што ў той дзень хутка дабраўся да месца аварыі:
"Помню, што левая рука ў яго была ў двух месцах зламаная. Стаіць міліцыянер, яшчэ пара чалавек, і я пытаюся: "Жывы?" А мне кажуць: “Ён сказаў: "Не чапайце шафёра, ён не вінаваты". Сам я не чуў гэтых слоў. Але я кажу, як гэта было".
Машэрава спешна адправілі ў бліжэйшую бальніцу, але зрабіць нічога не паспелі…
На развітанне з кіраўніком Беларусі ў Мінск не прыехалі ні Брэжнеў, ні іншыя афіцыйныя асобы найвышэйшага рангу. З кіраўнікоў саюзных рэспублік быў толькі першы сакратар кампартыі Літвы Пятрас Грышкявічус. Але да труны ішоў бясконцы паток людзей – прыйшлося прымаць спешныя меры, каб пазбегнуць цісканіны.
У 2018 годзе ў інтэрв’ю журналісту Sputnik Беларусь беларускі палітык Вячаслаў Кебіч (памёр у 2020 годзе), успамінаў, як пры Машэраве быў другім сакратаром гаркама партыі, а пасля яго гібелі кіраваў камісіяй па арганізацыі развітання і пахавання:
"Была практыка: калі гіне такі вялікі чалавек, члены камісіі размяркоўваюць, які завод, якая арганізацыя колькі чалавек выдзяляе на развітанне. Але ў тую нядзелю людзі ішлі без усялякага размеркавання. І сабраўся такі натоўп, што я, як старшыня камісіі, вымушаны быў падняць усе вучылішча: КДБ, МУС і ВІЗРВ. Станавіліся па парадку: афіцэр-салдат, афіцэр-салдат – і разбівалі натоўп. Бо магла быць Хадынка".
Па цэнтры Мінска труну везлі на адкрытым лафеце ў суправаджэнні воінскай варты, затым на аўтобусе да Усходніх могілак. Было пахмурна, ішоў дождж, але людзі стаялі ўздоўж усяго шляху жалобнага картэжу.
Адразу пасля аўтакатастрофы ў Мінск накіравалі брыгаду следчых Генеральнай пракуратуры і КДБ СССР. Ніякіх прыкмет таго, што аварыя была падстроена, знойдзена не было. Але ў гісторыю аб выпадковым ДТЗ многія не вераць да гэтага часу…
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"