https://bel.sputnik.by/20251004/yunsef-kalya-20-tysyach-dzyatsey-zagnul--gaze-z-pachatku-kanflktu-z-zralem-1100492405.html
ЮНІСЕФ: каля 20 тысяч дзяцей загінулі ў Газе з пачатку канфлікту з Ізраілем
ЮНІСЕФ: каля 20 тысяч дзяцей загінулі ў Газе з пачатку канфлікту з Ізраілем
Sputnik Беларусь
Па даных фонду, штодня ў бальніцы Газы са знясіленнем паступае ад 60 да 80 дзяцей, пры гэтым працуюць 14 з 36 стацыянараў. 04.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-04T09:17+0300
2025-10-04T09:17+0300
2025-10-04T09:20+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
генацыд
дзеці
грамадства
бяспека
юнісеф
аан
тэдрас адханам гебрэйесус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/03/1100485542_0:54:1024:630_1920x0_80_0_0_985192f33585c253ac04fa35b62308ab.jpg
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Каля дваццаці тысяч дзяцей загінулі, а 41 тысяча былі параненыя ў Газе з пачатку ваенных дзеянняў Ізраіля, заявіў прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Газе Джэймс Элдар журналістам у Жэневе напярэдадні.Паводле яго слоў, цяпер штодзень ад 60 да 80 дзяцей трапляюць у бальніцы Газы са знясіленнем, пры тым што сітуацыя са стацыянарамі катастрафічная – паводле статыстыкі СААЗ, тут функцыянуе толькі 14 з 36 бальніц.У сувязі з гэтым прадстаўнік ЮНІСЕФ звярнуўся з заклікам да краін арганізаваць медыцынскую эвакуацыю дзяцей на лячэнне.Ідэя аб бяспечнай зоне на поўдні – фарсЁн таксама канстатаваў, што ў сектары Газа больш няма бяспечных месцаў, а ідэя аб бяспечным поўдні – фарс.Напярэдадні гендырэктар СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэйесус паведаміў, што больш за 66 тысяч грамадзян загінулі, 170 тысяч атрымалі раненні, а каля 42 тысяч чалавек у сектары Газа сталі інвалідамі з-за ваеннай аперацыі Ізраіля.У апошнія месяцы Ізраіль узмацніў блакаду сектара Газа, перашкаджае дастаўцы туды неабходнага аб’ёму харчавання і медыкаментаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250927/erdagan-prakamentsrava-vystuplenne-netanyakhu--aan-perad-pustym-kreslam-1100261771.html
палесціна
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/03/1100485542_57:0:968:683_1920x0_80_0_0_c51290089ac3a2120199408f88b7157e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, генацыд, дзеці, грамадства, бяспека, юнісеф, аан, тэдрас адханам гебрэйесус, сааз, навіны , у свеце
палесціна, ізраіль, генацыд, дзеці, грамадства, бяспека, юнісеф, аан, тэдрас адханам гебрэйесус, сааз, навіны , у свеце
ЮНІСЕФ: каля 20 тысяч дзяцей загінулі ў Газе з пачатку канфлікту з Ізраілем
09:17 04.10.2025 (абноўлена: 09:20 04.10.2025) Па даных фонду, штодня ў бальніцы Газы са знясіленнем паступае ад 60 да 80 дзяцей, пры гэтым працуюць 14 з 36 стацыянараў.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Каля дваццаці тысяч дзяцей загінулі, а 41 тысяча былі параненыя ў Газе з пачатку ваенных дзеянняў Ізраіля, заявіў прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Газе Джэймс Элдар журналістам у Жэневе напярэдадні.
"Згодна са справаздачамі, 20 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак былі забіты, 41 тысяча атрымала раненні, і ўсё гэта на такой маленькай прасторы. Справаздачы гавораць аб тым, што таксама за апошнія два гады была забіта тысяча немаўлят", - сказаў Элдэр.
Паводле яго слоў, цяпер штодзень ад 60 да 80 дзяцей трапляюць у бальніцы Газы са знясіленнем, пры тым што сітуацыя са стацыянарамі катастрафічная – паводле статыстыкі СААЗ, тут функцыянуе толькі 14 з 36 бальніц.
У сувязі з гэтым прадстаўнік ЮНІСЕФ звярнуўся з заклікам да краін арганізаваць медыцынскую эвакуацыю дзяцей на лячэнне.
Ідэя аб бяспечнай зоне на поўдні – фарс
Ён таксама канстатаваў, што ў сектары Газа больш няма бяспечных месцаў, а ідэя аб бяспечным поўдні – фарс.
"На поўдні краіны бомбы падаюць з жахлівай прадказальнасцю, школы, якія выкарыстоўваліся ў якасці часовых прытулкаў, рэгулярна ператвараюцца ў руіны, а палаткі рэгулярна становяцца аб’ектамі паветраных бамбардзіровак", - заявіў Элдар.
Напярэдадні гендырэктар СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэйесус паведаміў, што больш за 66 тысяч грамадзян загінулі, 170 тысяч атрымалі раненні, а каля 42 тысяч чалавек у сектары Газа сталі інвалідамі з-за ваеннай аперацыі Ізраіля.
У апошнія месяцы Ізраіль узмацніў блакаду сектара Газа, перашкаджае дастаўцы туды неабходнага аб’ёму харчавання і медыкаментаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"